Вольны Нясьвіж
Пятница, 19.04.2024, 23:57
Меню сайта
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Форма входа
Главная » 2013 » Июль » 5 » Нясвіжскі "Дзень Фантана"
15:18
Нясвіжскі "Дзень Фантана"

 Карнавал – 2013

3 ліпеня 2013 году, Нясьвіж, 10-30 раніцы. На цэнтральнай плошчы гораду адбываецца дзейства, якое невядома як называць. Афіцыйна – "День незавісімості”, у народзе – "Дзень Лукашэнкі”, "Шклоўскі празднік”, альбо "Парад”, а ў гэтым годзе яно сталася яшчэ і "Днём фантана”, бо адбылася (паблізу Слуцкай Брамы) ўрачыстасьць адкрыцьця толькі што збудаванага Нясьвіскага фантана, шматпакутная будоўля якога расьцягнулася больш чым на год. Дзеля гэтай мэты, і ня толькі, у дабраахвотна-прымусовым парадку з працоўнага люду выкалочваліся грошы. Пры камуністычным рэжыме ў БССР практыка няновая. Яна ж, пасьпяхова перанятая шклоўска-маскоўскім "рукаводством”, ператвараецца ў новую традыцыю.

Фантан сапраўды мае прывабны выгляд, асабліва для малых дзяцей, якія адразу ж аблюбавалі яго як басейн для купаньня. Прыглянецца ён і дысантнікам пад час сьвяткаваньня Дня ВДВ, пакуль да справы не падключацца супрацоўнікі з дубінамі, тады толькі ён магчыма набудзе сваё сапраўднае эстэтычнае прызначэньне. Але справа зусім ня ў гэтым, а ў тым дзе фантан збудаваны і як, ды ці няма больш запатрабаваных кірункаў укладаньня народных сродкаў?

Вядомы знаўца гісторыі зазначыў, што тых, хто наладзіў будаўніцтва ў гэтым гістарычным месцы бяз археалягічнага дасьледваньня трэба прыцягваць да крымінальнай адказнасьці. Але відаць ня сёньня, калі падобныя зьявы  назіраюцца ва ўсіх старажытных беларускіх гарадах і ніхто пакуль ніякай адказнасьці не панёс.

На справе ж, у гэты ліпеньскі дзень мы назіралі ні што іншае, як працяг савецкай гісторыі ленінска – сталінска – брэжнеўскай эпохі. Нічога не зьмянілася на беларускай зямлі і да сёняшняга часу: як надуманае, узамен сапраўдных сьвятаў,  "празднічное шествіе”, так і савецкі характар людзкога рэагаваньня на нібы-та традыцыі, а насамрэч – новаўвядзеньні.

Тое, што 3-га ліпеня адбывалася на цэнтральных вуліцах Нясьвіжа яскрава адлюстроўвае вынік шматгадовай экспансіі рэжымнай ідэалёгіі, якая сфармавала сваю псэўда-культурную форму выхаваньня насельніцтва. Ідэалягічныя шаманы загналі ў падсьвядомасьць людзей фальшывыя псэўда-ідэалы, замацавалі іх непахісным сьвятым вобразам ваяра-вызваліцеля, што павінна надаваць значнасьці ўсёй мройнай форме гэтага мерапрыемства і суадносна спрыяць умацаваньню даверу да рэжымнага кіраўніцтва.

Як да бразільскага карнавалу, да ліпеньскага параду ў Беларусі рыхтуюцца цэлы год. Спачатку на гэтыя прагоны выганялі людзей з максымальнай масавасьцю. Сёньня, калі раённае кіраўніцтва зашугаўшы людзей праз працоўныя адміністрацыі на месцах, ўжо не баіцца малалюднасьці на "сьвяткаваньні”, перавага аддаецца максымальнай паказушанасьці ў аздабленьні "дэлегацый” калектываў.

Вось маладыя маці зь немаўляткамі ў калысках, упрыгожаных "государственным флажком” (які ўжо ідэёлягі маскоўска-шклоўскага рэжыму паступова пачынаюць называць "національным флагом”) прыдуманым, што называецца ад балды "товарішчем” Сталіным і незнарок падхвачаным пазьней "товарішчем” Лукашэнкам.

Вось на самым перадзе "празднічной колоны” ідуць… напалову распранутыя маладыя дзяўчаты у падрапаных скурах – гэткая фэмэн-бамжоўская сумясь са стрэптызам. Гэта крочаць, ушанаваныя самым ганаровым мейсцам ў калёне, прадстаўніцы баранавіцкага рыцарскага клюбу. За імі рухаецца купка ветэранаў, але ўжо не вайны, а арміі (трэба ж некім замяняць сапраўдных вызваліцеляў ад нямецкай акупацыі, якія ўжо ня маюць сілаў хадзіць у якасьці карнавальнага ўпрыгожваньня).

Сумныя, змучаныя сьпякотай ды прымусам твары удзельнікаў карнавалу, зусім не выпраменьваюць радасьць і сьвятло. Нядрэнна было б у будучых рэжымных тусоўках загадаць удзельнікам радавацца і ўсьміхацца, што цалкам рэальна праз працоўную адміністрацыю. А што, чаму б не загадаць насельніцтву быць шчасьлівым і радасным?

Удзельнікі "шествія” нават ня ведаюць адкуль узялося ўсё гэта, уключаючы і сам "празднічэк”, яно ні бы зьявілася, як неаспрэчная натуральная зьява, якая непадлягае ніякаму сумніву, успрымаецца, як сапраўдная рэч культурнага жыцьця нашага народу. На справе ж гэты прыдуманы пшык , што зьявіўся зусім нядаўна, як замена сапраўднаму Дню Незалежнасьці, прызваны падмяніць гістарычнае на фальшыўку, каб адхіліць людзей ад сваіх традыцый, культурных і неаспрэчных каштоўнасьцяў, нацыянальных каранёў.

Вось у выступе кіраўніка раёну, які адбыўся цалкам на замежнай (расейскай) мове, прагучала: "Слуцкие ворота” – замест Слуцкай Брамы. Дробязь, але вызначальная, бо вядзе да выміраньня нацыі. Тое ж выродлівае (на трасянцы) на вуліцах, ва ўстановах, у крамах, нават у школах. Колбаса Свитанок, Ковалочек по-Сновски…

Вяртаючыся да нашага карнавалу трэба зазначыць, што галоўнае ў гэтым мерапрыемстве – паслухмянасьць насельніцтва. "Традыцыя” павінна быць бяссумнеўнай. Людзей ў калёну зганяюць пад прымусам. Трэба прадэманстраваць "рукавадзяшчай трыбуне” як мага болей рвеньня, як мага болей цацак, транспарантаў. Можна перад імі станчыць, альбо засьпяваць, ці яшчэ неяк выпендрыцца.

Але гора таму, хто са скуры ня пнецца і прыйшоў, па сваёй наіўнасьці, проста, як на сьвята, трымаючы некалькі каляровых балёнікаў у руцэ. Раённы ідэёляг у асобе т. Мацэля адсякае такіх удзельнікаў ад агульнага шэсьця і не дапускае да праходжаньня перад  трыбунаю з "слугамі народу”, бо недастаткова "ражаная” дэлегацыя, слабы "прагіб” перад рукаводствам. Збочыўшы да гастранома, удзельніцы ад невядомай арганізацыі (назвацца ніхто зь іх не асьмеліўся) доўга яшчэ не маглі супакоіцца, што іх не дапусьцілі "да цела”. "Мы здаём ім па 10 мільёнаў, каб прасіжвалі ў рэстаране”, "Прымусілі ісьці, а ён не пусьціў”, "Які ён ідэёляг”, "Мы больш ня пойдзем на гэтыя парады” – доўга не маглі супакоіцца пакрыўджаныя ўдзельніцы ідэялягічнага карнавалу.

Адметная адна акалічнасьць – ніхто нават не задумваецца над простым пытаньнем: што гэта такое і адкуль узялося і для чаго? Узгадваецца байка Кандрата Крапівы пра дыплянаванага барана, што ў нашых умавах гучыць крыху іначай:

– С праздником, Вас!

– А што за сьвята?

– … День освобождения.

– Дык ў гэты ж дзень палова Беларусі яшчэ была пад акупацыяй, якое вызваленьне?

– Ну, вам бы только праздник испортить.

Размовы тут бязсэнсоўныя, бо карнавал успрымаецца, як культурна-гістарычная традыцыя, вартасьць якой, сумневу не падлягае.

Рэжым умацоўваецца такімі мерапрыемствамі, нават калі і з-пад палкі. Ён, прышчапляючы свае савецка-культурніцкія каштоўнасьці, ствараючы свае пшыкавыя традыцыі, правярае насельніцтва на паслухмянасьць, лаяльнасьць да сябе, адсоўвае людзей ад сапраўднай рэчаіснасьці. Мроі робяцца жыцьцём.

Змагацца з гэтым проста, але патрэбна некаторая сьмеласьць, самаахвярнасьць. Трэба ігнараваць прымусовае сьвяткаваньне, прымусовыя выбарчыя спэктаклі і іншыя рэжымныя масавыя мерапрыемствы. Трэба не цурацца роднай мовы, шанаваць яе і сапраўды нацыянальныя традыцыі ды гістарычную памяць.

Алесь Язьвінскі

У галаве карнавальнай калёны - фэмэн-стрэптыз з Баранавічаў

Недастаткова ражаная дэлегацыя невядомай арганізацыі на падыходзе да райвыканкамаўскай плошчы

Раённы ідэёляг адсоўвае недастаткова ражаных удзельнікаў карнавала на ўзбочыну

Завяршае карнавальнае шэсьце калёна змучаных сонцам і муштрой работнікаў лясной гаспадаркі

Ветэраны пад сонечнай сьпякотай. ім не прывыкаць.

Начальства таксама стойка адсіжвае канцэртную праграму

Рабонікі МУС сумесна з прадстаўнікамі "канторы глыбокага бурэньня" забясьпечваюць спакой і шчасьце на сьвяткаваньні

Рукаводства ў чакньні адкрыцьця Фантана

Вось для каго сапраўды Фантан за шчасьце, але ці доўга будуць дазваляць купаньне ў гэтым басейне?

На карнавале ўсё, як мае быць



Просмотров: 530 | Добавил: Brama | Рейтинг: 5.0/1
Всего комментариев: 2
2 Алеся  
0
Сёння - 27 лiпеня - Дзень Незалежнасцi Рэспублiкi Беларусь! Вiншую усiх са святам!

1 Kazik  
0
Беларуская пасмешыща. Такоя ужо усе клоунскае. Пародыя на свята.

Имя *:
Email *:
Код *:
Nasa Niva newspaper web version GISMETEO: Погода по г.Несвиж
Корзина
Валюта



Поиск
Календарь
«  Июль 2013  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Архив записей
Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Copyright MyCorp © 2024 Бесплатный конструктор сайтов - uCoz