Вольны Нясьвіж
Среда, 24.04.2024, 18:23
Меню сайта
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Форма входа
Главная » 2009 » Сентябрь » 12 » Новыя старыя вуліцы
22:21
Новыя старыя вуліцы

 Тапанемічная творчасьць мясцовай бюракратыі 

Неабходна спачатку вярнуць вуліцам Нясьвіжа старыя назвы, а ўжо пасьля брацца за ўвекавечваньне імёнаў нашых сучасьнікаў

Улада, якая меньш за ўсё залежыць ад народа і якая толькі робіць выгляд, што клапоціцца аб нейкім міфічным народзе, выяўляе свае сапраўдныя адносіны да насельніцтва ў справах.

Лагічна, што калі пачаць прыслухоўвацца да людзкіх патрэбаў, тым больш пайсьці насустрач пажаданьням працоўных, дык гэтым самым выявіцца сапраўды народны характар улады.

Але гэта таксама прадэманструе слабасьць улады (як ёй падаецца). Уладзе здаецца, што яе моц заключаецца ва ўменьні рабіць усё насуперак пажаданяў людзей.

Народ трэба дурыць і трымаць “у чорным целе”, тады будзе парадак – думаюць чыноўнікі. Менавіта так перайменавалі вуліцы і прашпэкты Скарыны ды Машэрава ў Менску. Ніхто не абмяркоўвае гэтыя пытаньні і ў Нясьвіжы. Усё аддадзена на водкуп мясцовым чыноўнікам.

Кажуць:“По желанию жителей”. “Пажаданьні”, як і людзі, таксама бываюць розныя і гэта зусім не азначае, што трэба адразу кідацца іх выконваць. Але ж у нармальных краінах (відаць, у нас іначай), выбіраюць у структуры ўлады лепшых прадстаўнікоў зь лепшых, здольных прымаць разумныя рашэньні і адначасова ўлічваць пажаданьні насельніцтва, бо здараецца, што і само насельніцтва ня ведае чаго хоча.

З другога ж боку атрымліваецца ўсё лягічна. Навошта зьвяртаць ўвагу на насельніцтва, якое ня выбірае “сваю” галоўную уладу (прэзыдэнцкую “вертыкаль”), а калі нават і робіцца выбарчы сьпяктакль у Саветы, дык выбіраюць усё роўна не людзі, а сфармаваныя чыноўнікамі камісіі. Фактычна уладная вертыкаль сама сябе прызначае, таму і існуе сама для сябе. Гэта толькі пішацца ў некаторых дзяржаўных газэтках: “Не народ для ўлады, а ўлада для народа”.

Робіцца ж усё дакладна наадварот і гэта лягічна ды натуральна. Таму й перайменаваньне у Менсу зроблена невядома па чыйму распараджэньню, а прыкрыта міфічнымі “просьбамі трудяшчыхся”. А чаго пытацца ў людзей, калі чыноўнікі ўжо даўно іх трымаюць за неразумны статак? Лягічна было б запытацца ў таварышаў – калі б народ мог паўплываць на прыняцьце рашэньняў, дык ці адмовіўся б ён вярнуць гістарычныя імёны вуліцам Нясьвіжа? Няўжо сэрцу нясьвіжан так мілыя бальшавіцкія ярлыкі – “Карлы Марлы”, “Карлы Лібкранеахты” ды іншыя сумніных асобаў на якіх можна зламаць язык і якія ня маюць ніякіх дачыненьняў ні да Нясьвіжа, ні да Беларусі ўцэлым?

А як здорава гучыць – “Держінского”, Ленінская, “Савецкая” (хоць здавалася б пасьля таго, як ляснуў рэжым камуністаў, гэткія назвы павінны рэзаць вуха). Нясьвіж мае турыстычную перспектыву – кажуць чыноўнікі. Трэба зь імі пагадзіцца, бо да нас едуць каб паглядзець на ўчарашні дзень, ды пасьмяяцца з недарэчнасьцяў. “Демонстрація трудяшчіхся на 3 ліпеня, 9 мая”, “паметнік велікому Леніну”, пачварныя ідэалягізаваныя назвы вуліц замест гістарычных – хіба ж гэта ня сьмешна й ня ўбога?

Турысты да гэтага часу фатаграфуюцца на фоне нашай убогасьцяў з большым імпэтам, чым перад занядбанымі помнікамі даўніны. Было б правільна і лягічна ў першую чаргу вярнуць гістарычныя назвы вуліцам горада – гэта станецца пакаяньнем перад зьдзейсьнянымі раней камуністычнымі злачынствамі. І толькі пасьля ўжо можна ўвекавечваць імёны славутых землякоў у раёнах новабудоўляў. Ні краязнаўца Шышыгіна-Патоцкая, ні ксёндз Каласоўскі не хацелі б каб па бальшавіцкай завядзёнцы зноў пераймяноўвалі старажытныя вуліцы Нясьвіжа.

Новыя імёны – новым вуліцам. У той жа час такія назвы, як Вішнёвая, Васільковая, альбо Рамашкавая можа зьявіцца толькі ад скуднасьці розуму, альбо ад недахопу сьвядомасьці і сумленьня. “Бязрыб’е” на нармальныя назвы вуліц бывае звычайна ў пустых галовах. Недарэчна ўспрымаецца і Радзівілаўская, бо выглядае, як адчэпка.

Падаецца, што павінны ўзгадвацца канкрэтныя асобы знакамітага роду, а не сфармалізаваная масоўка. Нармальнаму чалавеку павінна быць сорамна. Нармальныя людзі, якія адчуваюць сябе ў сваёй краіне гаспадарамі, а не быдлам, не павінны глядзець спакойна на самадурства таварышаў невядома якім чынам апынуўшыхся ў кіраўнічых крэслах.

Магчыма толькі тады з нас перастануць сьмяяцца, ды народныя грошыкі не паляцяць “у трубу”, як, напрыклад, гэта здарылася з будаўніцтвам дарагушчай недарэчнай вежы ў радзівілаўскім палацы, якую рана ці позна прыйдзецца мяняць, бо тое, што рэжа вока і выклікае адмоўныя эмоцыі ня мае права на існаваньне. Але ж каб мець сорам, трэба не згубіць годнасьць. У гэтым сэнсе ў нас адна надзея – на маладых.

Старэйшыя пакаленьні савецкага выхаваньня наўрад калі пазбавяцца халопскага менталітэту. Менавіта таму, робіцца шмат намаганьняў і захадаў, каб “навешаць лапшы” на вушы падрастаючым пакаленьням.

Алесь Язьвінскі

Просмотров: 676 | Добавил: Brama | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Nasa Niva newspaper web version GISMETEO: Погода по г.Несвиж
Корзина
Валюта



Поиск
Календарь
«  Сентябрь 2009  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
282930
Архив записей
Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Copyright MyCorp © 2024 Бесплатный конструктор сайтов - uCoz