Вольны Нясьвіж
Пятница, 19.04.2024, 15:54
Меню сайта
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Форма входа
Главная » 2011 » Сентябрь » 13 » Наперадзе перамены.
03:56
Наперадзе перамены.

Што будзе? Што рабіць?

Тое, што надыходзяць цяжкія часы, а значыць – магчыма і пераломныя ў жыцьці краіны, ні для кога ўжо не сакрэт. Але, гледзячы на тое, якія адбываюцца наступствы, як нахабнічае , не паварочваецца язык казаць беларуская, хутчэй маскальская (расіякам ня крыўдзіцца, бо маскалі, 
 гэта тыя, хто сьведама, альбо не, робіць гадасьці беларусам і нашай бацькаўшчыне) ўлада, немагчыма аставацца абыякавым. Але, як быць і што рабіць? 
 Ісьці на заклікі невядома каго ў інтэрнэт-сетках, пляскаць у ладкі ды атрымліваць дручкамі па мызе, ці выходзіць на немнагалікія правакацыйныя " народныя собранія”, альбо іншыя тусоўкі, зладжаныя неаднойчы заляпанымі "лідарамі апазыцыі” ды трапляць у турмы ды пад астранамічныя штрафы?

Не, ня варта гэтага рабіць. Калі ж выходзіць на вуліцы, дык толькі не дзеля здабыцьця "чаркі і шкваркі”, а дзеля нашых нацыянальных сьвятых сымбаляў і сьвятаў.

Таму сёньня варта заняцца больш карыснай і ўдзячнай справай – навучаньнем і прасьвятленьнем адурачанага насельніцтва, каб не падстаўляць людзей задарма пад рэпрэсіі зарваўшайся ўлады. 
 Таксама варта аб’ядноўвацца, ствараць кантакты з аднадумцамі, каб, калі зробіцца сапраўды ўжо нецярпіма, выйсьці на вуліцу з пратэстам ня дробнай купкай незразумелых маўклівай большасьцю "апазыцыянэраў”, а сапраўднай народнай масай, супраць якой не падымецца нават рука прымітыўнага ахоўніка рэжыму. Толькі тады нешта зьменіцца ў нашым жыцьці.

А пакуль працягваецца зьбядненьне, разбурэньне фінансавай сыстэмы і парэшткаў эканомікі, пачынаецца злачынны распродаж нашай зямлі і маёмасьці.

Дарэчы, мянтам ужо даюцца ўказаньні і яны рыхтуюцца да выкананьня свайго галоўнага прызначэньня –душыць пратэсты абрабаванага насельніцтва. Паддасца і адыйдзе ў цень гэтая арава толькі  тады, калі выступіць большасьць прыгнечаных людзей, калі яны сябе адчуюць нарэшце народам і гаспадаром у сваёй краіне. Тады і надыйдуць перамены да лепшага.

А, што на гэты конт думае Зянон Пазьняк, які ніколі яшчэ не памыляўся ў сваіх прадбачаньнях і прагнозах, які быў і застаецца стваральнікам і лідарам Беларускага Народнага Фронту (а не БНФ, кім зараз зрабіліся раскольнікі арганізацыі) і, які быў і застаецца лідарам нацыі, як бы не хацелася гэта схаваць розным асобам набліжаным да вядомай  канторы.



Алесь
Язвінскі

Просмотров: 508 | Добавил: Brama | Рейтинг: 5.0/1
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Nasa Niva newspaper web version GISMETEO: Погода по г.Несвиж
Корзина
Валюта



Поиск
Календарь
«  Сентябрь 2011  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
   1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930
Архив записей
Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Copyright MyCorp © 2024 Бесплатный конструктор сайтов - uCoz