Вольны Нясьвіж
Суббота, 27.04.2024, 04:57
Меню сайта
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Форма входа
Главная » 2011 » Август » 6 » Нясвіжскі турклуб на маршруце
15:03
Нясвіжскі турклуб на маршруце

Нясьвіжане пабывалі на Умбе і на Ушы

Нядаўна створаны Нясвіжскі турклуб "Вандроўнік” накіраваў сваіх прадстаўнікоў па новых маршрутах. Два гурты нясьвіскіх турыстаў выбраліся ў водныя падарожжы па рэках Уша (у Беларусі) і Умба (Кольская паўвыспа).

Уша, як вядома, пачынае свой шлях непадалёку ад Нясьвіжа і ў той жа час яна мала вядомая для турыстаў воднікаў. Перш за ўсё з-за таго, што напачатку рака зусім непаўнаводная, часта губляецца сярод непралазнага хмызьняку, альбо распушчаецца ў балоце. Але ад вёскі Макашы Уша робіцца прыдатнай для водных падарожжаў і нават уяўляе сабою адметную цікавасьць.

Вузкая і адносна глыбокая яна пралягае сярод лугавых траў, часта ўкутаная ад навакольля непрагляднаю аркай з чароту і крапівы. Бывае цяжка нават выбрацца на бераг, каб выбраць прыдатнае месца пад бівак. Таму месцаў пад начлег набіраецца няшмат, але там дзе гэта магчыма, Уша прываблівае сваёй асаблівай прыгажосьцю.

Нясьвіжане, якія скіраваліся да ракі Умба, мелі магчымасьць азнаёміцца з прыгажосьцю паўночных краявідаў на Кольскай паўвыспе. Рака нясе свае, часам вельмі імклівыя воды да Белага мора, запавольваецца сярод шырокіх плёсаў і, здаецца зусім замірае сярод празрыстых водаў азёр. Шмат рыбы, ягад, грыбоў. Уся тэрыторыя акутана бязьмежнымі лясамі,  удалечыні ўзвышаюцца магутныя Хібіны. Берагі Умбы і азёр усыпаныя каменьнем, якое на парогах ператварае вадзяную плынь у магутнае зьвяржэньне, напаўняе навакольную цішыню разьмераным велічным гукам. Відагляды уражваюць прыгажосьцю.

Зь нясьвіжа ў вандроўцы ўдзельнічала пяць турыстаў, адзін з Баранавіч, адзін з Менску і адзін з Віцебску. Маршрут пераадолелі на дзьвух катамаранах.

Парогі ракі Умба не падаліся занадта складанымі для нашых плаўсродкаў, але няварта забывацца, што праблемай можа абярнуцца і здавалася б зусім простая рэч. Аб чым сьведчаць на скалах мемарыяльныя дошкі, разьбітыя каскі, парэшткі экіпіроўкі байдарак і надпісы, прысьвечаныя загінулым турыстам. Прыкра, што ў гэтым ліку і дзеці.

На выспах возера Канозера турысты мелі магчымасьць на свае вочы пабачыць і нават дакрануцца далонямі да петрогліфаў - наскальных малюнкаў старажытнага чалавека, якія датуюцца другім - чацьвёртым тысячагоддзем да нашай Эры

Уцэлым уражаньні ад вандроўкі выдатныя, адчуваецца жаданьне вяртацца ў гэтыя мясьціны зноў і зноў.

Алесь Язьвінскі


возера Капуснае, відагляд на Хібіны


агляд петрогліфаў на в. Круглы


агляд парога Падун


марошка пасьпела


буякі


харыўс і фарэль - здабыча рыбакоў


пад шыльдамі наведвальнікаў


у "бочцы" Падуна


помнік загінулым дзяўчынкам на Падуне


другі экіпаж на апошняй прыступцы Падуна


ціхі вечар на возеры Капуснае


грыбоў тут шмат


чарговы акунь


рыбацкае шчасьце


у нізоўі ракі Умба


купаньне на Кольскім


турклуб Вандроўнік да выхаду падрыхтаваны


берагі на выспе Гарэлы


вячэра з акунёў на в.Гарэлы


Хібіны


пра петрогліфы распавядае мясцовы школьнік - аматар археалёгіі


парог Каназёрскі


Просмотров: 605 | Добавил: Brama | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Nasa Niva newspaper web version GISMETEO: Погода по г.Несвиж
Корзина
Валюта



Поиск
Календарь
«  Август 2011  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Архив записей
Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Copyright MyCorp © 2024 Бесплатный конструктор сайтов - uCoz