Вольны Нясьвіж
Четверг, 25.04.2024, 13:00
Меню сайта
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Форма входа
Главная » 2010 » Июль » 30 » Пошук стрэлачнікаў?
01:44
Пошук стрэлачнікаў?
 Міліцэйская чыстка на Гомельшчыне
 
Алена Германовіч, БелаПАН, 29 лiпеня 2010 

Пасля забойства міліцыянерам дзяўчыны ў Рагачоўскім раёне больш за трыццаць супрацоўнікаў і кіраўнікоў сістэмы МУС прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці — ад вымоў да звальнення. Пра гэта БелаПАН паведаміў Юрый Дзям'янчык — начальнік следчага аддзела па найважнейшых справах пракуратуры Гомельскай вобласці, які займаецца расследаваннем крымінальнай справы ў дачыненні да ўчастковага міліцыянера.

Паводле слоў Дзям'янчыка, службовая праверка, праведзеная ўпраўленнем уласнай бяспекі МУС, паказала, што прычыны ўчынення злачынства — не толькі асабістыя нізкія маральныя якасці міліцыянера, але і практычна поўная адсутнасць кантролю з боку кіраўніцтва Рагачоўскага РАУС і Гомельскага УУС. Індывідуальна-выхаваўчая работы ў РАУС, адзначыў ён, праводзілася фармальна.

На момант правядзення праверкі ў Рагачоўскім РАУС адзін супрацоўнік міліцыі быў у стане алкагольнага ап'янення — потым ён быў звольнены, другі — некалькі гадзін адсутнічаў на працоўным месцы без паважлівай прычыны, яго панізілі на пасадзе.

За грубае парушэнне дысцыпліны з шэрагаў міліцыі звольнены абвінавачваны ва ўчыненні замаху на забойства дзяўчыны 30-гадовы ўчастковы, які працаваў у органах з 1996 года, і трое яго калег, якія знаходзіліся на месцы ўчынення злачынства. Адзін з прысутных на месцы НЗ міліцыянер знік, але праз два дні яго месцазнаходжанне было ўстаноўленае.

Яшчэ трое супрацоўнікаў Рагачоўскага РАУС, адказныя за ахову грамадскага парадку, прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці. Два супрацоўнікі РАУС атрымалі строгую вымову, адзін — вымову, яшчэ адзін — паніжаны на пасадзе.

Начальнікі штаба РАУС і экспертна-крыміналістычнай службы атрымалі па строгай вымове. Сем кіруючых работнікаў РАУС — намеснікі начальніка і начальнікі структурных падраздзяленняў — па строгай вымове за неналежнае выкананне службовых абавязкаў. Начальнік РАУС паніжаны на пасадзе.

Строгія вымовы таксама вынесены сямі кіраўнікам упраўленняў УУС Гомельскага аблвыканкама, аб'яўлена вымова і начальніку УУС.

Пакараны вымовай тры кіраўнікі ўпраўленняў МУС, адказныя за ахову грамадскага парадку, прафілактыку, кадры і следства

Нагадаем, трагедыя адбылася позна ўвечары 6 ліпеня. Участковы міліцыянер Рагачоўскага РАУС, знаходзячыся ў службовай машыне, выстраліў з табельнага пісталета ў 22-гадовую дзяўчыну, жыхарку вёскі Журавічы Рагачоўскага раёна. Яна атрымала сляпое агнястрэльнае раненне галавы і памерла праз 10 дзён у бальніцы, не прыходзячы ў прытомнасць.

Устаноўлена, што міліцыянер на момант учынення злачынства быў п'яны — у яго крыві было каля 1,8 праміле алкаголю.

У крыві яго калегі-участковага, які таксама знаходзіўся на месцы НЗ, было 2,0 праміле алкаголю. Трэці ўдзельнік кампаніі міліцыянераў збег, таму яго не агледзелі. Вадзіцель-міліцыянер быў цвярозы, але ён не праінфармаваў кіраўніцтва аб тым, што яго калегі п'янствуюць, а не ахоўваюць грамадскі парадак.

Гомельская абласная пракуратура распачала справу па ч. 1 арт. 14, 139 Крымінальнага кодэкса (замах на забойства). Не выключана, што канчатковае абвінавачанне будзе прад'яўлена як забойства.

Просмотров: 573 | Добавил: Brama | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Nasa Niva newspaper web version GISMETEO: Погода по г.Несвиж
Корзина
Валюта



Поиск
Календарь
«  Июль 2010  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
   1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031
Архив записей
Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Copyright MyCorp © 2024 Бесплатный конструктор сайтов - uCoz