Вольны Нясьвіж
Четверг, 02.05.2024, 00:52
Меню сайта
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Форма входа
Главная » 2010 » Январь » 30 » Працяг тэмы шасці настаўнікаў. Пухавіцкі р-н, вёска Талька.
01:11
Працяг тэмы шасці настаўнікаў. Пухавіцкі р-н, вёска Талька.


Наталлю Iльініч просяць забраць заяву з пракуратуры


"Народная Воля” па просьбе чытачоў вырашыла пацікавіцца лёсам настаўніцы з Талькі Наталлі Ільініч, якая першая публічна расказала пра тое, як начальніца Упраўлення адукацыі Мінскай вобласці Таіса Данілевіч прапаноўвала ёй і яе калегам выбіраць: альбо сяброўства ў апазіцыйнай партыі, альбо праца. Наталля і настаўнік з Нясвіжа Алесь Язвінскі пасля той скандальнай гутаркі звярнуліся з заявай у пракуратуру Мінскай вобласці.


— У аўторак вечарам да мяне прыходзіла маці адной вучаніцы і прасіла, каб я забрала заяву з пракуратуры, — расказала Наталля. — Быццам бы дырэктара нашай школы зноў выклікала да сябе Данілевіч і прасіла паўплываць на мяне, з тым каб я забрала заяву з пракуратуры. Сама дырэктар мне нічога не казала, а вось бацькі... Прычым, як я зразумела з гэтай гутаркі, бацькам сказалі, што з-за мяне могуць закрыць школу і нашых дзяцей перакінуць у Блужскую. Я тлумачу, што адна няўгодная ўладам настаўніца не можа быць прычынай закрыцця цэлай школы. Іншая справа, што абласное ўпраўленне адукацыі хоча зрабіць у Блужскім аграгарадку ўзорную школу і напоўніць яе вучнямі Талькаўскай школы, закрыўшы яе. Сёння ў Тальцы навучаецца каля 70 дзяцей, а ў Блужы — каля 50...

Такая вось сітуацыя. Быццам бы мяне і не чапаюць: з працы не звольнілі, хаця я застаюся сябрам Партыі БНФ, але і даюць зразумець, што пра мяне помняць...

Iгар ЗАЛЕСКІ I 28 студзеня 2010 г. газэта "Народная воля"

Просмотров: 535 | Добавил: Brama | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Nasa Niva newspaper web version GISMETEO: Погода по г.Несвиж
Корзина
Валюта



Поиск
Календарь
«  Январь 2010  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
Архив записей
Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Copyright MyCorp © 2024 Бесплатный конструктор сайтов - uCoz