Вольны Нясьвіж
Пятница, 29.03.2024, 00:08
Меню сайта
Статистика

Онлайн всего: 4
Гостей: 4
Пользователей: 0
Форма входа
Главная » 2010 » Январь » 23 » ПРАЦЯГ НАСТАЎНІЦКАЙ ТЭМЫ
02:40
ПРАЦЯГ НАСТАЎНІЦКАЙ ТЭМЫ


«Сяброўства ў партыі яна прыпыніла, але мазгі ніхто не можа перапраграміраваць»

Сябры партыі АГП, настаўнікі Надзея Агафонава і Сяргей Клімёнак пасля размовы ў кабінеце начальніка Упраўлення адукацыі Мінаблвыканкама Таісы Данілевіч усё ж такі вырашылі прыпыніць сваё сяброўства ў партыі.

Пра скандальны выпадак, калі чыноўніца ва ультыматыўнай форме патрабавала ад шасці настаўнікаў Міншчыны выйсці з палітычных партый альбо звольніцца з працы па асабістым жаданні, "Народная Воля" падрабязна расказвала ў мінулых нумарах. Мы пісалі, што двое настаўнікаў — Наталля Ільініч і Алесь Язвінскі пасля той размовы напісалі заявы на імя пракурора Мінскай вобласці з просьбай правесці пракурорскую праверку таго, што адбылося, і прыняць меры пракурорскага рэагавання, скіраваныя на абарону іх правоў. Сябры партыі АГП Надзея Агафонава і Сяргей Клімёнак усё ж такі вырашылі сваё сяброўства ў партыі прыпыніць. 

— Надзея — не надта вялікая палітычная фігура, а праца для яе — гэта жыццё. Яна проста ўлюбёная ў сваю прафесію, — кажа муж Надзеі Агафонавай Арцём — намеснік старшыні Мінскай абласной арганізацыі АГП. — Тое, што Надзея прыпыніла сяброўства ў партыі, не значыць, што яна здрадзіла сваім поглядам, сваёй годнасці. Мазгі перапраграміраваць ніхто не можа.

— Я не спужаўся, — кажа Сяргей Клімёнак. — Але браць на сябе адказнасць за лёс усяго калектыву школы, дзе працую больш за 10 гадоў, не магу. Усе разумеюць, што сёння можна прычапіцца да працы кожнага, і калі школу пачнуць тузаць, то зразумела, з якой прычыны. Рычагоў ва ўлады многа… Але прыказамі, пагрозамі чалавека не заставіш думаць інакш. Я ўсё роўна застаюся верным сваёй грамадзянскай пазіцыі і збіраюся ўдзельнічаць у выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў.

ПОГЛЯД

Яны не абрываюць сувязі з АГП

— Безумоўна, і Клімёнак, і Агафонава раіліся з кіраўніцтвам рэгіянальных арганізацый, як ім быць, якое прыняць рашэнне, — каменціруе сітуацыю старшыня партыі АГП Анатоль Лябедзька. — Гэта вымушаны выхад з партыі. Але гэта не азначае, што яны абрываюць сувязі з АГП. Ні Данілевіч, ні Радзькоў не заменяць ім шэрае рэчыва ў галаве. Яны застаюцца такімі ж, якімі былі. Наадварот, такая сітуацыя больш закаляе людзей.

Ад справы настаўнікаў моцна аддае пахам савецкіх часоў. Тады людзі павінны былі быць сябрамі адной партыі, пляскаць у далоні, калі выступаў партыйны гуру. Я перакананы, што дадзены выпадак — не дурасць нейкай чыноўніцы. Гэта спланаваная акцыя, мэта якой вышчаміць з выбарчай кампаніі найбольш канкурэнтаздольную частку апазіцыі. Натуральна, што настаўнікі, урачы, тыя, хто працуе з людзьмі, маюць добры аўтарытэт і павагу сярод мясцовых жыхароў. За іх гатовыя галасаваць выбаршчыкі і на Вілейшчыне, дзе працуе Сяргей Клімёнак, і на Любаншчыне, дзе выкладае дэфекталогію Надзея Агафонава. І каб такіх кандыдатаў не было, арганізавана такая кампанія. Робіцца яна рукамі ўпраўлення адукацыі. Хутчэй за ўсё ў КДБ ёсць спісы сяброў апазіцыйных да ўлады партый. КДБ зрабіў заўвагу абласному начальству ад адукацыі і… рухавік завярцеўся…

РЭЗАНАНС

БСДП патрабуе звольніць начальніка ўпраўлення адукацыі Мінаблвыканкама

Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) патрабуе звольніць начальніка ўпраўлення адукацыі Мінскага аблвыканкама Таісу Данілевіч "за грубае парушэнне прафесійнай і кіруючай этыкі". Пра гэта гаворыцца ў спецыяльнай заяве партыі.

БСДП бачыць у дзеяннях Данілевіч і кіраўнікоў раённых аддзелаў адукацыі "відавочнае і дэманстрацыйнае парушэнне норм заканадаўства Рэспублікі Беларусь".

Прэзідыум партыі выказаў "безумоўную салідарнасць з настаўнікамі", заклікаў дырэктараў школ не выконваць загад Данілевіч, праінфармаваў аб палітычна матываваным націску на педагогаў мінскі офіс АБСЕ, Сацыялістычную групу ў Еўрапарламенце, братэрскія сацыял-дэмакратычныя, сацыялістычныя і рабочыя партыі.

Акрамя таго, кіраўніцтва БСДП звярнулася да пракурора Мінскай вобласці з просьбай "расследаваць факты дэманстрацыйнага парушэння Данілевіч палажэнняў Канстытуцыі і шэрагу законаў краіны".

Вольга ГРЫНЯВІЦКАЯ, газэта "Народная воля"

Просмотров: 610 | Добавил: Brama | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 1
1 panamarou  
0
wacko

Имя *:
Email *:
Код *:
Nasa Niva newspaper web version GISMETEO: Погода по г.Несвиж
Корзина
Валюта



Поиск
Календарь
«  Январь 2010  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
Архив записей
Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Copyright MyCorp © 2024 Бесплатный конструктор сайтов - uCoz