Вольны Нясьвіж
Пятница, 26.04.2024, 07:50
Меню сайта
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Форма входа
Главная » 2011 » Март » 5 » Нясьвіж пад сьцягам каляровай рэвалюцыі!
17:53
Нясьвіж пад сьцягам каляровай рэвалюцыі!

Сэнсацыйная падзея

(падслуханы дыялёг кабеты Веры Востраносай з жыхаром Нясьвіжа Кузьмой Падкаблучным)

– Слухай, Кузьма, кажуць, што у Нясьвіжы над будынкам пракуратуры вывесілі незарэгістраваную сымволіку. Дык гэта, што ж значыць? Мабыць Нясьвіская пракуратура падтрымала апазыцыю і ў знак салідарнасьці з народам, ды супраць палітычных рэпрэсіяў, вывесіла незарэгістраваную ў законным парадку сымволіку?

– Ды што ты кажаш, баба Вера, няўжо пракуратура вывесіла бел-чырвона-белы сьцяг над сваім будынкам? Дык іх жа ш зараз мянты арыштуюць і ўпаяюць па тры мільёны рублёў штрафу кожнаму супрацоўніку – за выкарыстаньне незарэгістраванай сымволікі. Шкада пракуратуру, пацерпіць за праўду і справядлівасьць.

– Ды не, Кузьма, здаецца не бел-чырвона-белы сьцяг, а зялёненькі такі з чырвоненькім флажок, але ў выглядзе ашчэранай пашчы дракона – баявы такі штандар. Яшчэ больш нямірны, больш ваяўнічы за нацыянальную Пагоню.

– І не баяцца ж нясьвіскія ахоўнікі законнасьці так сьмела выступіць супраць рэпрэсіўных судовых працэсаў у Менску, што распачаліся пасьля 19-га сьнежня. Хвала ім і гонар, мужным героям у сініх мундзірах за ўсталяваньне законнасьці і парадку ў нашай краіне. Няхай ім Бог дапаможа нарэшце пакончыць з бяззаконьнем і несправядлівасьцю.

– Можа нарэшце ўдасца пад пракурорскім наглядам правесьці сапраўдныя выбары, без усялякай фальсіфікацыі ды падробак. Людзі нарэшце змогуць па-сапраўднаму выявіць сваю волю на выбарчых участках, а ўсіх дзеячоў з выбарчых камісіяў, злоўленых на злачынных дзеяньнях, прыцягнуць нарэшце да крымінальнай адказнасьці.

– Дай ты Бог. Нават няверыцца, можа ты чаго наблытала, старая?

– Ды не, усе так кажуць. Людзі ж хлусіць ня стануць.

падслухаў Фядот Востравухі, спецкор Нясьвіскіх Навінак




Просмотров: 502 | Добавил: Brama | Рейтинг: 5.0/1
Всего комментариев: 1
1 Беролус  
0
Чего это он так ровненько разорвался? Какие-то оопзиционеры в прокуратуре засели: разрезали ножничками и вывесили. А вообще это знак: власть трещит по швам

Имя *:
Email *:
Код *:
Nasa Niva newspaper web version GISMETEO: Погода по г.Несвиж
Корзина
Валюта



Поиск
Календарь
«  Март 2011  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031
Архив записей
Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Copyright MyCorp © 2024 Бесплатный конструктор сайтов - uCoz