Вольны Нясьвіж
Суббота, 20.04.2024, 14:46
Меню сайта
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Форма входа
Главная » 2010 » Декабрь » 20 » Пазьняк: Лукашэнка стаіць па горла ў крыві
09:04
Пазьняк: Лукашэнка стаіць па горла ў крыві


 20.12.2010 04:31 

Падзеі ў Менску камэнтуе старшыня КХП БНФ Зянон Пазьняк.

Пазьняк: Гэтыя "выбары", якія адбыліся, безумоўна сфальсыфікаваныя. Па зьвестках нашых назіральнікаў, у Менску толькі на палове ўчасткаў быў цалкавіты прыход (50%) выбаршчыкаў. На астатніх – 35-45%. Па-другое, па зьвестках экзыт-полаў, Лукашэнка не набраў больш 30%. Яшчэ цікавы факт: нашыя назіральнікі мелі размовы зь людзьмі, якія рабілі афіцыйныя экзыт-полы для рэжыму. І ў прыватнай размове яны сказалі, што Лукашэнка набірае менш 30%, нават няпоўныя 30%. І гэта відавочна – што выбары сфальсфыфікаваныя як заўсёды, але "элегантнай" перамогі ў Лукашэнкі не атрымалася. Ён зноў замачыў свае рукі ў крыві.

І тут я хачу сказаць галоўнае. што адбылося. Адбыўся акт дзяржаўнага тэрарызму. Я маю на ўвазе напад спэцназу на штаб Уладзімера Някляева. Людзі былі жорстка зьбітыя, але самае галоўнае, што на сьмерць быў зьбіты Ўладзімер Някляеў. Бо білі па галаве. Яго забрала хуткая дапамога ў непрытомнасьці, а ноччу, недзе каля другой гадзіны, людзі ў цывільным уварваліся ў шпіталь і выкралі яго. Гэта вельмі небясьпечна, таму што яму пагражае сьмерць. Гэта бандытызм. Гэта самы сапраўдны дзяржаўны бандытызм. І таму трэба, каб грамадзкасьць аб гэтым ведала і падняла свой голас. Нельга дапусьціць, каб Някляеў разьдзяліў лёс Захаранкі. Мы ўжо ведаем, што рабілася раней.

Някялеў павінен быў быць кіраўніком на Плошчы. Быў канструктыўны плян, і гэты плян быў бы ажыцьцёўлены. Пасьля таго, як напалі на Някляева, плошча стала некіруемай. І людзей вывелі з плошчы, павялі зусім у іншае месца, і там была дадзеная воля правакатарам, якія пачалі біць шыбы без патрэбы і г.д. Гэта была пастка. Там былі падрыхтаваныя батальёны спэцназу, і ўнутры памяшканьня, і вакол. З усіх бакоў яны накінуліся на людзей. Па зьвестках маіх інфарматараў, якія ёсьць у Менску, загад зьбіць Някляева даваў асабіста Лукашэнка. І асабіста даваў загад на зьбіцьцё людзей на плошчы. Гэтак жа сама, як і ў 1995 годзе, калі войска ўварвалася ў парлямэнт, калі зьбівалі нас дэпутатаў, таксама быў яго асабісты загад. Так што зараз ня толькі зараз мае рукі ў крыві, ён ужо па горла ў ёй стаіць. Вось такая яго "элегантная перамога" на сёньняшні дзень.

Сяргей Навумчык

Просмотров: 460 | Добавил: Brama | Рейтинг: 4.0/1
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Nasa Niva newspaper web version GISMETEO: Погода по г.Несвиж
Корзина
Валюта



Поиск
Календарь
«  Декабрь 2010  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031
Архив записей
Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Copyright MyCorp © 2024 Бесплатный конструктор сайтов - uCoz