Вольны Нясьвіж
Пятница, 26.04.2024, 07:20
Меню сайта
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Форма входа
Главная » 2009 » Декабрь » 5 » Рэжым супраць чалавека. Нясьвіж
00:58
Рэжым супраць чалавека. Нясьвіж


 П'яная "молодёжь" пасьля чарговай дыскатэкі разьнесла ўшчэнт агароджу на прысядзібным участку пенсіянэра.

"Старикам везде у нас почет…”

Канфліктная сытуацыя, якая мела месца паміж Нясьвіскім пенсіянэрам-настаўнікам і канторай "Ганусава” нядаўна атрымала працяг. Але правільней будзе, назваць тое, што адбываецца не канфліктам, а звычайным аднабаковым "наездам” калгасна-савецкага начальніцкага войска на бездапаможнага пажылога чалавека.

Месяц назад мы распавядалі пра тое, як настаўніка-пенсіянэра нясьвіскія чыноўнікі і старшыня Нясьвіскага сельсавета т. Жук асабіста, прымусілі прыбіраць сьмецьце на тэрыторыі "культурнага” цэнтра "Ганусава” пасьля таго, як там адгрымяць, арганізаваныя таварышамі п’яныя моладзевыя тусоўкі-дыскатэкі. Пенсіянэр зьвяртаўся неаднаразова ў сельсавет і ў Нясьвіскую санстанцыю з просьбай навесьці парадак пасьля начных п’яных ваяжоў, бо яго хата стаіць якраз насупраць гэтай увесяляльнай установы і няма ніякіх сілаў абслугоўваць "культурна адпачываючую молодзёж”.

Але дзе там, чалавеку прыгразілі штрафамі, калі ён перастане падграбаць за п’янымі вакханаліямі і на гэтым усё скончылася. Тусоўкі ж працягваюцца і далей. У чарговую суботу пад час чарговага "культурно-воспітацельного меропріятія” была разьнесена ўшчэнт агароджа і загаджаны сьмецьцем двор пенсіянэра. Адзіны прадстаўнік правапарадку ўчастковы Трутнеў ў гэты час знаходзіўся у будынку СДК "Ганусава”, дзе праходзіла чарговая дыскатэка, і ніякіх п’янак і мордабояў не заўважыў.

На званок у сельсавет, яго старшыня таварыш Жук параіў пацярпеламу напісаць заяву ў міліцыю. Усім начхаць на чалавека. Выжывай, як хочаш і прыбірай за недарасьлямі, якіх старанна выхўвае рэжым з сваімі брсэмамі і іншымі абвгдэмамі.

Алесь Язьвінскі. Нясьвіж.


разбураны плот на ўчастку пенсіянэра


Гэтае сьмецьце каля ганусаўскага гаража валяецца зь лета.


Просмотров: 576 | Добавил: Brama | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Nasa Niva newspaper web version GISMETEO: Погода по г.Несвиж
Корзина
Валюта



Поиск
Календарь
«  Декабрь 2009  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031
Архив записей
Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Copyright MyCorp © 2024 Бесплатный конструктор сайтов - uCoz