Вольны Нясьвіж
Пятница, 26.04.2024, 17:17
Меню сайта
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Форма входа
Главная » 2010 » Сентябрь » 28 » Радасці поўныя кішэні
19:22
Радасці поўныя кішэні

  МВФ: рост заробкаў у Беларусі не мае эканамічных падстаў

Уся ідэалягічная машына рэжыму працуе зараз на выбары, а дакладней казаць - на спэктакль, які чамусьці выдаецца за рэчаіснасьць.

Нясьвіскія настаўнікі радуюцца - заробкі рэзка ўзрасьлі. для большасьці зусім не цікава за кошт чаго гэтая "радасьць" ажыцьцяўляецца? На вытворчасьці нічога не мяняецца, хіба толькі узрасьлі праблемы з рэалізацыяй прадукцыі.

Ну і чорт яе пабяры - думаецца работнікам бюджэтнай сфэры, галоўнае, што грошай больш даюць.

Падвышэньне акладаў зроблена за кошт павялічэньня знешніх пазык, ды з прадажы дзяржмаёмасьці. Ну і трасца зь імі - рэакцыя "інтэлігента-грамадзяніна".

Усё правільна. Выхаваньне праз "чарку ды шкварку", а дакладней праз "кішку", дае свой плён. А хто ж будзе разлічвацца за праедзеныя пазыкі???

Тым ня меньш рыхтавацца да цяжкіх часоў самы раз. Гэта нават пачало прасочвацца з вуснаў больш-меньш разумнейшых чыноўнікаў сыстэмы.

 
Пастанова Саўміна аб павышэньні тарыфнай стаўкі першага разраду і ўказ Аляксандра Лукашэнкі аб устанаўленьні мінімальнага заробку 400 тысяч рублёў не пакінулі абыякавымі прадстаўнікоў МВФ.


27 верасьня Аляксандар Лукашэнка падпісаў указ, паводле якога прадугледжана устанавіць на лістапад-сьнежань 2010 года мінімальны заробак памерам 400 тысяч рублёў, пагадзінную мінімальны заробак памерам 2360 рублёў. Такім чынам, мінімальная заработная плата павялічыцца на 54,7 працэнта, а пагадзінная мінімальная заработная плата — на 54,2 працэнта.

«Мы не бачым эканамічных падстаў для гэткага значнага росту заробку. Рост заробкаў павінен адпавядаць росту прадукцыйнасьці працы… Мне не зразумела, чым тлумачыцца такое істотнае павышэньне», — заявіла ў інтэрвію Reuters прадстаўнік МВФ у Беларусі Натальля Калядзіна.

Цяперашняе павышэньне зьяўляецца самым значным за апошнія гады і, як раней ацэньвалі улады, запатрабуе дадаткова каля 7 трыльёнаў беларускіх рублёў і павелічэньня дэфіцыту бюджэту да 3,0% ВУП.

«Падвышэньне заробкаў прывядзе да росту унутранага попыту і росту попыту на імпартныя тавары і паслугі… Гэта азначае пашырэньне дэфіцыту бюджэту і зьмяненьне структуры выдаткаў бюджэту… Ураду трэба будзе генэрыраваць даходы, каб фінансаваць дадатковыя выдаткі, а гэта запаволіць зьніжэньне падатковай нагрузкі», — сказала Калядзіна.

«У рамках праграмы прадугледжваўся пэўны рост заробкаў і пэнсій. Аднак, такое значнае падвышэньне, безумоўна, не адпавядае нашым дамоўленасьцям», — падкрэсьліла яна.

У лістападзе ў Беларусь прыедзе чарговая місія МВФ. Беларускія ўлады са студзеня 2009 года па красавік 2010 года рэалізуюць праграму МВФ stand-by па стабілізацыі плацёжнага балянсу. У рамках гэтай праграмы МВФ выдаў Беларусі крэдыт на 3,5 мільярды даляраў

Па матэрыялам Радыё Свабода, 28 верасня 2010

Просмотров: 507 | Добавил: Brama | Рейтинг: 4.0/2
Всего комментариев: 3
3 Психопат  
0
Што будзе, што будзе... Денег будет до фига, некуда будет девать, радоваться надо

2 мумба-юмба  
0
Ой, што будзе! Баюся, што гэты мазаичны наробиць бяды

1 Алеся  
0
Што тут думаць: усё для поўнага "дабрамс" для галоўнага. Тыя, хто сёння радуецца і дзьвумя рукамі за Луку, узвыюць ў пачатку будучага года

Имя *:
Email *:
Код *:
Nasa Niva newspaper web version GISMETEO: Погода по г.Несвиж
Корзина
Валюта



Поиск
Календарь
«  Сентябрь 2010  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930
Архив записей
Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Copyright MyCorp © 2024 Бесплатный конструктор сайтов - uCoz