Вольны Нясьвіж
Пятница, 19.04.2024, 23:46
Меню сайта
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Форма входа
Главная » 2009 » Сентябрь » 12 » Прагон - 2009
22:27
Прагон - 2009


Сьвяткаваньне прыдуманага "празднічка" 3-га ліпеня

У параўнаньні з прашлагоднім сьвяткаваньнем прыдуманага сьвята 3-га ліпеня, сёлета ў Нясьвіжы усё адбывалася больш сьціпла і эканомна. Ужо не назіралася шмат тэхнікі і даражэзнага аздабленьня калён, проста ішлі паднявольныя людзі, сьвяточна апранутыя ў суадноснасьці з надвор’ем, несьлі паветраныя балёнікі, «флажкі» і іншую дробязь.

Усеабдымны фінансавы крызіс. Захавалася толькі пагалоўная абязалаўка, па якой калектывы павінны былі забясьпечыць максымальную масавасьць.

Незразумела праўда, навошта гэта патрэбна - публічная дэманстрацыя пакорлівасьці і паслухмянасьці? Стварэньне шоў, якога ніхто, акрамя купкі раённага кіраўніцтва, нябачыць, бо ўсе самі зьяўляюцца ўдзельнікамі-артыстамі?

Відаць патрэбна самой уладзе. Выходны дзень у календары, але ў людзей свае справы: трэба прапалоць грады, працягнуць будоўлю гаража альбо хаты, нейкія іншыя клопаты. Высокае раённае начальства загадала кожнаму працоўнаму калектыву абавязкова прысутнічаць на урачыстым прагоне ў калёне перад «руководствам района». Значыць, спачатку трэба на прагон, пасьля у грады, а пад вечар можна і «прыняць на грудзь», іначай кажучы - расслабіцца. «Трудзяшчыхся» выканкамаўскія арганізатары падзялілі, як статак – на дзьве купкі.

Адна зьбіралася на Новым месцы, а другая выходзіла на “на шествие” з пад “Дому культуры”. Адметна, што я не заўважыў пры гэтым, што улічвалася размяшчэньне прадпрыемства, каб не цягнуцца праз увесь горад да месца збору. Так, 3-я школа, у якой я працую, крочыла з другога канца гораду, ад унівэрсаму. Калёны падыйшлі з двух бакоў, пасьля чаго новамесцкую “тармазнулі” каля першага гастраному, а прывілей прайсьці першымі аддалі “дэкоўцам”.

Людзі крочаць, як адбываюць павіннасьць, “отдают долг”, пасьля чаго калёны распушчаюцца, радзеюць. Большасьць разыходзіцца а частка застаецца сьвяткаваць – наперадзе канцэрт, блуканьне сярод шапікаў і выстаў. Падыхожу да бібліятэчнай, што разьмясьцілася пад помнікам Сымону Буднаму. Выстаўленыя кнігі, але набыць іх немагчыма. Навошта выставілі? Разглядаць вокладкі, ці для масоўкі? Месцаў каб прысесьці небагата, а ногі стамляюцца. Сустракаю знаёмага хлопца, ён прыехаў з Рыгі і з задавальненьнем фатаграфуе нашу “экзотыку”. для яго тут ўсё дзіўна і нагадвае савецкія часы, калі таксама ганялі на дэманстрацыі. кажа, што нічога ў нас не зьмянілася да лепшага і паказушнасьць ды хлусьлівасьць рэжа вока.

Сорамна і агідна. Дакаціліся. Пара дахаты. Увечары адбываецца завяршальнае відовішча, якое можна назіраць нават з дому – сьвяточны салют. Стрэлы і рознакаляровыя зорачкі узьлятаюць да нябёсаў. Хлебам нашыя “кормчыя” таксама забясьпечылі своечасова – выдалі адпускныя. Але, як высьвятлілася пазьней, выдалі ня ўсім. Сьвята адбылося, хоць кожны другі ўдзельнік дакладна і ня ведае, як яно называецца і што сьвяткавалі.

Алесь Язьвінскі

Просмотров: 624 | Добавил: Brama | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Nasa Niva newspaper web version GISMETEO: Погода по г.Несвиж
Корзина
Валюта



Поиск
Календарь
«  Сентябрь 2009  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
282930
Архив записей
Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Copyright MyCorp © 2024 Бесплатный конструктор сайтов - uCoz