Вольны Нясьвіж
Пятница, 19.04.2024, 07:35
Меню сайта
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Форма входа
Главная » 2010 » Январь » 17 » Прэч рукі ад Натальлі Ільлініч, Міколы Лешчуна, іншых беларускіх настаўнікаў! Таісу Данілевіч у адстаўку! (Рэзалюцыя Сойму Партыі БНФ)
10:47
Прэч рукі ад Натальлі Ільлініч, Міколы Лешчуна, іншых беларускіх настаўнікаў! Таісу Данілевіч у адстаўку! (Рэзалюцыя Сойму Партыі БНФ)


Начальнік Мінскага абласнога аддзела

адукацыі Т.І.Данілевіч

15 студзеня 2010 году загадчыца Менскага абласнога ўпраўленьня адукацыі Таіса Данілевіч выставіла ўльтыматум шасьці настаўнікам – сябрам дэмакратычных палітычных партыяў: або яны пішуць заявы аб выхадзе з партыяў, або трацяць працу. У Менск у суправаджэньні кіраўнікоў раённых аддзелаў ці ўстановаў адукацыі былі выкліканыя:

Натальля Ільлініч, настаўніца геаграфіі, Партыя БНФ (Талька);
Мікола Ляшчун, настаўнік замежных моваў, Партыя БНФ (Лагойск);
Алесь Язьвінскі, настаўнік фізкультуры, КХП-БНФ (Нясьвіж);
Уладзімір Парэйка, настаўнік геаграфіі, БСДП (Нясьвіскі раён);
Сяргей Клімёнак, настаўнік фізкультуры, АГП (Вялейка);
Надзея Агафонава, настаўнік-дэфэктоляг, АГП (Любань).

Паводле сьведчаньняў настаўнікаў, размова з боку Т.Данілевіч мела агрэсіўны і абразьлівы характар. Сярод яе "аргумэнтаў” былі апазыцыйнасьць партыяў, да якіх належаць настаўнікі, ды меркаваны ўдзел апошніх у кампаніі мясцовых выбараў. Прысутным кіраўнікам аддзелаў і ўстановаў адукацыі было загадана звольніць настаўнікаў, якія ня выйдуць з партыяў.

Прэтэнзіяў да якасьці пэдагагічнай працы выкліканых настаўнікаў не было. Іх і не магло быць. Прыкладам, сп-ня Натальля Ільлініч цешыцца заслужаным аўтарытэтам сярод калег і любоўю дзяцей, вядзе краязнаўчы гурток і сайт, ладзіць штогадовы фальклёрны "Талькаўскі фэст”, вядомасьць якога далйка перасягнула межы вобласьці, мае мноства ўнікальных мэтадычных распрацовак і публікацыяў, у тым ліку ў падначаленым сп-ні Данілевіч выданьні "Адукацыя Міншчыны” (апошняя ў № 5, 2009), вяла для калегаў майстар-клас і сэмінары ў Абласным інстытуце разьвіцьця адукацыі, мае граматы, дыплёмы й падзякі – у тым ліку ад абласнога ўпраўленьня адукацыі.

Мікола Ляшчун, таленавіты пэдагог і прызнаны ў краіне перакладчык сусьветнай паэзіі на беларускую, аўтар некалькіх кніг, актыўна выкарыстоўвае свой творчы патэнцыял у мэтадычных распрацоўках. Добрых словаў заслугоўвае пэдагагічная праца ўсіх іншых настаўнікаў. Усе яны вядуць грамадзка-палітычную дзейнасьць у рамках зарэгістраваных палітычных партыяў асобна ад прафэсійнай працы.

Мы ўглядаем у паводзінах Т.Данілевіч відавочнае і дэманстратыўнае парушэньне заканадаўства краіны. Мы бачым прыкметы парушэньня:
- арт. 4, 5, 33 і 36 ("Кожны мае права на свабоду аб’яднаньня”) Канстытуцыі Рэспублікі Беларусі;
- арт. 3 Закону "Аб палітычных партыях” ("Прыналежнасьць або непрыналежнасьць грамадзяніна ня могуць служыць падставай для абмежаваньня ягоных правоў і свабодаў”);
- арт. 14 Працоўнага кодэксу Рэспублікі Беларусі ("Дыскрымінацыя, г. зн. абмежаваньне ў працоўных правах … у залежнасьці ад … палітычных поглядаў, удзелу ці няўдзелу ў прафсаюзах ці іншых грамадзкіх аб’яднаньнях, … забараняецца”);
- арт. 45 Закону "Аб адукацыі” ("Установа адукацыі нясе … адказнасьць за: … парушэньне правоў і свабодаў … работнікаў установы адукацыі”);
- арт. 194 ("Перашкода законнай дзейнасьці грамадзкіх аб’яднаньняў”) і арт. 199 Крымінальнага кодэксу ("Парушэньне заканадаўства аб працы”).
Акрамя таго, зьвесткі пра партыйную прыналежнасьць не фіксуюцца ў працоўным справаводзтве і адносяцца да прыватных. Г. зн., Т.Данілевіч апэравала незаконна сабранымі зьвесткамі.

У сувязі з выкладзеным:
1. Выказваем безумоўную салідарнасьць з Натальляй Ільлініч, Міколам Лешчуном, усімі настаўнікамі і дакляруем ўсемагчымую падтрымку і дапамогу ў абароне іхных законных правоў.
2. Заклікаем іншых настаўнікаў да прафэсійнай салідарнасьці з калегамі. Гэта асабліва важна напярэдадні кампаніі мясцовых выбараў, калі ўлады зьбіраюцца зноў выкарыстаць настаўнікаў для запаўненьня складу выбарчых камісіяў і паставіць іх перад выбарам, ці ўдзельнічаць у масавых фальсыфікацыях вынікаў галасаваньня.
3. Лічым падзеі 15 студзеня ў Менскім абласным ўпраўленьні адукацыі праявай грубага ціску на сяброў дэмакратычных партыяў як магчымых удзельнікаў мясцовых выбараў. У сувязі з гэтым заяўляем аб заведамай недэмакратычнасьці гэтай кампаніі і неадпаведнасьці яе стандартам АБСЭ ды інфармуем пра гэта кампэтэнтныя міжнародныя структуры.
4. Партыя БНФ патрабуе неадкладнага звальненьня Т.Данілевіч з пасады загадчыцы Менскага абласнога ўпраўленьня адукацыі за грубае парушэньне пэдагагічнай і кіраўніцкай этыкі, а таксама ініцыюе зварот у органы пракуратуры з патрабаваньнем расьследаваньня фактаў дэманстратыўнага парушэньня сп-няй Данілевіч палажэньняў Канстытуцыі і шэрагу законаў Рэспублікі Беларусі.

Просмотров: 953 | Добавил: panamarou | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 1
1 panamarou  
0
Оч-ч-чень знакомая физиономия...
Где-то, как-то мы с ней стыковались.., но никак не могу вспомнить!
Вроде бы она подтирала задницы у детишек в детском садике, но её родственничек Домашкевич посадил её в "культуру". Тогда становятся понятными её "какашкины" телодвижения!
Блин, ну где я её... наблюдал???
cry

Имя *:
Email *:
Код *:
Nasa Niva newspaper web version GISMETEO: Погода по г.Несвиж
Корзина
Валюта



Поиск
Календарь
«  Январь 2010  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
Архив записей
Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Copyright MyCorp © 2024 Бесплатный конструктор сайтов - uCoz