Вольны Нясьвіж
Пятница, 19.04.2024, 02:49
Меню сайта
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Форма входа
Главная » 2011 » Апрель » 1 » Нясьвіж ва ўладзе дзікуноў
01:40
Нясьвіж ва ўладзе дзікуноў


Вялікая Нясьвіская сьцяна нарэшце пачала абрушвацца.

Два гады назад газэта "Брама” ўзгадвала пра тое, што пасьля закрыцьця вайсковай часткі на тэрыторыі Нясьвіжа, было б нядрэнна разбурыць жахлівую цаглянуя сьцяну, якая дасталася гораду ў спадчыну ад вайскоўцаў і зусім не надавала яму прыгажосьці. Тым ня меньш, гэтая недарэчнасьць нікога не кранала і не турбавала.

Але вось у гэтую весну Нясьвіская ЖКГ нарэшце пачала  разбураць недарэчную сьценку на перадзе ДК "Камунальнік” па вуліцы Ленінскай, і распачала добраўпарадкаваць навакольную тэрыторыю адпрацаванымі савецкімі метадамі. Я б назваў іх малпавым рэфлексам.

Надыйшло трэцяе дзесяцігоддзе, як на ўзбраеньні мясцовых уладаў была ўзята тактыка выпаленай зямлі. Згодна меркаваньням яшчэ тагдашняга, далукашэнкаўскага кіраўніцтва краінай, неабходна паўсюць зьнішчаць дрэвы, асабліва высокія. Лічылася, што вялікія дрэвы прыносяць вялікую шкоду. Ад таполяў лятае пух і ў насельніцтва зьяўляецца аляргія, да таго ж высокія дрэвы вельмі небясьпечныя пад час навальніцы.

Начальнікі рознага ўзроўню, нібы малпы, пачалі пераймаць адзін у аднаго гэтыя "прагрэсіўныя метады”. Нясьвіж агаліўся і зараз ужо ў летку няма дзе схавацца ад сьпякоты. Дадаецца яшчэ забруджанае паветра, павялічыўшайся колькасьцю старажытных аўтамабіляў-іншамарак, якія коўзаюцца ў горадзе і падгазоўваюць, пераадольваючы "памерлых паліцыянтаў”. На месцах жа былых зялёных пасадак назіраецца альбо каменная пустка, вымашчаная даражэзным брукам, альбо стаяць гіганцкія пні, што нечым нагадвае камянюкі зь вядомай выспы Пасхі. Сёньня гэтую ”прыгажосьць” можна назіраць ня толькі у горадзе, але і за яго межамі. Каторы год уражваюць тупою жорствасьцю ды начальніцкай бязглуздасьцю пяцімятровыя, напалову жывыя, таўшчэзныя пні таполяў паміж азёрамі на рыбгасе, у Рудаўцы, паблізу раённага Дома культуры, дзе раней быў выпілены таполевы скверык , а зараз ужо дасыхаюць апошнія гіганцкія пні ад яго. Тут мы сёньня маем пустку для выгулу сабак.

Здаецца немагчыма пералічыць усе месцы "малпавых” высечак у Нясьвіжы, а вось да гэтага сьпісу пастаянна далучаюцца ўсё новыя і новыя. Зараз дайшла чарга і да ліпаў, якія леглі разам з непатрэбным плотам былой вайсковай часткі. На гэтм месцы горад  атрымаў аголеную бункерападобную "красату”, якая ў перспектыве будзе абкладзена тым жа самым даражэзным брукам.

Яшчэ сёньня "радует глаз” аголенае новамесцкае балота, па дарозе на шпіталь, з выступаючымі на пярэдні плян хлявамі і гаспадарчымі пабудовамі.


Тут, замест высокіх дрэў чорнага алешніку, якія заўсёды хавалі прымітыўныя пабудовы жыхароў гораду, на бліжэйшыя дзесяцігоддзі маем магчымасьць любавацца  зарасьлямі бур’яна і хмызьняку вакол сажалкі з стаячай вадой.

Гэта ўсё вельмі нагадвае запушчанае калгаснае падвор’е, з лапухамі і дагніваючай сельгастэхнікай, але затое – з выкладзенымі там-сям ходнікамі з нятаннага бруку.

Я зусім не хачу казаць, што брук – гэта дрэнна, але пасьля калгаснага дзікунскага вандалізму ў адносінах да "зялёных лёгкіх горада”, ён ужо не радуе вока. Адно можна сказаць па-калгаснаму – "красата”…


Да таго, як прыклаў руку дзікун


Пасьля дзікунскай рэканструкцыі

Алесь Язьвінскі

Просмотров: 559 | Добавил: Brama | Рейтинг: 5.0/2
Всего комментариев: 2
2 Brama  
0
Усё вельмі проста. Да ўлады прыйшлі зусім недалёкія тупаватыя "чалавекі" калгаснага паходжаньня. Убольшасьці яны школу скончылі так-сяк, а цяпер лёгка прымаюць бязглуздыя рашэньні і самі не разумеюць, што робяць. Як навозныя жукі, для якіх чм больш какашак - тым лепш, а жыцьця бяз какашак яны сабе не ўяўляюць.

1 Святлана Панамарова  
0
Гэта сапраўды незразумелыя дзеянні: у Клецкім парку знішчылі многа каштанаў, на што начальнік аддзела аховы прыроды Тупальскі мне адказаў, што гэта ўсё па зацверджанаму плану райвыканкама, у самым горадзе на цэнтральнай вуліцы таксама амаль знішчылі дрэвы. Кругом асфальт, у спякоту нельга ісці па гораду.

Имя *:
Email *:
Код *:
Nasa Niva newspaper web version GISMETEO: Погода по г.Несвиж
Корзина
Валюта



Поиск
Календарь
«  Апрель 2011  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930
Архив записей
Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Copyright MyCorp © 2024 Бесплатный конструктор сайтов - uCoz