Вольны Нясьвіж
Вторник, 23.04.2024, 12:45
Меню сайта
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Форма входа
Главная » 2010 » Январь » 29 » Працяг тэмы настаўнікаў. Нясвіж
03:44
Працяг тэмы настаўнікаў. Нясвіж


Алесь Язвінскі: Патомны настаўнік з Нясвіжа


Яго дзед скончыў у пачатку ХХ ст. Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю, каля сарака гадоў настаўнічаў. Унук мае ўсе шанцы дагнаць продка — ён распачаў чацвёрты дзясятак гадоў на нялёгкай школьнай ніве.

«Я сам скончыў гэтую школу, больш за трыццаць гадоў выкладаю ў ёй. Унукі маіх колішніх вучняў хутка пойдуць вучыцца», — расказвае настаўнік фізкультуры Нясвіжскай школы №3 Алесь Язвінскі. 15 студзеня яго разам з пяццю настаўнікамі Міншчыны, сябрамі апазіцыйных партый, выклікала загадчыца ўпраўлення адукацыі Мінаблвыканкама Таіса Данілевіч, каб выставіць ультыматум: або праца, або партыя. Алесь Язвінскі абраў трэці шлях — звярнуўся ў пракуратуру.

Настаўнік патанае ў паперах
У Нясвіж Алесь Язвінскі перабраўся з бацькамі з Пухавіцкага раёна ў пачатку 1970‑х. Давучыўся ў старэйшых класах школы №3, паступіў у інстытут, а ў 1979‑м вярнуўся сюды настаўнікам фізвыхавання. «За тры

Алесь Язвінскі нар. у 1957 у вёсцы Омельна Пухавіцкага раёна. Ад 1979 выкладае фізвыхаванне ў школе №3 Нясвіжа. Жанаты. Мае двух сыноў і дачку.
дзесяцігоддзі выкладання ў школе ў арганізацыйным плане сёння найгоршая для працы сітуацыя. Такога нават за Брэжневым не было, — кажа ён. — Настаўнікі проста патанаюць у паперах.

Мы ператвараемся ў робатаў, якія ўвесь час рыхтуюць справаздачы
, амаль не маючы часу на асноўную дзейнасць — навучанне дзяцей. Праз гэта шмат хто кідае настаўніцтва ды сыходзіць на вольны хлеб. З нашай школы ўжо сышлі настаўнікі спеваў і музыкі і малявання, якім скарацілі гадзіны».

Настаўнік прыгадвае свайго дзеда па бацькавай лініі, выпускніка Нясвіжскай настаўніцкай семінарыі:
«Дзед расказваў, што найлепшы час для ягонай прафесіі быў за палякамі — за месячны заробак ён мог купіць карову.

Слова пана настаўніка было законам «. Прыйшлі саветы, пачалася калектывізацыя. Вяскоўцы завіталі да настаўніка раіцца, ці ісці ў калгас. Ён ім кажа — ісці, бо зямлю адбяруць у любым выпадку, а не аддасі сам — паедзеш з дзецьмі ў Сібір. Так ён спрычыніўся да арганізацыі першага калгаса на Стаўбцоўшчыне.

Цяпер у настаўніка няма такога аўтарытэту, яго ніхто не слухае, нават дзеці. А заробак — смешны.

Тым не менш, сыны Язвінскага абралі педагагічную адукацыю. Праўда, старэйшы, Зміцер, па спецыяльнасці не працуе, іграе ў музычным гурце «Рахіс». А вось Юра, малодшы, пайшоў у бацьку — вучыцца на настаўніка фізвыхавання. Дачка Наталля паступіла ў Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт.

Будзь гатовы да беспрацоўя
Спадар Алесь — сябар Кансерватыўна‑Хрысціянскай Партыі БНФ, у Фронце ад пачатку існавання арганізацыі. На пытанне, што значыць быць настаўнікам‑апазіцыянерам у маленькім гарадку, спадар Алесь адказвае проста:
«Працу і палітыку не змешваю».

У горадзе і раёне яго добра ведаюць як фронтаўца, выдаўца папулярнай у Нясвіжы газеты «Брама». Але ў школе Алесь Язвінскі толькі настаўнік. Адно што выхоўвае ў дзяцей пачуцце патрыятызму. Ладзіць летнікі ў Мікалаеўшчыне, на радзіме Коласа, арганізоўвае выезды на святы сярэднявечнай культуры.

Да сур’ёзных канфліктаў з чыноўнікамі ў Язвінскага ніколі не даходзіла. Былі інцыдэнты, кажа настаўнік, але
вертыкальшчыкі заўсёды намагаліся дзейнічаць у рамках існых законаў.

Аднойчы нясвіжскія фронтаўцы нават выйгралі суд у райвыканкама. Пагроза прыйшла не адтуль, адкуль ён чакаў.

Яе ідэал — маўклівая, безыдэйная істота
Спадар Алесь некалькі дзён не мог сабрацца з думкамі пасля візіту да чыноўніцы з Мінаблвыканкама. Ад настаўніка з Нясвіжа разам з шасцю іншымі педагогамі кіраўніца абласнога аддзела адукацыі запатрабавала выйсці з апазіцыйнай партыі. Інакш страціш працу.

«Я не трымаю на людзей крыўды. І на Таісу Данілевіч як на чалавека не крыўдую, бо не мне яе судзіць. Але мне робіцца жахліва ад думкі, што такія людзі, як яна, кіруюць на вярхах, ды яшчэ ў сістэме адукацыі. Яе ідэал настаўніка — маўклівая, безыдэйная істота, гатовая выканаць любы загад».

Ён не хваліць сябе, не заломвае рук. «Я працую, як атрымліваецца, як працуе большасць. Не дасягнуў вышыняў, але і не маю спагнанняў, каб быць звольненым». У шафе ягонага школьнага кабінета, нібыта пратэстуючы супраць лішняй сціпласці гаспадара пакоя, ляжыць стос грамат за спартыўныя дасягненні школьных камандаў.

Сямён Печанко, Нясвіж—Мінск, 28 студзеня 2010


Просмотров: 743 | Добавил: Brama | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Nasa Niva newspaper web version GISMETEO: Погода по г.Несвиж
Корзина
Валюта



Поиск
Календарь
«  Январь 2010  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
Архив записей
Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Copyright MyCorp © 2024 Бесплатный конструктор сайтов - uCoz