Вольны Нясьвіж
Пятница, 19.04.2024, 04:11
Меню сайта
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Форма входа
Главная » 2010 » Июль » 5 » Пад акупацыяй. Наваградак.
15:55
Пад акупацыяй. Наваградак.


На ўнікальны храм у Навагрудку хочуць прысабачыць «цыбуліны»

 
Вежы ўнікальнай гатычнай царквы ў Навагрудку хочуць перарабіць у расійскім стылі.

Барысаглебская царква ў Наваградку. Помнік, гісторыка-культурная каштоўнасць 1-й катэгорыі. Фота Змітра Міхневіча.

Кіраўнік Таварыства аховы помнікаў Антон Астаповіч звярнуўся да навагрудскіх уладаў з патрабаваннем спыніць рэканструкцыю Барысаглебскай царквы — помніка прыроды сусветнага значэння. У выніку працаў арганічныя для готыкі шатровыя завяршэнні вежаў плануецца замяніць на пазалочаныя цыбулепадобныя купалы. Гэта скажае аўтэнтычны воблік помніка архітэктуры, піша А.Астаповіч.
Спасылаючыся на Ігара Чарняўскага, старшыню ўпраўленні Міністэрства культуры па ахове гісторыка-культурнай спадчыны, Астаповіч кажа, што рэканструкцыя гэта самавольная, не ўзгодненая з Міністэрствам культуры.

Ніводнае праектнае рашэнне яшчэ не было зацверджанае Мінкультам, а мясцовы прыход пазалаціў ужо «цыбуліны» і рыхтуецца іх уссадзіць.

Настаяцель царквы айцец Мікалай Орса абвяргае словы Астаповіча. Паводле яго словаў, праект Міністэрства культуры зацвердзіла.

Навагрудскі бацюшка рабіў спробы надаць царкве расійска-праваслаўны выгляд і раней.

Паводле яго меркавання, такім чынам ён аднаўляе гістарычны выгляд, які храм меў ад часоў скасавання уніі да 1991 года. Пра тое, што дазвол ёсць, кажуць і ў райвыканкаме.

«Цыбуліны» на званіцы беларускіх храмаў пачалі ставіць на загад Мураўёва-вешальніка ў ХІХ стагоддзі, каб замацаваць у ландшафце заваяванага краю «расійскасць».


Царква Св. Барыса і Глеба збудаваная ў 1517–19 на месцы старажытнага храма ХІІ ст. Фундатар — гетман ВКЛ князь Канстанцін Астрожскі. Помнік архітэктуры ўяўляе сабой сімбіёз гатычнага і рэнесанснага стыляў з рысамі абарончага дойлідства. У 1839 царква робіцца праваслаўнай. У 1873–75 храм перабудавалі ў псеўдарускім стылі, пасля яму вярнулі ранейшы выгляд. Пасля Другой сусветнай вайны царква не функцыянавала, службы аднавіліся ў 1990-я.

Сямён Печанко , 28 чэрвеня 2010 


Просмотров: 535 | Добавил: Brama | Рейтинг: 4.0/1
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Nasa Niva newspaper web version GISMETEO: Погода по г.Несвиж
Корзина
Валюта



Поиск
Календарь
«  Июль 2010  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
   1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031
Архив записей
Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Copyright MyCorp © 2024 Бесплатный конструктор сайтов - uCoz