Вольны Нясьвіж
Вторник, 23.04.2024, 16:58
Меню сайта
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Форма входа
Главная » 2010 » Январь » 26 » Нарэшце дайшло.
23:26
Нарэшце дайшло.


Недарэчная "цыбулiна” на Нясвiжскiм замку будзе змененая!

Такое рашэнне прыняла Рэспублiканская навукова-метадычная рада. Пытанне толькi — калi адбудзецца тая змена…


Пра абсалютна недарэчную вежу-цыбулiну на Нясвiжскiм замку казалi і пісалі даўно i ўсе, у тым ліку і "Звязда”. Яна была пастаўленая на замак паводле праекта 2002 года. Праект той "грунтаваўся” на адной-адзiнай гравюры Томаша Макоўскага, аднак нават там была выяўленая не дакладна такая вежа. Больш за тое, у часы Макоўскага ўвесь замак выглядаў зусiм не так! У канцы XVІII стагоддзя, калi Мiхаiл Казiмiр Радзiвiл Рыбанька скончыў адбудову замка (якi быў разбураны падчас Паўночнай вайны), ён надаў яму адзiны стылiстычны выгляд — абедзве вежы былi прыкладна аднолькавыя.

Канцэпцыя аднаўлення Нясвiжскага замка "на розныя часы” не вытрымлiвае крытыкi i выглядае ўтапiчнай. Як можна на "жывым” аб’екце, якi перабудоўваўся i дабудоўваўся некалькi разоў, паказаць чатыры стагоддзi адначасова?! У вынiку дзеля аднаўлення часоў "цара гароху” быў знiшчаны, скажам, салонiк каля бальнай залы з унiкальнымi скляпеннямi…

I вось нарэшце розум узяў верх — вырашана прыбраць з замка гэты ганебны выраб, усталяваўшы нармалёвы купал. Такое рашэнне прыняла на чарговым пасяджэннi Беларуская рэспублiканская навукова-метадычная рада па пытаннях гiсторыка-культурнай спадчыны пры Мiнкульце. Пра гэта "Звяздзе” паведамiў сябра Рады, начальнiк Упраўлення па ахове гiсторыка-культурнай спадчыны i рэстаўрацыi Iгар ЧАРНЯЎСКI:

— Прынцыпова вырашана змянiць сённяшнюю вежу — i вярнуць ёй звыклы выгляд. Замак мусiць быць прыведзены да стылёвага адзiнства — пра гэта ўжо даўно казалася. Наконт тэрмiнаў казаць нешта цяжка, бо трэба знайсцi некалькi соцень мiльёнаў рублёў, каб гэтую работу правесцi… Магу сказаць толькi, што гэтае рашэнне Рады — абавязковае да выканання. Аднак канкрэтныя тэрмiны, безумоўна, залежаць ад наяўнасцi сродкаў…

Карацей кажучы, знак вельмi добры, але канчаткова радавацца рана. Бо сродкi могуць быць знойдзеныя i заўтра, i праз 10 гадоў. Самы нярадасны варыянт, агучаны ў кулуарах, — змянiць вежу падчас наступнага капiтальнага рамонту. Аднак дзiцяцi зразумела, што пасля такой грандыёзнай адбудовы замка гэты капрамонт будзе гадоў праз 25—30. А калi рабiлi дабротна, як Радзiвiлы, — то i пазней.

Iншае пытанне, якое ўжо пачало ўзнiкаць, — як тэхнiчна замянiць купал? Чаплялi яго кампактным вежавым кранам. Маўляў, няма ў нас такiх мабiльных кранаў на машынах, каб гэта выканаць. Тут, мяркую, яшчэ трэба ўдакладняць. Бо вышыня вежы 43,3 метра — да канца шпiля. А вышыня, скажам, галоўнай ёлкi краiны на Кастрычнiцкай плошчы — 35 метраў. I яе без праблемаў ставiлi кранам. Можа i туды дацягнецца?..

А яшчэ — неверагодны, але магчымы варыянт. У кастрычнiку 2009 года беларускiя ратаўнiкi прадэманстравалi незвычайныя ўменнi i майстэрства — перанеслi ў паветры на верталёце Мi-26 фюзеляж Ту-154 вагою 20 тонаў (!) на адлегласць 80 кiламетраў (!!!). Уяўляеце грандыёзную пiяр-акцыю Мiнiстэрства па надзвычайных сiтуацыях: усталяванне на верталёце купала вежы Нясвiжскага замка! Мне здаецца, такi сюжэт паказалi б многiя сусветныя тэлеканалы — i майстэрства беларускiх ратаўнiкоў прагучала б на ўвесь свет!

Тым больш што вага купала не павiнна скласцi архiшмат — навуковым кiраўнiком аб’екта Сяргеем Друшчыцам распрацаваны мудры праект, якi дазволiць у тым лiку ашчадзiць бюджэтныя сродкi — пакiнуць апорна-нясучыя канструкцыi, замянiўшы толькi "абалонку”.

Рашэнне пра замену вежы толькi прынятае, а неабыякавыя людзi не хаваюць свае радасцi. Анатоль БУТЭВІЧ, старшыня грамадскай назiральнай камiсii пры Мiнiстэрстве культуры па захаваннi гiсторыка-культурнай спадчыны, у нядаўнiм мiнулым мiнiстр культуры i друку Беларусi, падзялiўся са "Звяздой”:

— Вiтаю гэтае рашэнне рады! Бо барочны выгляд вежы стаў звыклы для многiх пакаленняў людзей у некалькiх стагоддзях! Вежа, якую павiнны аднавiць, звязаная з сусветнай вядомасцю замка — менавiта па такiм выглядзе яго пазнаюць. I калi такая змена на "цыбулiну” адбылася — то гэта не лепшым чынам працуе на наш iмiдж… Прыязджаюць людзi — i бачаць на гравюрах i 100-тысячнай купюры адно, а ў рэальнасцi — нешта зусiм iншае, недарэчнае i незразумелае. Я — за вяртанне нармалёвай вежы!..
Застаецца спадзявацца, што рашэнне не застанецца на паперы. I вельмi важна, каб вежа была змененая яшчэ да канца аднаўлення замка. Бо пасля, калi ў замак паедуць тысячы турыстаў, уявiць у двары пад’ёмны кран цяжка.



Так было пры Радзівілах


Так ёсьць пры сёняшніх "магнатах"

Просмотров: 735 | Добавил: Brama | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Nasa Niva newspaper web version GISMETEO: Погода по г.Несвиж
Корзина
Валюта



Поиск
Календарь
«  Январь 2010  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
Архив записей
Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Copyright MyCorp © 2024 Бесплатный конструктор сайтов - uCoz