Вольны Нясьвіж
Среда, 24.04.2024, 14:40
Меню сайта
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Форма входа
Главная » 2009 » Сентябрь » 12 » Пракуратура папярэджвае...
21:49
Пракуратура папярэджвае...


На мэце - спыненьне дзейнасьці "непажаданых" сродкаў інфармацыіі

Пракурор Клецкага раёну т. В.В. Карабко 9 чэрвеня 2009г. выклікаў да сябе вядомага клецкага праваабаронцу, рэдактара незарэгістраванага бюлетэня “Бойкі Клецк” Сяргея Панамарова і ўручыў яму два “офіціальных предупрежденія”.

Можна было б не зьвяртаць увагі на гэткую нязначную падзею, калі б за недарэчнымі папярэджаньнямі хаваўся які-небудзь выканкамаўскі чыноўнік, для якога схлусіць, альбо перакруціць закон да бязглуздасьці, звычайная рэч. Але ж пракурор раёну павінен не толькі ведаць закон, але і стаяць на яго абароне. У ўзгаданым выпадку папярэджаньні, мякка кажучы, выглядаюць недарэчнымі з пункта гледжаньня законнасьці.

Са словаў Панамарова першае гучыць: “Забараніць журналісцкую дзейнасьць на карысьць спадарожнікавага тэлеканала «БелСАт»…”. Другое: “Забараніць выпуск незарэгістраванага перыядычнага выданьня “Бойкі Клецк”, паколькі яно ня мае рэгістрацыі”.

Як заўважае Панамароў:“Першае “предупрежденіе” пракурор В.В. Карабко матываваў грунтуючыся на інфармацыі, быццам бы ўзятай з Інтэрнэту. Быццам бы недзе прайшла інфармацыя, што Панамароў працуе на замежную дзяржаву, якой зьяўляецца Польшча.” “Зразумела – кажа Сяргей Панамароў – “факты” пракурора, даказваючыя маю “віну”, на карысьць “варожай” дзяржавы, прынамсі – на карысьць беларускамоўнага канала «БелСАт» – “высмактаны з пальца” і не падцьверджаны рэяльнымі доказамі, якія мне не былі прадстаўлены”. “Другое папярэджаньне яшчэ бязглузьдзей першага – зазначае Сяргей Германавіч. – Пракурор забараняе мне выдаваць бюлетэнь “Бойкі Клецк”, спасылаючыся на закон, паколькі узгаданае перыядычнае выданьне ня мае рэгістрацыі…

Але ж у тым жа законе гаворыцца (Арт.13, п. 7.4) аб законным выхадзе перыядычных выданьняў бяз рэгістрацыі, калі іхны тыраж не перавышае 300 паасобнікаў і распаўсюджваецца бясплатна… Пракурор ня ведае законаў, ці заплюшчвае вочы на тое, чаго ня хоча бачыць, ці выконвае загады зьверху?”. Сапраўды, цяжка зразумець сэнс бяссэнсоўных абвінавачваньняў, тым больш з боку аховы законнасьці. Нажаль такая нашая сёняшняя беларуская рэчаіснасьць. У пашане не прафесіяналізм, а паслухмянасьць.

А.Язьвінскі


Просмотров: 565 | Добавил: Brama | Рейтинг: 4.0/1
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Nasa Niva newspaper web version GISMETEO: Погода по г.Несвиж
Корзина
Валюта



Поиск
Календарь
«  Сентябрь 2009  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
282930
Архив записей
Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Copyright MyCorp © 2024 Бесплатный конструктор сайтов - uCoz