Вольны Нясьвіж
Вторник, 23.04.2024, 09:20
Меню сайта
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Форма входа
Главная » 2009 » Октябрь » 27 » “Повестка” бяз выходных дадзеных (Нясьвіж)
03:00
“Повестка” бяз выходных дадзеных (Нясьвіж)


“Повестка” бяз выходных дадзеных, альбо запрашэньне да пракурора

Двойчы у паштовай скрыні я знаходзіў канвэрты, ў якіх была ўкладзена паперка з загалоўкам “ПОВЕСТКА”. Далей месьціўся напалову друкаваны, а напалову рукапісны тэкст з маім запрашэньнем наведаць пракуратуру ў якасьці сьведкі. Ні подпісу, ні пячаткі - як гэтага патрабуе заканадаўства.

Вось і думай, ці сапраўды запрашаюць ў пракуратуру, ці нехта проста цешыцца, як калісьці гэта рабілі супрацоўнікі Нясьвіскага аддзелу ўнутранных спраў, бяспадстаўна турбуючы мяне па некалькі разоў на дзень. Яны таксама выпісвалі паперкі, аднойчы нават у міліцэйскім "уазіку" на маіх вачах. Супрацоўнікі бясцырымонна ўмешваліся ў маё прыватнае жыцьцё: званілі па тэлефоне спраўляючыся аб маіх намерах куды ісьці ці ехаць, прыязджалі да хаты (начальнік пасылаў даведацца ці дома я), сачылі за маім кожным крокам, нібыта за злачынцам, хоць не ў якіх парушэньнях закону мяне ніхто не абвінавачваў і да адміністрацыйнай, альбо якой іншай адказнасьці я не прыцягваўся.

Давялося зьвярнуцца ў пракуратуру, каб пазбавіцца ад міліцэйскага шальмаваньня і беспадстаўнага ўмяшальніцтва ў прыватнае жыцьцё. Але марна, пракурор Нясьвіскага раёну т.КаморнікА.І. адказаў, што міліцыя мае права рабіць гэта...

А зараз вось я атрымліваю такую ж паперку (без пячаткі і подпісу) ужо з самой пракуратуры. Трэцьцюю так званую “повестку” мне ўручыў ужо на працы участковы супрацоўнік аддзелу. На маю заўвагу сам распісаўся на гэтай паперцы (замест пракурора).

У пракуратуры т.Каморнік растлумачыў, што ў іх такія блянкі "повесток" надрукаваныя раней і таму пячатка ставіцца толькі пасьля наведваньня іхнай ўстановы. А калі гэтая паперка - розыгрыш суседа, а я прагуляю працоўны час? Хто тады мне падпіша "ліпавы" лісток і ці не выжануць з працы за прагул?

Выклікалі ж мяне ў якасьці сьведкі, як выдаўца мясцовай незарэгістраванай малатыражнай (да 300 паасобнікаў) газэты, каб зрабіць папярэджаньне, што недапушчальна:

1.Падпісвацца у выходных дадзеных выпускаемай мною газэце “Брама”, як рэдактар, паколькі рэдакцыяй павінна быць юрыдычнай асобай, а гэта значыць – зарэгістраванай ў законным парадку газэтай.

2. Неабходна, у суадноснасьці з артыкулам №23 закону аб пячатных сродках масавай інфармацыі, рассылаць экзэмпляры газэты: 1. республиканскому органу государственного управления в сфере массовой информации, 2. в учреждение «Национальная книжная палата Беларуси», 3. государственные учреждения «Национальная библиотека Беларуси», 4. «Президентская библиотека Республики Беларусь», 5. «Центральная научная библиотека имени Якуба Коласа Национальной академии наук Беларуси», ? другие организации согласно перечню, определяемому Советом Министров Республики Беларусь.

На маё пытаньне – чаму пракурор сам асабіста займаецца такімі дробнымі справамі, адказу не атрымаў, відаць не па сваёй волі даводзіцца пракуратуры “разграбаць” заканадаўчыя нестыкоўкі, напрацаваныя яшчэ папярэдняй “палаткай”, у якой “плённа” працавала вядомая ў Нясьвіжы М.Худая. Ды, відаць, для ўлады пытаньне незалежнай прэсы, якая можа абыходзіцца бяз сьвядомай хлусьні, зусім ня дробнае, таму і даручаецца пракурору асабіста займацца "наведзеніем законного порядка в печаті".

У заключэньні сустрэчы мне было прапанавана падпісацца пад тым, што я азнаёмлены з заканадаўствам і ведаю аб адказнасьці. На чым і разышліся.

Алесь Язьвінскі   Нясьвіж, 26.10.2009г.



Просмотров: 640 | Добавил: Brama | Рейтинг: 5.0/1
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Nasa Niva newspaper web version GISMETEO: Погода по г.Несвиж
Корзина
Валюта



Поиск
Календарь
«  Октябрь 2009  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
   1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031
Архив записей
Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Copyright MyCorp © 2024 Бесплатный конструктор сайтов - uCoz