Вольны Нясьвіж
Понедельник, 24.07.2017, 15:32
Меню сайта
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Форма входа
Главная » 2016 » Август » 9 » Нясьвіж - Віцебск - Кольскі
20:50
Нясьвіж - Віцебск - Кольскі

 Нясьвіскія воднікі пабывалі на Кольскім

У гэтым годзе гурт турыстаў-воднікаў у складзе нясьвіжан ды прадстаўнікоў зь Віцебску і Менску паўторна прайшоў маршрут па рэках Кольскай паў-выспы – Тунтсайокі і Тумча. З вопыту мінулага году ўдзельнікі вандроўкі былі гатовыя да ўсяго, але на гэты раз Гасподзь відаць зміласьціўся і паслаў на час падарожжа цёплае сонечнае надвор’е. Хараство навакольнага асяроддзя вельмі ўзмацнялася дзякуючы гэтай абставіне. Турысты крыху расслабіліся і ў заключнай частцы маршрута, калі трэба было пераадолець 50 км. па Іўеўскім вадасховішчы, большасьцю вырашылі сесьці на адзін з кацяроў, якія ў дастатковай колькасьці ўвесь час курсіруюць на гэтым ўчастку маршрута, перавозячы гурты турыстаў. Для іх – гэты звычайны бізнас, магчымасьць зарабіць на жыцьцё да наступнага сэзону.

Рака Тунтсайокі, што азначае ў перакладзе з фінскай мовы – рака сьмерці, на гэты раз моцна зьмялела і гэтая абставіна панізіла магутнасьць яе парогаў якіх тут набіраецца каля 30. Суадносна зьнізілася і небясьпека для турыстаў.

 Вельмі вялікі наплыў воднікаў можна было назіраць ў гэты час на маршруце. Гэта былі землякі з Гародні, Барысава, Маладэчна і з розных куткоў Расейскай федэрацыі. Цяжка было знайсьці добрую стаянку, але нашаму гурту пашчасьціла на другі дзень. Шчасьціла і далей, бо, відаць, патрапілі ў “пустку” паміж гуртамі турыстаў і кожны раз выходзілі на цудоўныя, ужо вызваленыя стаянкі. Зрабілі шмат днёвак, двойчы рыхтавалі лазьню, выбіраліся на невялічкае возера парыбачыць, “каталіся” на парогах, выпрацоўваючы тэхніку і тактыку кіраваньня катамаранам. Між справамі зьбіралі грыбы ды ягады. Вечарамі ля вогнішча - вольныя размовы, песьні пад гітару. Зусім мала было камароў ды мошак у гэтым годзе. Магчыма, што гэта спрычынілася цёплым ды сухім надвор’ем.

У той жа час некалькі чалавек перахварэлі на невядомую вантробную інфекцыю, якая выводзіла турыстаў на 2-3 дні з нармальнага жыцьця. Даводзілася прымаць лекі і прытрымлівацца дыеты. Зьвярталіся да нас за лекамі і з расейскай каманды, якая размясьцілася побач. Відаць і ў іх здаралася нешта падобнае.

У цэлым жа тут вельмі чыстае паветра і вада. Апошняя настолькі мяккая, што намыліўшыся немагчыма змыць мыла. Вельмі зьдзівіў пясочак, што трапляецца на пляжах блізу стаянак. Ён такі чысты, што нават калі ўзбаламучваецца пад нагамі, дык вада ўсёадно застаецца празрыстай, а толькі пяшчынкі мільгацяць іскаркамі на сонцы пакуль асядаюць да дна.

Такім чынам, рашаючая кропка ў гэтым турыстычным сезоне пастаўлена, лета адбылося.

Алесь Язвінскі, 4.08.16

Просмотров: 91 | Добавил: Brama | Рейтинг: 5.0/1
Всего комментариев: 4
4  
Ау! Чаму няма навін?

3  
З праваслаўнымі Калядамі!

2  
З надыходзячым 2017 годам! Здароўя і годнасці!

1  
Файна! Малайцы! А сабака чый?

Имя *:
Email *:
Код *:
Nasa Niva newspaper web version GISMETEO: Погода по г.Несвиж
Корзина
Валюта



Поиск
Календарь
«  Август 2016  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Архив записей
Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Copyright MyCorp © 2017 Бесплатный конструктор сайтов - uCoz