Вольны Нясьвіж
Пятница, 26.04.2024, 11:12
Меню сайта
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Форма входа
Главная » 2011 » Февраль » 4 » Нясьвіж. Мараторый на флікеры прыпынены
00:59
Нясьвіж. Мараторый на флікеры прыпынены

Асьцярожна – зноў аблавы!

Нясьвіжане, асьцерагайцеся гуляць па вуліцах гораду ўвечары, альбо ўначы. Гэта рэч даволі небясьпечная і не таму, што на вас могуць напасьці бандыты, альбо маньякі. З гэтым у нас, дзякаваць Богу, усё нармальна. Баяцца трэба, нажаль тых, хто якраз павінен ахоўваць наш пакой і бясьпеку – супрацоўнікаў правапарадку. Менавіта яны ў апошні час актывізавалі сваю дзейнасьць па адлове мірных і законапаслухмяных грамадзянаў у цёмны час сутак.

Не, у нас яшчэ не ўведзены каменданцкі час, але ў краіне ўзьніклі праблемы з напаўненьнем дзяржаўнай казны. Няма грошай у казьне. Пераабраньне галоўнакамандуючага ўжо аформлена і можна зноў прыступаць да вытрасаньня кішэняў працоўных беларусаў.

Тэрмінова прыпынены мараторый на шпацыраваньне па вуліцах гораду бяз апазнавацельных знакаў, зноў распачаты адлоў і штрафаваньне нефлікірызаваных асобаў. Вельмі прыемна адчуць на сабе чутлівыя клопаты аб нашай бясьпецы зь мянтоўскага боку. Дарма супрацоўнікі крыўдуюць за тое, што іх называюць мянцярамі, а як жа іначай, калі ты язаймаюцца сапраўдным паляваньнем на безабаронных грамадзян. Выйшаў на вуліцу, за вароты – раскашэльвайся на суму, якая дазваляе студэнту бязьбедна праіснаваць больш за тыдзень. Як вам такія клопаты і колькі здароўя каштуюць яны тым, каго мянты нібыта хочуць зьберагчы ад пападаньня пад колы аўтамабіля? Прыкіньце, які збор атрымліваецца – не горш чым на гандлі алькагольнымі напоямі!

Беражыцеся мянтоў на вуліцы, абяруць, як ліпку і не пашкадуюць – у іх плян па нарыхтоўцы сродкаў для лукашэнкаўскага дзяржаўнага загашніка.

Алесь

Просмотров: 476 | Добавил: Brama | Рейтинг: 5.0/1
Всего комментариев: 2
2 Алесь  
0
Заробак неадэкватна вялікі, ды халяўская ўлада над людзьмі, вось і паперлі маладыя гультаі.

1 Алеся  
0
У кожным горадзе, і ў вёсцы такая сітуацыя. Муж маёй знаёмай нават не пераходзіў вуліцу, а ійшоў каля плоту да суседа, хаты знаходзяцца блізка і на яго склалі пратакол. Зусім здурэлі мянцяры. Там няма нармальных людзей. Я заўсёды здзіўляюся, як бацькі дазваляюць ў цяперашні час сваім дзецям станавіцца мянтамі: праца ў мянтоўцы поўнасцю выкручвае мазгі

Имя *:
Email *:
Код *:
Nasa Niva newspaper web version GISMETEO: Погода по г.Несвиж
Корзина
Валюта



Поиск
Календарь
«  Февраль 2011  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28
Архив записей
Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Copyright MyCorp © 2024 Бесплатный конструктор сайтов - uCoz