Вольны Нясьвіж
Суббота, 20.04.2024, 16:22
Меню сайта
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Форма входа
Главная » 2010 » Октябрь » 4 » Настаўніцкія радасьці
01:50
Настаўніцкія радасьці

        Дзень N

Дзень настаўніка – гэта што, сьвята ці нагода зьвярнуцца да адукацыйна-выхаваўчай сфэры, прадэманстраваць, як дзяржава, у асобе галоўнакамандуючага і арміі чыноўнікаў, клапоціцца аб беларускай школе?

"Дзень пажылых людзей”, "Дзень дзіцяці”, "Дзень барадзьбы са сьнідам”, "Дзень касманаўтыкі”, "Дзень дысантніка”… Падставаў наклюкацца хоць адбаўляй, але не варта іх называць сьвятамі. За словам "сьвята” хаваецца зусім іншы сэнс, які, нажаль, мала каму з педагогаў зразумелы да канца.

Сёняшім днём настаўнікам звацца робіцца сорамна (кажу ад сябе), бо становішча, да якога нас давялі не робіць гонару тым, хто працуе ў школах і  іншых адукацыйных установах. Малыя заробкі? Ды не, справа зусім у іншым. А заробкі такія, якіх мы заслугоўваем, а можа нават і завялікія.

Сёняшні настаўнік несьвядома, а ў большасьці выпадкаў сьвядома хлусіць сваім вучням. "Загружае” іх нікому не патрэбнай мітусьнёй. Выхаваньне будуецца не на свабодным выбары вучняў, іхных інтарэсах і памкненьнях, а на бязапеляцыйным выкананьні партабаваньняў, нават не самога настаўніка, а "спушчаных зь верху”. Настаўнік не асоба, а прымітыўны віньцік, праз які праводзіцца воля і самадурства невядома каго "зь верху”. Можа варта было б абараніць дзяцей ад вярхоўнай дураты, прыняўшы "удар” на сябе, але гэта ўжо аб іншых.

Усім на "кіналекторый”, гэта значыць – здаць грошы і ісьці глядзець прыгатаваны невядома кім для іх зусім не цікавы кінапрадукт. Тэрмінова ўсім ў музэй, на канцэрт, месьці вуліцы, альбо падпісацца на газэты… Абсалютнае падпарадкоўваньне волі камндзіраў, выхаваньне рабскай сьвядомасьці паслухмянага вінціка – сацыяльны прадукт, які павінна падрыхтаваць школа і настаўнікі тут на перадавой. Рабы выхоўваюць рабоў.

У інтэрнэце зьявіліся публікацыі аб тым, як лукашэнкаўскі амап бязпадстаўна зьбіў настаўнікаў мужчын у Віцебску пад час правядзеньня там вядомага "славянскага базару”. Уявіце сабе, у каментарах чытачоў ніякага спачуваньня.

"Так ім і трэба, бо нармальным людзям на базарах няма чаго рабіць”, "Гэтыя настаўнікі зараз сядуць у камісіі і зноў па загаду зьверху зноў дабрасумленна сфальсыфікуюць выбары. Дык няхай і атрымліваюць дубінай па зубах”, "Настаўнікаў трэба павыключаць з камісій, бо гэта яны старанна альсыфікуюць вынікаі галасаваньня”.

Апраўданьня, што такія часы, не прымаецца, бо выхаваньне на хлусьні і непрыстойным абыходзе з грамадзянскім сумленьнем (калі яно ёсьць у беларускага настаўніка) падрастаючых пакаленьняў рабоў ніколі не прывядзе да лепшых часоў. Адсюль і стаўленьне грамадства да асобы настаўніка – няма асобы і няма стаўленьня. Любы п’яніца-бацька лічыць сваім абавязкам павучаць настаўніка, як правільна выхоўваць яго дзіця.

Так што, няма чаго плакацца, што прэстыж "педагога” у грамадзтве моцна зьнізіўяся, што нас ні ў вашто не ставяць бацькі і дзеці. Самі таго дамагаемся і нятрэба жаліцца, што заробкі малыя. На большыя не выцягваем.

Няма гонару таму, хто здаўся і не ў стане адстаяць справядлівасьць і парўду, прыкрыць ад бязглуздых патрабаваньняў "зьверху” сваіх вучняў, хто страціў здольнасьць да змаганьня і сам сябе ператварае ў паслухмяную масу.

Настаўніку павінна быць сорамна за сваё становішча, тады ня ўсё яшчэ згублена. Калі зь вялікай літары на школьных дошках пачнуць пісаць слова "Настаўнік”, тады і сорам скончыцца, тады можна і сьвяткаваць. А пакуль у беларускіх школах вучаць дзяцей пісаць зь вялікай літары "Президент”.

Алесь Язьвінскі, настаўнік

Просмотров: 515 | Добавил: Brama | Рейтинг: 4.0/1
Всего комментариев: 1
1 Алеся  
0
Поўнасцю згодна з Вамі, Алесь. Мне дзіўна, у каго ператварыліся цяпер настаўнікі: некалі перадавы класс...

Имя *:
Email *:
Код *:
Nasa Niva newspaper web version GISMETEO: Погода по г.Несвиж
Корзина
Валюта



Поиск
Календарь
«  Октябрь 2010  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
Архив записей
Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Copyright MyCorp © 2024 Бесплатный конструктор сайтов - uCoz