Вольны Нясьвіж
Четверг, 02.05.2024, 00:36
Меню сайта
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Форма входа
Главная » 2010 » Январь » 27 » Працяг тэмы звальнення настаўнікаў
17:12
Працяг тэмы звальнення настаўнікаў


Як абараніць настаўнікаў?

25 студзеня 2010 г. I Каментарыі (1)

Ультыматум, які паставіла настаўнікам начальнік упраўлення адукацыі Мінскага аблвыканкама Таіса Данілевіч, — альбо членства ў апазіцыйных партыях, альбо праца, абурыў многіх. Днямі лідэр Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька сустрэўся з амбасадарамі Літвы і Польшчы — Эдмінасам Багдонасам і Генрыкам Літвінам. Сярод іншых абмяркоўвалася і пытанне палітычнага ціску на настаўнікаў.
Паводле слоў Анатоля Лябедзькі, амбасадары былі абураны сітуацыяй, якая склалася, асабліва тым, што ціск адбываецца перад выбарчай кампаніяй, і паабяцалі абмеркаваць гэта на нарадзе са сваімі калегамі з краін Еўрапейскага Саюза.

У сваю чаргу "Народная Воля" вырашыла высветліць меркаванне вядомых у краіне людзей наконт таго, як у гэтай сітуацыі можна абараніць настаўнікаў.

Гары ПАГАНЯЙЛА, юрыст:

— Як з агульначалавечага, так і з юрыдычнага пункту гледжання падобная сітуацыя выглядае дзікай. Як юрыст адзначу, што настаўнікам, якіх з-за іх палітычных поглядаў звальняюць з працы, неабходна звяртацца ў суд. У судзе трэба даказваць, што звальненне напрамую звязана з палітычнымі поглядамі. Калі суд прыме рашэнне па законе, то такое звальненне не будзе прызнана прававым. Нагадаю, што Беларусь ратыфікавала міжнародны пакт "Аб грамадзянскіх і палітычных свабодах". А ў гэтым дакуменце ясна напісана, што дыскрымінацыя і ціск з-за палітычных поглядаў немагчымы і недапушчальны...

Уладзімір КОЛАС, дырэктар ліквідаванага ўладамі Беларускага гуманітарнага ліцэя:

— Настаўнікі павінны бараніць сябе самі. Іншага выйсця няма. За свае правы трэба змагацца. Людзям, якія апынуліся ў такой сітуацыі, важна адчуць салідарнасць калег. Але якраз з салідарнасцю ў беларусаў праблемы... Менавіта настаўнікі ўваходзяць у выбарчыя камісіі, менавіта з іх маўклівай згоды творацца фальсіфікацыі на выбарах... Гэтыя фальсіфікацыі ў рэшце рэшт і прыводзяць да таго, што людзей з-за іх палітычных поглядаў звальняюць з працы.

Аляксандр КАМАРОЎСКI, старшыня Рэспубліканскага грамадскага аб'яднання інвалідаў вайны ў Афганістане:

— У падобнай сітуацыі ў настаўнікаў застаецца толькі адно выйсце: лямантаваць аб тым беззаконні, якое творыцца ў Беларусі, на ўвесь свет. Пайменна называць чыноўнікаў, якія прымаюць антызаконныя рашэнні, звальняючы людзей з працы. Бо гэтыя чыноўнікі, на маю думку, — сапраўдныя ворагі Беларусі. І трэба, каб увесь свет пра гэта ведаў.

Аляксандр ЯРАШУК, старшыня Беларускага кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў:

— Па-першае, каб пазбегнуць звальненняў з палітычных прычын, неабходна дабівацца скасавання кароткатэрміновых працоўных кантрактаў. Відавочна, што кантракты ў тым выглядзе, у якім яны існуюць зараз, выкарыстоўваюцца ў якасці стрымліваючага інструмента. Людзі баяцца адкрыта выказваць свае палітычныя погляды, бо ў любы момант могуць апынуцца без працы і без сродкаў для існавання... Таму тых, хто апынуўся перад складаным маральным выбарам паміж працай і членствам у апазіцыйнай партыі, можа выратаваць толькі чалавечая салідарнасць, каб чалавек ведаў, што ў любым выпадку не застанецца адзін...

Станіслаў ШУШКЕВIЧ, экс-старшыня Вярхоўнага Савета Беларусі:

— Я да глыбіні душы ўзрушаны публікацыяй у "Народнай Волі". Тое, што твораць чыноўнікі ад адукацыі ў дачыненні да некаторых настаўнікаў, — гэта недапушчальна, гэта проста дзікунства! Чым можна дапамагчы? Настаўнікаў у гэтай сітуацыі ўратуе толькі адно — іх цвёрдая грамадзянская пазіцыя. Настаўнікі павінны ведаць, што праўда і здаровы сэнс на іх баку. Трэба стаяць на сваім, адстойваючы да апошняга свае грамадзянскія і канстытуцыйныя правы.

Апытанне праводзіў Віталь ГАРБУЗАЎ


Абмеркаванне

Андрей (26.01.2010)

Кого воспитывает раб? Вот с этим и надо идти на выборы — с защитой целой профессиональной группы населения, учительства. Только идти надо не через двери посольств иностранных государств, а через все доступные двери властей. И человеческую солидарность надо выражать не ссылками на международные пакты и не профессорскими призывами «стоять до последнего», а согласованной помощью всех общественных сил. И собирать надо не подписи в «списках неблагонадежных», а достаточные суммы в национальной валюте (раз уж деньги налогоплательщиков узурпированы классом кабинетчиков). Всем взяться за руки! Вывести учителей из рабства! Иначе кого могут воспитать рабы?

Просмотров: 607 | Добавил: Brama | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Nasa Niva newspaper web version GISMETEO: Погода по г.Несвиж
Корзина
Валюта



Поиск
Календарь
«  Январь 2010  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
Архив записей
Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Copyright MyCorp © 2024 Бесплатный конструктор сайтов - uCoz