Вольны Нясьвіж
Пятница, 19.04.2024, 22:48
Меню сайта
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Форма входа
Главная » 2010 » Сентябрь » 14 » Пачаўся паказ мультсерыялу пра аграгарадок
03:54
Пачаўся паказ мультсерыялу пра аграгарадок

 Глядзім новы мульцік

У эфір інтэрнэт-канала Ару-ТБ выходзіць першая серыя мультфільма «Аграгарадок». У аснове маляванага серыяла — гісторыя стварэння аграгарадка на месцы звычайнага калгасу.

 верасня 2010 

— Натхненне чэрпалі з беларускай рэчаіснасці, — кажа Павал Марозаў, прадусар серыяла «Аграгарадок» і кіраўнік інтэрнэт-тэлебачання АРУ-ТБ. —Так, мы вывучалі аграгарадкі і вёскі па размовах з іх жыхарамі. Напрыклад памятаю абмяркоўвалі гэтую тэму з Алесем Пушкіным, нашым вядомым мастаком, які жыве на сяле і ведае ўсё гэта з уласнага вопыту. Наш серыял не толькі пра вёску і аграгарадок, але ж пра ўсю нашу краіну на гэтым этапе яе развіцця.

Жыхары «Аграгарадка» — персанажы зборныя: тут і хітраваты старшыня, і вечна п’яны механізатар, і дурнаватая працаўніца кафэ. Ёсць сярод герояў серыяла і людзі вельмі незвычайныя, як, напрыклад, немец Ганс, які вырас у ГДР і па-ранейшаму свята верыць у камунізм.

Прыдумляла і малявала «Аграгарадок» тая ж творчая група, што працавала ў свой час над праектам «Мультклуб — народнае тэлебачанне», анімацыйнай пародыяй на беларускі палітычны істэблішмент. Чым жа розняцца ранейшыя «мультклубаўскія» працы ад цяперашняга «Аграгарадка»?

— Асноўнае адрозненне, што нам ужо недастаткова такой першакласнай музы, як наш Аляксандр Рыгоравіч, — дадае Павал Марозаў, — мы глядзім шырэй і само жыццё дае нам шмат натхнення для творчасці ў гэтым кірунку. Да таго ж мы вырашылі адысці ад жанру жорсткай сатыры выкрывальніцкага кшталту і пайшлі ў бок папулярных сацыяльных тэм. Гэта іншы падыход, але ж на мой погляд ён ні ў чым не саступае ранейшаму.

Нагадаем, у 2005 г. стваральнікі «Мультклубу» былі арыштаваныя па абвінавачанні ў паклёпе ў дачыненні да прэзідэнта, але пазбеглі арышту. Як склаўся лёс палітычных мультыплікатараў?

— Ужо шмат часу прайшло з 2005 году, калі гэта ўсё адбывалася, — кажа Марозаў, — Мы з калегам Андрэем Абозавым зараз працуем у Таліне ў галіне грамадскай справы, медыя і ІТ, наш каллега Алег (Мініч. - кар.) яшчэ ў 2005 выбраў асобны шлях, мы згубілі з ім кантакт. Але новыя людзі прыйшлі амаль адразу. Працоўны калектыў зрабіўшы адно мацнейшы.

Да канца года гледачы змогуць убачыць 5 серый «Аграгарадка». Потым сцэнарысты на аснове рэйтынгаў і рэакцый аўдыторыі прымуць рашэнне аб далейшым лёсе праекту.

Просмотров: 1068 | Добавил: Brama | Рейтинг: 3.7/3
Всего комментариев: 4
4 Сергей Пономарев  
0
Алесь, ну и как я тебе подкинул посетителя..?

3 Вася  
0
К "Мультклубу" нынешняя творческая группа ни ухом ни рылом и никаким другим боком не относилась.Олег Минич делал "Мультклуб", теперь он делает мульты для "Белсата".Нехорошо пиариться за чужой счет.

2 Мумба юМБА  
0
На самай справе цікавей, чым у мульціку

1 Фёкла  
0
Так яно і ёсць!

Имя *:
Email *:
Код *:
Nasa Niva newspaper web version GISMETEO: Погода по г.Несвиж
Корзина
Валюта



Поиск
Календарь
«  Сентябрь 2010  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930
Архив записей
Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Copyright MyCorp © 2024 Бесплатный конструктор сайтов - uCoz