Вольны Нясьвіж
Суббота, 20.04.2024, 13:19
Меню сайта
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Форма входа
Главная » 2010 » Март » 17 » Прыватнае меркаванне аб адукацыі
02:49
Прыватнае меркаванне аб адукацыі

   АЛЬТЭРНАТЫЎНЫ ПОГЛЯД

... I ў гэтым іх віна

"Народная Воля" ніколі не пакідала па-за ўвагай праблемы беларускай сістэмы адукацыі, у тым ліку незайздроснае становішча настаўнікаў.

Вось і ў нумары ад 16—18 лютага 2010 года змешчаны артыкул Леанарды Юргілевіч "Пашкадуйце настаўніка". У ім у чарговы раз распавядаецца пра тое, якім бяспраўным з'яўляецца наша настаўніцтва. Дайшло да таго, што вясковую настаўніцу  адміністрацыя прымушае наводзіць парадак у хаце мясцовых алкаголікаў!

Але, як мне падаецца, акцэнты аўтар расставіла памылкова. З артыкула вынікае, што такі ганебны прыніжаны стан  (як у прафесійным, так і ў чалавечым плане) — гэта не віна, а бяда настаўнікаў. Мне ж падаецца, што якраз наадварот: менавіта віна.

Чаму могуць навучыць (у маральным плане, зразумела), які прыклад даць сваім вучням, больш тагосваім дзецям, такія гора-настаўнікі, якія за жабрацкі заробак гатовыя змагацца з бацькамі-алкаголікамі ці несціся па бездарожжы ў дальнюю вёску, каб арганізаваць чарговае ідэалагічнае мерапрыемства,  забіваць людзям галовы лухтой пра "мудрага прэзідэнта" і "моцную квітнеючую Беларусь"?! Не так даўно "Народная Воля" пісала пра тое, як у Мінску настаўнікі па загадзе зверху здымалі вучняў з заняткаў і фактычна заганялі на хакейныя гульні. Мала таго — рабілася гэта ў разгар страшэннай эпідэміі грыпу, калі медыкі настойліва папярэджвалі аб небяспецы знаходжання ў шматлюдных месцах. А хто забяспечвае "элегантные победы" падчас так званых выбараў і рэферэндумаў? Настаўнікі тых школ, у якіх, як правіла, знаходзяцца выбарчыя ўчасткі.

Гэта ж наколькі трэба не паважаць сябе і сваю працу, не мець чалавечага і грамадзянскага гонару, каб ператварыцца ў забітую, паслухмяную і бесславесную істоту?! Каб жыць, сагнуўшы спіну перад самым дробным начальнікам, і праглынаць любыя знявагі?! Лічу, што такіх настаўнікаў трэба не шкадаваць, а асуджаць. А шкадаваць трэба краіну, бо такія настаўнікі выхаваюць у рэшце рэшт сабе падобных. І не трэба спасылацца на абставіны і адносіны да настаўніцтва ўлад. Сумленны чалавек, які хоць крышачку паважае сябе, будзе бараніць свае правы. Нават проста звольніцца і пойдзе шукаць іншую працу, а не цярпець прымус.

За прыкладамі хадзіць далёка не трэба. Дастаткова згадаць жахлівы выпадак, калі загадчык аддзела адукацыі Мінскага аблвыканкама ў абразлівай форме прымусіла шэраг настаўнікаў выйсці з апазіцыйных палітычных партый, пра гэта таксама пісала "Народная Воля".  Большасць так і зрабіла, моўчкі сцярпеўшы абразы і парушэнне сваіх канстытуцыйных правоў. А вось настаўнікі Наталля Ільініч з Пухавіцкага раёна і Алесь Язвінскі з Нясвіжа не толькі засталіся вернымі сваім прынцыпам і перакананням, але і пачалі змагацца за іх.

Змагацца, па сутнасці, за гонар сваёй прафесіі. Бо яны — настаўнікі! І гэтым сказана ўсё.

Дзяніс РАБЯНОК, грамадскі актывіст. г.Калінкавічы.

Просмотров: 556 | Добавил: Brama | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Nasa Niva newspaper web version GISMETEO: Погода по г.Несвиж
Корзина
Валюта



Поиск
Календарь
«  Март 2010  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Архив записей
Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Copyright MyCorp © 2024 Бесплатный конструктор сайтов - uCoz