Вольны Нясьвіж
Пятница, 26.04.2024, 12:06
Меню сайта
Статистика

Онлайн всего: 3
Гостей: 3
Пользователей: 0
Форма входа
Главная » 2011 » Март » 22 » Перамога пад бел-чырвона-белым сьцягам
00:24
Перамога пад бел-чырвона-белым сьцягам
Домрачава выйграла мас-старт у Халменколене і заваявала Малы крышталёвы глобус
+ відэа з бел-чырвона-белым сцягам, 20 сакавiка 2011 

Беларуская біятланістка Дар’я Домрачава выйграла гонку з масавым стартам на заключным этапе Кубка свету, што прайшоў у нарвежскім Халменколене, і заваявала Малы крышталёвы глобус у гэтай дысцыпліне.

Дар’я ішла пасля трэцяй стральбы на першым месцы, пасля чацвертай адкацілася на другое, але здолела на апошнім кіламетры вырваць перамогу ў расіянкі Ганны Багалій-Цітавец.

Яе вынік -- 36:13.0 (1+0+0+2).

Гэта адзінае золата Дар’і ў гэтым сезоне (і трэцяе ў кар’еры) на этапах Кубка свету. Дагэтуль беларуска у сезоне 2010/2011 дзевяць разоў уздымалася на п’едэстал, прычым тройчы на гэтым тыдні (таксама трэцяе месца ў спрынце, другое ў гонцы пераследу).

У агульным заліку гонак Кубка свету Дар'я засталася на 6-м месцы. Першае месца ў Кайсы Мякяр'яйнен.

Сённяшняй гонкай сезон Кубка свету 2010/2011 скончаны, а Дар’я, як бачым, яго дастойна завершыла.

Перамога атрымалася менавіта дзякуючы прысутнасьці на спаборніцтвах нацыянальнага бел-чырвона-белага сьцяга. Прысутнасьць сапраўднага гістарычнага беларускага штандара спрычынілася да таго, што Гасподзь не адвярнуўся ад беларускай спарцмэнкі і дараваў ёй перамогу.


Просмотров: 570 | Добавил: Brama | Рейтинг: 5.0/1
Всего комментариев: 3
3 Алеся  
0
Віншую ўсіх нясвіжан з нагоды 93-ай гадавіны Беларускай Народнай рэспублікі.Жадаю, каб у бліжэйшы час гэтае свята стала дзяржаўным, а мы з вамі - еўрапейскай цывілізаванай дзяржавай

2 ТЭКЛЯ  
0
УРА-А-А-А! БЕЛ-ЧЫРВОНА-БЕЛЫ СЦЯГ! Ж Ы В Е Б Е Л А Р У С Ь ! ! !

1 Алеся  
0
ВІНШУЕМ!

Имя *:
Email *:
Код *:
Nasa Niva newspaper web version GISMETEO: Погода по г.Несвиж
Корзина
Валюта



Поиск
Календарь
«  Март 2011  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031
Архив записей
Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Copyright MyCorp © 2024 Бесплатный конструктор сайтов - uCoz