Вольны Нясьвіж
Пятница, 29.03.2024, 14:53
Меню сайта
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Форма входа
Главная » 2009 » Сентябрь » 12 » Мярзотная правакацыя, як форма iснаваньня рэжыму
22:42
Мярзотная правакацыя, як форма iснаваньня рэжыму
  Правакацыя супраць Сяргея Панамарова з Клецку

Сяргей Германавіч Панамароў - былы прадпрымальнік, даведзены чыноўнікамі да банкрутства, вядомы грамадзкі актывіст і выдавец незарэгістраванага бюлетэня «Бойкий Клецк», чалавек, зь якім мясцовая ўлада вядзе шматгадовую «вайну» усімі магчымымі сродкамі (у большасьці процівазаконнымі!!!).

30 ліпеня па Клецку былі разьвешаны ананімныя улёткі, напоўненыя адборным непрыстойным брудам у адрас Панамарова і яго блізкіх. Можна было б не зьвяртаць увагу на гэтую чарговую правакацыю калі б не дзьве акалічнасьці.

Па-першае, дзеяньне мела выключна мярзотны зьмест, а па-другое на расклееных уціхара лістках утрымліваўся лагатып нясьвіскай незарэгістраванай «Брамы».

Зразумела, што ў чалавека, які пастаянна ўступае ў канфлікт зь дзяржаўнымі ўстановамі і функцыянэрамі павінна быць шмат ворагаў зь ліку узгаданага атачэньня. Але пікантнасьць сытуацыі заключаецца ў тым, што ён вядзе адкрытую барадзьбу не перасягаючы межы дзяржаўных законаў, а прадстаўнікі гэтай самай дзяржавы пастаянна дазваляюць сабе парушаць свае ж законы...

Тым ня меньш, калі ўважліва ўчытацца ў зьмест і стыль абразьлівага ананімнага лістка, у вочы кідаецца прафесіяналізм, аператыўнасьць і выключная непрыстойнасьць аўтараў. Узьнікае падазрэньне на супрацоўніцтва з ворганамі магутнай арганізацыі, якая працуе адначасова ў Нясьвіскі і Клецкім раёнах.

Справа ў тым, што нумар «Брамы», зь якога быў запазычаны лагатып і тэкст для абразьлівай улёткі, толькі што пабачыў сьвет і не пасьпеў яшчэ разыйсьціся нават у Нясьвіжы (у Клецк нікому не перадаваўся).

Не прайшоў яшчэ і тыдзень, а у Клецку «нехта» атрымаў нясьвіскую газэту, зьляпіў зь яе мярзотнасьць і расклеіў па горадзе. Ці мог такое асіліць хто-небудзь зь мясцовых пакрыўджаных чыноўнікаў? Дзе ім узяць напрацягу тыдня тую «Браму» з суседняга раёну? Да таго ж, запазычаны стыль напісаньня, гаворыць аб журналісцкім таленце аўтара.

Што ж, той ведае, хто зьдзяйсьняе злачынства. Але закон і праўда не на яго баку, хоць гэта ўсё і парадаксальна, бо супраць чалавека «на руку» тым, хто змагаецца з Панамаровым - прадстаўнікам законнай улады (як яны любяць сябе называць). Дык ці законная тая ўлада, якая сама ня можа жыць па сваім жа законам?

Алесь Язьвінскі


Просмотров: 583 | Добавил: Brama | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Nasa Niva newspaper web version GISMETEO: Погода по г.Несвиж
Корзина
Валюта



Поиск
Календарь
«  Сентябрь 2009  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
282930
Архив записей
Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Copyright MyCorp © 2024 Бесплатный конструктор сайтов - uCoz