Вольны Нясьвіж
Пятница, 19.04.2024, 21:49
Меню сайта
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Форма входа
Главная » 2009 » Ноябрь » 8 » Менск. Курапаты.
21:53
Менск. Курапаты.

 Ушанаваньне Дзядоў у Менску

1 лістапада на заклік Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ у цэнтры Менску сабралася вялікая грамада беларусаў. Ад Гадзіньнікавага завода па праспэкце Скарыны рушыла мэмарыяльнае шэсьце пад нацыянальнымі Бел-Чырвона-Белымі сьцягамі. Людзі несьлі крыжы, кветкі і транспаранты “Ушануйма ахвяраў Курапат”, “Дзяды”. Шматкілёмэтровы шлях праз цэнтар сталіцы завяршыўся ў Курапатах.

Людзі сабраліся вакол Крыжа Пакутаў, засьпявалі гімн “Магутны Божа”. Быў заслуханы зварот Старшыні Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ Зянона

Пазьняка – “Верма ў сьветлыя дні” (публікуецца). Потым калёна рушыла ў цэнтр Народнага мэмарыялу, да трох Крыжоў на Кальварыі.

Да людзей зьвярнуліся з прамовамі сп. Сяргей Папкоў, намесьнік старшыні Фронту і Партыі, і сп. Юры Беленькі, выканаўца абавязкаў у Беларусі старшыні Фронту і Партыі. Яны казалі пра неўмяручую памяць аб продках, якая яднае беларусаў. Мы – эўрапейскі народ. Наша культура і наша цывілізацыя рэзка адрозьніваюцца ад таго, што існуе і заўсёды існавала на усход ад Беларусі. З Усходу, з Расеі да нас прышлі акупацыя, вынішчэньне, генацыд, паняволеньне і дзікасьць. Там у адкрытую ўшаноўваюць Сталіна, НКВД-КГБ-ФСБ і рабаўладальніцкую саветчыну.

Мясцовы рэжым, які трымае ўладу ў Беларусі, па-эпігонску паўтарае крымінальныя замашкі і дэмагогію сваіх маскоўскіх гаспадароў. Дастаткова ўспомніць, што на штучна ўтворанай “лініі Сталіна” рэжым паставіў помнік кату народаў Сталіну. Яны вызначылі свой ідэал, яны маюць узор для насьледваньня ў сваёй антынароднай палітыцы.

Зьнішчэньне ўсяго беларускага на нашай зямлі набывае ўсё больш пачварныя формы. У нашай краіне паўсюль насаджаецца акупанцкая расейшчына. Маскоўскія мафіёзы будуюць у нашых гарадах свае палацы (на выпадак бунту ў Расеі, каб можна было ўцячы і атабарыцца ў нас).

Рэжым праводзіць жудасны экспэрымэнт над народам, распаўсюджваючы па ўсёй краіне атручаныя радыяцыяй прадукты харчаваньня (лепшая, чыстая прадукцыя вывозіцца ў Расею). Усё робіцца для таго, каб аслабіць наш народ, падарваць ягоныя сілы, падавіць волю да супраціву.

У той жа час рэжым пры падтрымцы з Масквы адрэзаў Беларусь ад цывілізаваных краінаў сьвету, ад хрысьціянскай цывілізацыі. Мы задумваемся аб гэтым над магіламі нявінных ахвяраў у Курапатах, якіх забілі расейска-савецкія карнікі-акупанты. І што ж, зноў наш народ павінен цярпець над сабой зьдзек ад гэтых жа ворагаў, ненавісьнікаў Беларусі?

Не павінна паўтарыцца трагедыя генацыду часоў расейска-савецкай акупацыі. Наш народ мусіць салідарна супраціўляцца злу і Імпэрыі Зла, ратаваць будучыню сваіх дзяцей. Праз год рэжым зьбіраецца праводзіць так званыя прэзыдэнцкія выбары. Але беларусы ўжо маюць досьвед фальшывых выбарчых шоў, дзе людзі нічога не вырашаюць, бо ўсё вырашана за іх круцелямі-фальсіфікатарамі.

Мы не павінны дазволіць ашукаць сябе чарговым выбарчым фарсам. Людзі павінны адвярнуцца ад рэжыма, не ісьці на выбарчыя ўчасткі. Няхай рэжым гуляецца сам з сабой і выбірае сам сябе. Узурпатар не мае права выбірацца. Ня трэба ўдзельнічаць у злачынстве.

Эканамічны крызіс прышоў да нас з Расеі, ад злачыннай прывязкі нашай эканомікі да крымінальнай эканомікі Расеі. Працэсы гніеньня гэтай ненатуральнай мафійнай сістэмы вельмі прысьпешыліся ў апошні час у сувязі з эканамічным крызісам. Гэтыя зьявы сьведчаць аб блізкім правале маскоўска-імпэрскага спрута. Разам зь ім праваліцца і мясцовы прамаскоўскі рэжым.

Нам ужо цяпер трэба задумвацца над будучыняй і рыхтаваць структуры і кадры для працэсаў нармалізацыі нашага нацыянальна-дзяржаўнага жыцьця. Будучыня Беларусі прыўкрасная. З намі нашы дзяды, наша культура, наш дух. Ніхто не пераможа Беларусь.

Грамада засьпявала гімн “Магутны Божа”, усклала кветкі на магілы пакутнікаў, запаліла знічкі. Былі ўсталяваны крыжы, якія людзі пранесьлі праз горад. Уніяцкі сьвятар адслужыў Імшу перад Крыжамі на пагорку Кальварыі.

У той жа дзень сябры Каліноўскай рады Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ усклалі кветкі і запалілі зьнічкі каля Крыжа на месцы расстрэлаў беларускіх людзей катамі НКВД у менскім лесе Ваньковіча (парку Чалюскінцаў).



Інфармацыйная камісія Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ. (В.Буйвал).





Просмотров: 673 | Добавил: Brama | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Nasa Niva newspaper web version GISMETEO: Погода по г.Несвиж
Корзина
Валюта



Поиск
Календарь
«  Ноябрь 2009  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30
Архив записей
Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Copyright MyCorp © 2024 Бесплатный конструктор сайтов - uCoz