Вольны Нясьвіж
Четверг, 25.04.2024, 22:19
Меню сайта
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Форма входа
Главная » 2011 » Август » 30 » Нясьвіскія настаўнікі да чарговай "бітвы"гатовыя
20:15
Нясьвіскія настаўнікі да чарговай "бітвы"гатовыя

   Парад адбыўся + фоткі

Сымбалі, што выкарыстоўваюцца для выхаваньня моладзі могуць быць і савецкія, абы не нацыянальныя. Так ёсьць у паднявольнай Беларусі. Пад сярпаста-малаткастым крывавым сымбалем памерлай савецкай імпэрыі крочыць ва ўчарашні дзень маладое пакаленьне юных ленінцаў, прабачце… невядома каго. Вядома толькі, што, як і ў часы панаваньня камуністычнай хлусьні, завецца арганізацыя піянерыяй, толькі гальштукі ў іх, у адрозненьне ад савецкіх, крыху замазаныя зялёным брудам. Жыць жа пад нацыянальнай Пагоняй забараняецца і рэжымам расцэньваецца, як злачынства.

Традыцыйна перад пачаткам новага навучальнага года ўсе настаўнікі зьбіраюцца на раённыя метадычныя аб’яднаньні і на так званую "аўгустоўскую канферэнцыю”. І гэты год не зрабіўся выключэньнем. Сабраліся, абмеркавалі праблемы, якіх чамусьці не ўбывае, а наадварот.

Сумна робіцца ад ўсьведамленьня таго становішча, да якога даведзеныя нашы настаўнікі. Склалася абстаноўка, калі патрапіць у вышэйшую педагагічную ўстанову можна нават двоечнікам, дастаткова толькі падаць дакумэнты. Прахадны бал тэсціраваньня на асобныя дысцыпліны педагагічных вузаў пачынаецца амаль ад нуля. Моладзь няхоча ісьці ў настаўнікі. Страшна ўявіць хто будзе займацца навучаньнем і выхаваньнем вучняў у беларускіх школаў праз некалькі гадоў, калі нічога ня зьменіцца і надалей.

Тым ня меньш першае верасьня набліжаецца і нясьвіскія настаўнікі, а дакладней дэлегацыі ад школ, сабраліся на галоўнай плошчы Нясьвіжа, прама насупраць выканкамаўскага гмаху. Апошнія гады зарадзілася "традыцыя” перад настаўніцкай канферэнцыяй зьбірацца каля выканкама і, сумесна з выхаванцамі школ, ўдзельнічаць у "празднічном” представленіі. Можна гэта назваць парадам з падтанцоўкамі.

Галоўныя гледачы стаяць на прыступках выканкаму, гэта кіраўніцтва з запрошанымі гасьцямі (10-12 чалавек). Перад імі праходзяць ражаныя школьнікі, якія выконваюць розныя танцы і тэатралізаваныя прадстаўленьні, грае аркестр. Некалькі соцен настаўнікаў і вучняў назіраюць за выступленьнямі з заду, са сьпіны.

Напярэдадні гэтага дзейства праходзяць мнагаднеўныя рэпетыцыі. З кожным разам працягласьць "трэніровак” павялічваецца і сцэнарыі ўдасканальваюцца відовішчнымі вынаходніцтвамі.

Уцэлым дзецям падабаецца прайсьціся па горадзе, атрымаць узнагароды за свае дасягненьні, але ж трэба не перабіраць з рэпетыцыямі, бо летнія канікулы не для таго, каб нудзіцца ў "страявой падрыхтоўцы”.

Калі сьвяточнае прадстаўленьне скончылася, настаўнікі сышлі ў памяшканьне Дома культуры, дзе адбылася сьвяточная канферэнцыя. Мерапрыемства, як сьцявярджаюць сьведкі, на гэты раз прайшло зьмястоўна і не было расьцягнута ў часе. Наперадзе пачынаецца "бітва” за навучаньне і выхаваньне. Так ўжо павялося, што нармальна і разьмерана ў нас працаваць ня прынята, таму бітва за ўраджай яшчэ ня скончылася, а пачынаецца ўжо новая.

 

Будзем упірацца ў перадок

Ход часу не спыніць нікому, нават Лукашэнку. Вось ужо і лета на сыходзе, Рыгорыч пастарэе яшчэ на адзін гадок, а Міколка падгадуецца на столькі ж. Дзяржаўныя справы таксама не стаяць на месцы, пачнецца новы навучальны год у беларускіх школах. А дакладней – у школах, якія месьцяцца ў Беларусі, бо беларускага ў іх засталося амаль нічога. Адсюль і пытаньне – каго выхоўваюць гэтыя школы?

Чыноўніцкая машына раскручваецца ў сваёй бюракратычнай творчасьці з размахам, што ўжо сёньня не дазваляе нармальна працаваць ні настаўнікам, ні вучням. І вось, навіна – 1-га верасьня ўводзіцца ў дзеяньне "адукацыйны кодэкс”, як вынік цітанічных высілкаў арміі бюракратаў ад адукацыі. Ім вельмі хочацца есьці, таму і "працуюць” не пакладаючы рук. Плёнам гэтай пустапарожняй "деяцельносці”, як і раней, зьяўляюцца папяровыя горы макулатуры, якія давядзецца разграбаць ва ўстановах адукацыі.

Якое ж важнае, напрыклад, зьмяненьне ўводзіцца ў названьне звычайных сярэдніх школ, якія раней так і называліся - сярэдняя школы №…! Некалькі гадоў назад нашыя кіраўнічыя бюракраты перайначылі іх прыкладна так: "Учережденіе Образованія ”Государственная обшчеобразовательная средняя школа №5 города Забулдыгінска” (УОГ). Гучыць, ці няпраўда? Не дарма, значыць, хлеб ядуць у розных міністэрствах ды дэпартаментах, аддзелах ды пададдзелах. Але і гэтага падалося мала, яны на месцы ня спыняюцца, хочацца яшчэ больш засьведчыць сваю "працаздольнасьць”. З гэтага навучальнага года школы будуць ужо называцца здаецца так: "Государственное Учережденіе Образованія "Обшчеобразовательная средняя школа №5 города Голопупенска” (ГУО). Якая важнасьць, якая неабходнасьць! Галоўнае, што цяпер давядзецца перарабляць усю школьную працоўную "макулатуру”, нагляднасьці ды вывескі.

Альбо вось яшчэ адно новаўвядзеньне, з гэтага году педагогі, якія будуць занятыя пазашкольнай працай, атрымаюць новае прозьвішча – "педагог дошкольного образованія” (ПДО).

І вось яшчэ адна навіна – "адукацыйны кодэкс”, які, калі верыць тлумачэньням супрацоўнікаў міністэрства адукацыі, павінен "аблегчыць” працу настаўнікаў і вучняў. Але падаецца, што для сапраўднага аблягчэньня працы педагогаў ёсьць толькі адзін шлях – гэта гнаць ў шыю ўсю гэтую бязьмерна распладзіўшуюся свору сытых катоў-упраўленцаў.

Хацелася б пасьмяяцца з усяго гэтага абсурду, але сьлёзы наварочваюцца. Як бы нам не патапіць у гнілым бюракратычным балоце парэшткі, і бяз таго  разваленай нашай сістэмы адукацыі.

З новым навучальным годам Вас, дарагія школьнікі, бацькі, проста настаўнікі і ПДО. Дай Бог Вам выжыць у гэтай нялёгкай бітве з бюракратычнымі ветракамі. Будзем упірацца ў перадок, як тая баба на возе, з байкі Кандрата Крапівы.

Алесь Язьвінскі

Галоўнакамандуючыя прымаюць парад



Пад крывавым сярпаста-малаткастым сымвалам




Просмотров: 588 | Добавил: Brama | Рейтинг: 5.0/1
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Nasa Niva newspaper web version GISMETEO: Погода по г.Несвиж
Корзина
Валюта



Поиск
Календарь
«  Август 2011  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Архив записей
Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Copyright MyCorp © 2024 Бесплатный конструктор сайтов - uCoz