Вольны Нясьвіж
Среда, 24.04.2024, 12:08
Меню сайта
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Форма входа
Главная » 2010 » Ноябрь » 11 » Погляд турыста. Нясьвіж
03:58
Погляд турыста. Нясьвіж

З хронікі "экскаватарнай рэканструкцыі” і "турыстычнай недальнабачнасці” 

Аўтар: prosta. 9 ноября 2010 года 

Аднаўленне Каложскай царквы сёння абмяркоўваецца найбольш заўзята сярод дыскусій на тэму захавання гісторыка-культурнай спадчыны Горадні, прапаноўваюцца альтэрнатыўныя погляды ў інтэрнэце і афіцыйная рэканструкцыя ў дзяржаўных СМІ.

Калі задумацца пра школу беларускіх рэстаўратараў, то напэўна можна з вялікай упэўненасцю сцвярджаць, што такая існуе, але на якім узроўні яна існуе варта задумацца больш глыбока. Аб тым, як вядзецца аднаўленне і рэстаўрацыя па-беларуску, можна ўявіць па помніках, якія ўжо спадчына ЮНЭСКА. Праўда ўжо сумніўная спадчына…

Часта калі гаворым пра спадчыну Горадні ўзгадваем "экскаватарную археалогію”, у Нясвіжскім замку Радзівілаў мы можам пазнаёміцца з "экскаватарнай рэканструкцыяй”. І вось, пачынаем вандроўку па гэтаму выдатнаму помніку эпохі славутага Бернардоні, Сіроткі і інш.

Што сёння кідаецца ў вочы не спецыялісту, а звычайнаму наведвальніку вядомага помніка, калі падыходзім да яго. Зруйнаваны мост да палаца Радзівілаў.





Вельмі незвычайная, падобная да казачных, вежа.



Калі ўзгадаць недалёкае мінулае, 2008 год – разбураная трохпавярховая галерэя.



Крочым далей і разгледзім палац унутры. Замовіўшы экскурсію мы трапляем у былую бібліятэку, дзе нават папкі стаяць як у часы Радзівілаў. Як міла! Але сцеражыся! Перад уваходам нас чакае сустрэча з "прыгожымі” пластыкавымі дзвярыма ў славуты палац. Дух проста замірае – вось яно зусім знаёмае. Як часта адчыняю такія дзверы ў краму з прадуктамі, а аказваецца "гісторыя побач”.





З пластыка зроблены ўваход на другім паверсе.



А таксама зусім выбіваецца, насамрэч вельмі патрэбны, пластыкавы абменны пункт на фоне старых пячэй.



Гардэроб пазбаўлены адчування старадаўнасці навогул, а вестыбюль як у шпіталя ці паліклінікі.



А потым падняўшыся па лесвіцы "а-ля неблагі катэдж за мяжой горада” мы трапляем у святая святых Радзівілаў – пускавы паверх ці залы пускавога корпуса.



У першым інфармацыйным зале, дзе сустракаемся з экскурсаводам, кожны раз (а наведваю па працы музей часта) бачым адныя і тыя ж фотаздымкі на вялікім экране тэлевізара (па-мойму, Нясвіж такі фотагенічны, што можна перыядычна папаўняць новымі здымкамі).

Далей мілыя дзяўчыны ці прыемныя маладыя людзі пачынаюць на выдатнай расейскай мове распавядаць пра тое, што было ў адна тысяча пяцьсотых гадах. З мовай у замку зусім тугавата, я, канешне, разумею, што самі Радзівілы ведалі шмат моваў і расейскую таксама, але менавіта ад прадстаўнікоў гэтага народа найбольш пяцярпелі. На пытанне: "а па-беларуску слабо?” – адказ: "па-беларуску мы не праводзім” (у дадатак і па-польску, і па-ангельску таксама). І вось даведваюся шмат пра тое што было, як было ў замку дзякуючы фотаздымкам з калекцыі Эльжбеты Тамашэўскай-Радзівіл, нават фотаздымкаў у нас сваіх няма. Дзякуй гэтай выдатнай жанчыне і тым асобам, што патрымліваюць з ёй кантакт і могуць "урваць” інфармацыю пра нашу спадчыну. На месцы рэканструктара-рэстаўратараў запісвала б усё, што кажа пра палац спадарыня Эльжбета – гэта ж такі падарунак лёсу! Спадзяюся, што так і робяць.

Зал з бібліятэкай самы прыстойны па знешнему абліччу ў гэтым пускавым корпусе і цікавы для аматараў кніжак. Але муляжы і копіі будуць крок за крокам праследаваць вас у замку. Гэта канешне можна патлумачыць цяжкім лёсам палаца і недахопам нават проста экспанатаў эпохі, таму адкінуўшы усё вонкавае варта ператварыцца ў слых і толькі слухаць экскурсавода. Бо усё што паказвае ня вартае ўвагі, за малым выключэннем. І думка прыходзіць да галавы: "Тут толькі пачатак гэтага музейнага асяроддзя, але чым яны запоўняць астатнія шматлікія памяшканні замка?”. Адказ не прымусіў чакаць – "купяць!” Адказ няправільны. На сам рэч рэйды ў іншыя музеі за "дэпазітам”, які можа ператварыцца ў пастаяннае захоўванне, ужо адбываліся. Падзяліся з калегай лепшым!

Але калі падумаць пра "купяць”. Кошт уваходнага квітка невялікі – 3000 руб. Экскурсія на 40 хвілін каштуе 28000 руб, гэта таксама нешмат, але ў параўнанні з іншымі музеямі не малая (Мірскі замак – экскурсія большая і складаней умовы правядзення, 15000 руб). У выходныя там бывае тысячы турыстаў, таму думаю фінансавы план яны выконваюць. А вось экскурсіі па зместу цікавыя, але група больш 40 чалавек на аднаго экскурсавода, у зале адначасова знаходзіцца дзве-тры групы, не хапае паветра, нічога ня бачна – і ў выніку музейнаяй часткай турысты не задаволены. Пры гэтым часта плоцяць за дзвух экскурсаводаў (56000 руб) на дзве групы, а даюць аднаго нічым гэта не патлумачыўшы.

У сезон экскурсаводаў не хапае, тэлефануеш загаддзя каб дамовіцца, і кажуць усе занятыя. А значыць такім чынам адмаўляюцца ад дадатковых грошай.

А яшчэ варта павучыцца службе аховы замка павагі да турыстаў. Не патрапіўшы на эскурсію па замку, натуральна экскурсавод пачынае ўнутры замкавага двара распавядаць пра гісторыю палаца. Але падыходзіць ахоўнік і кажа, што трэба заплаціць уваходныя квіткі. Канешне я ўсё разумею, але тады варта павесіць пры ўваходзе таблічку з адпаведным надпісам: "Уваход на тэрыторыю замкавага двара платны”. Але яе няма, чаму тады нас выганяюць?

Мілыя турысты, варта вас папярэдзіць яшчэ пра адну рэч. Як вядома каб патрапіць у палац трэба ўвайсці на тэрыторыю выдатнага парка, але падрыхтуйце грошы, нешмат канешне, можна сказаць капейкі нейкіх там 1500 руб. Гэта паборы мясцовага Зелянгаса, можна сказаць "самоуправство”, ну трэба ж і ім неяк на жыццё зарабляць. Нават пры наведванні квіткі не выдалі – а нейкую паперку, з адваротнага боку якой штамп Зелянгаса. Абураны экскурсавод адной групы падыйшла да касы і кажа: "На падставе чаго вы дзейнічаеце?” – ёй паказалі паперку з года так 2007 за подпісам ужо былога замміністра культуры Грэдзюшка. На пытанне, а як праходзяць мясцовыя жыхары – адказ быў: "бясплатна”, а як вы іх адрозніваеце ад турыстаў – "адрозніваем”, нават бяз пашпарта – "бяз пашпарта”. Вычарпальны адказ.

Таму трэба прыглядзецца, як выглядаюць нясвіжцы, і замаскіравацца пад іх. А думкі прыходзяць тады вось пра што, Лазенкі – каралеўскі парк у Варшаве – бясплатны ўваход. Той экскурсавод праўда сказаў: "Будзем праводзіць групы тайнымі сцежкамі, а то мясцовыя ўлады зусім экстэнсіўна развіваюць турызм”.

Вобраз Нясвіжскага палаца, які намаляваны ў артыкуле – зусім несуцяшальны. Але гэта не значыць, што няварта ехаць у гэты горад. Пакуль не ўсё знішчана, таму спяшайцеся, каб даведацца пра цікавую гісторыю гэтай выдатнай мясціны падчас экскурсій ці праз самастойнае знаёмства з помнікамі, паркамі і іншымі прыгожымі вобразамі горада Радзівілаў.

Дзякуй за дапамогу www.radziwilly.by. Наступным разам завітаем у цэнтр Графства Мірскага.

Просмотров: 517 | Добавил: Brama | Рейтинг: 5.0/4
Всего комментариев: 2
2 Сергей Пономарев, Пекин-Варшава  
0
Эти про-Лукашистские суки-строители-ломатели совершенно оборзели! Но и масса памярковно-припугнутая молчит и жуёт сопли, когда уничтожают последнюю память народную.
Полное дерьмо, к сожалению. Кончается самобытность белорусского народа, уничтожается мова, уничтожаются память и совесть, и психически больной "мужшчыншчына" со своей псовой сворой преступников притащил уже народ Беларуси в "красное" прошлое, в мирок Швондеров и Шариковых...

1 Алеся  
0
Здурнець можна ад гэтага відовішча! Так і прэ старына адусюль! Ідыёты!!!

Имя *:
Email *:
Код *:
Nasa Niva newspaper web version GISMETEO: Погода по г.Несвиж
Корзина
Валюта



Поиск
Календарь
«  Ноябрь 2010  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Архив записей
Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Copyright MyCorp © 2024 Бесплатный конструктор сайтов - uCoz