Вольны Нясьвіж
Четверг, 18.04.2024, 05:43
Меню сайта
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Форма входа
Главная » 2010 » Сентябрь » 1 » Прыехалі... поўны маразм
18:21
Прыехалі... поўны маразм
  «Дзеці два тыдні рэпеціравалі лінейку з Лукашэнкам»
 
Запісаў Сямён Печанко 1 верасня 2010 

1 верасня Аляксандр Лукашэнка ўзяў удзел у адкрыцці новай школы ў вёсцы Бараўляны, што ў Мінскім раёне. Як гэта было, расказвае маці вучня новай школы Наталля Гарачка.

На лінейку мы пайшлі з паліклінікі. Трошкі спазніліся. Каля школы нас перахапіў чалавек у форме, які сказаў, што ў школу нам нельга. На просьбу назвацца і паказаць дакументы, чалавек пачаў пагражаць міліцыяй. На вуліцы дождж, халодны вецер. Кажу невядомаму ў чорным: «Зараз мой сын прамокне і захварэе. Мне што, яго адразу са школы ў бальніцу везці?» «Вязіце адразу ў бальніцу», — без ценю ўсмешкі адказвае той. Працягваю настойваць, каб нас пусцілі, кажу, што нашыя правы, як грамадзянаў Беларусі, парушаюцца. Патрабую нарэшце паказаць дакументы. Праз колькі хвілін спрэчак невядомы перамаўляецца па рацыі і атрымлівае загад назвацца. «Начальнік Бараўлянскай міліцыі, Белуш Уладзімір Эдуардавіч», — кажа мужчына, але дакументы не паказвае. Я ж ведаю, што Белуш — чалавек старэйшы за яго, хударлявы. А гэты — малады, паўнаваты.

Нарэшце нас і групу бацькоў пускаюць пад дашок прыпынкаў. Да школы па-ранейшаму не падпускаюць.
Людзі прыйшлі сюды з дзецьмі пешшу. А гэта 4 кіламетры! Па лужынах, па дажджы. Бо транспарт сюды не пусцілі — ні грамадскі, ні прыватны.

Усё давялося пакінуць на прыпынку за 4 км ад школы. Недалёка ад таго прыпынку, дарэчы, размешчаныя інтэрнаты. Дык людзей адтуль не выпускалі сёння 3 гадзіны.

На ўваходзе ў школу ўсіх абшуквалі — і дзяцей, і іх бацькоў. Забіралі звязкі з ключамі. Пасля гэтага ўсіх бацькоў вывелі са школы, загадалі адысці падалей і перачакаць адну гадзіну.

Частка пайшла да машын (за 4 км), а частка (некалькі дзясяткаў), засталіся чакаць пад дажджом.

На лінейку трапілі не ўсе дзеці — частку рассадзілі па класах. Пазней Аляксандр Рыгоравіч разам з сынам хадзіў па кабінетах.
Перад прыездам дзеці два тыдні рэпеціравалі гэтую лінейку. Па дзве гадзіны маршыравалі пад аркестр, развучвалі, як, хто і куды пойдзе, хто дзе стане.

Я свайго сына не пусціла, і некаторыя бацькі таксама. Канікулы ёсць канікулы, мы свае правы ведае. Астатніх загналі прымусам.

У школу мы патрапілі толькі пасля ад’езду Лукашэнкі. Зайшлі ў будынак, а там адусюль выходзяць людзі з рацыямі, сабакамі. І звязкамі ключоў. Іх было, здавалася, больш чым вучняў з настаўнікамі.

* * *

Колю Лукашэнку споўнілася 6 гадоў. Выказвалася меркаванне, што ён пойдзе або ў элітную гімназію каля Драздоў, або ў новазбудаваную школу ў Астрашыцкім Гарадку, або ў Бараўлянскую.

Навучальна-педагагічны комплекс «дзіцячы садок-сярэдняя школа» ў вёсцы Бараўляны разлічаны на 950 месцаў: сярэдняя школа — 720 месцаў, дзіцячыя яслі-садок — 230 месцаў. Трохпавярховы будынак навучальнай установы ўключае: пачатковыя класы (навучальныя і гульнявыя пакоі, спальныя і гардэробныя памяшканні); 5—11 класы (навучальныя класы, лабараторыі фізікі, хіміі і біялогіі, лінгафонныя кабінеты, кабінеты інфарматыкі, дапрызыўнай падрыхтоўкі, студыя мадэлявання, студыя харэаграфіі, цэнтр патрыятычнага выхавання); бібліятэку з чытальнай залай; актавую залу; спартыўныя залы (гульнявую, гімнастычную), трэнажорныя залы, басейн (чатыры дарожкі); майстэрні па апрацоўцы тканін, металу і дрэва, кабінет кулінарыі; кабінет доктара з працэдурным пакоем, фізіятэрапеўтычны кабінет, інгаляторый; абедзенная зала на 240 пасадачных месцаў.У новай школе будуць працаваць 69 педагагічных работнікаў, 63 чалавекі тэхперсаналу, два медработнікі. Школа прымае вучняў з мікрараёнаў вёсак Бараўляны, Копішча, Валяр’янава, Драздова і пасёлка Вопытны.

Просмотров: 884 | Добавил: Brama | Рейтинг: 5.0/1
Всего комментариев: 2
2 Dzjaciuk  
0
Хвароба заўсёды успрымаецца, як бяда. Коля варты шкадаваньня. Можна было б пашкадаваць і нямоглага бацьку, каб не трэба было шкадаваць усіх нас.

1 Чытач  
0
Цікава, як будзе праходзіць працэс навучання Колі і як можна будзе паводзіць сябе вучням з класа. Што будзе дзіцяці і яго бацькам, на якіх пакрыўдіцца Коля? Колькі ў школе і класе будзе ахоўнікаў? Раскажыце, як будуць развівацца абставіны далей

Имя *:
Email *:
Код *:
Nasa Niva newspaper web version GISMETEO: Погода по г.Несвиж
Корзина
Валюта



Поиск
Календарь
«  Сентябрь 2010  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930
Архив записей
Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Copyright MyCorp © 2024 Бесплатный конструктор сайтов - uCoz