Вольны Нясьвіж
Пятница, 26.04.2024, 23:25
Меню сайта
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Форма входа
Главная » 2010 » Январь » 4 » “Падарунак” нясвіжскім аматарам лазні
02:58
“Падарунак” нясвіжскім аматарам лазні

З лёгкай парай, альбо пастароннім уваход забаронены

Амаль два апошнія гады нясвіжскія аматары парыльні не могуць нармальна наведваць лазню. То яна цалкам зачыняецца на бягучы рамонт, то па часткам, а часам і няпланава – з нагоды нечаканых паломак абсталявання, альбо разрыву труб.

Апошні год узгаданая ўстанова зусім працуе ў надзвычайным становішчы, калі адно аддзяленне зачынена, а другое абслугоўвае жанчын і мужчын па-чарзе праз дзень. Сытуацыя вельмі нязручная для кліентаў, бо патрапіць ў лазню магчыма толькі два дні на тыдзень. Але гаспадароў прадпрыемства, якое знаходзіцца ў сыстэме ЖКГ, відаць, мала хвалюе склаўшаяся сітуацыя. Клопаты аб людзях выглядаюць пустым гукам, бо на справе ўсё складаецца іначай.

Тлумачэнне нехваткай грошай тут гучыць зусім не сур’ёзна, бо навошта ўвогуле пачынаць рамонт з капітальным размахам ня маючы на тое сродкаў?

Усё сваё жыццё ў Нясьвіжы я наведваю лазню, але за апошнія 35 гадоў не прыпамінаю гэткіх рамонтаў. Зрэдку на тыдзень, альбо на два зачынялася нашая лазня раз на год і не больш.

Відавочна, што бюракратычныя "клопаты” аб людзях дасягнулі свайго росквіту і пры гэдым на аматараў доўгатэрміновых рамонтаў няма ніякага кантролю і ўправы. Выглядае, што мае месца "выкідванне грошай на вецер”. Скажыце калі ласка, які гэта гаспадар замахнецца на касметычнае аздабленне хаты дзеля прыгажосці, калі ў ёй немагчыма жыць, бо холадна і няма святла? У нашым жа выпадку ўсё так і выглядае, бешаныя грошы ў хранічным рамонце "размазваюцца па сценах”, а якасць абслугоўвання ў лепшым выпадку застаецца на месцы. Палова будынка другі год "адпачывае”, трацяцца грошы на ўтрыманне пакояў, якія не працуюць, кліенты разбягаюцца, а "гаспадарам” на ўсё гэта чыхаць хацелася.

У Нясвіжскай лазні заўсёды былі праблемы з добрай парай, яны не вырашаны і зараз, затое рэгулярна мяняюцца дэкарацыі. Лазня завязла ў бясконцым рамонце,парыльшчыкі, хто як можа, "распаўзаюцца” па іншых месцах. Сёння яны вымушаныя ездзіць у Клецк, Салтанаўшчыну і нават Карэлічы. За апошнія 1,5 гады пятніца зрабілася нясвіжскім днём у Клецкай лазні. Мясцовых у гэты дзень цяжка заўважыць сярод нясвіжан. Склалася такая сытуацыя, што кожны раз, калі збіраешся наведаць Нясвіжскую лазню, то невядома ці патрапіш туды, бо яна можа быць раптоўна зачыненая з нагоды паломкі альбо нечаканага рамонту.

Гэтак здарылася і ў апошнія дні 2009-га году. Людзі прышлі па заранне вывешанай абвестцы 30-га снежня, а там чарговы рамонт – мяняюцца яшчэ нармальныя драўляныя вокны ад вуліцы на дарагія шклопакеты. На рамонт печы ў жаночым аддзяленні грошай няма (ужо поўгода), а на "залачонае” упрыгожванне – ёсць. Так што – з лёгкай парай, дарагія нясвіжане! Вас віншуе Нясвіжскае ЖКГ. Можа пашчасціць і вы папарыцеся ў нашай гарадзкой лазні праз год, што выглядае вельмі сумніўна ў сёняшняй рэчаіснасці. Сёння ж—рамонт працягваецца. На падлозе засланыя вулічныя расцяжкі з надпісамі:”Слава ветэранам вайны і працы!”, "С Днём рэспублікі!”…

Вельмі сымвалічна і красамоўна выглядае факт паўторнага выкарыстання ідэалагічных вулічных расцяжак, якія павінны "прамываць мазгі людзям” пад час дэманстрацыі "радаснага” жыцця краіны. Ідыёлагам падаецца, што людзі не бачаць, таго, што насамрэч адбываецца, што начытаўшыся казачных савецкіх "заляпух” народ паверыць у іхныя байкі.

А.Язьвінскі


Рамонт дзеля рамонта, а парыльшчыкі пераб'юцца...


Нарэшце ідэалягічныя лёзунгі-расцяжкі атрымалі практычнае прымяненне - іх будаўнікі разаслалі пад ногі ў Нясвіжскай лазні

Просмотров: 642 | Добавил: Brama | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Nasa Niva newspaper web version GISMETEO: Погода по г.Несвиж
Корзина
Валюта



Поиск
Календарь
«  Январь 2010  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
Архив записей
Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Copyright MyCorp © 2024 Бесплатный конструктор сайтов - uCoz