Вольны Нясьвіж
Суббота, 27.04.2024, 05:04
Меню сайта
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Форма входа
Главная » 2011 » Февраль » 15 » Рубель трэба "апускаць"
21:36
Рубель трэба "апускаць"

Аналітыкі банка Raiffeisen раяць Лукашэнку дэвальвацыю і прыватызацыю


У адваротным выпадку Беларусь чакаюць фінансавыя цяжкасці. 

(Сатырычныя героі Лявона Вольскага   Саўка і Грышка таксама абмяркоўваюць эканамічныя праблемы Беларусі)

Беларускім уладам прыйдзецца тым ці іншым чынам вырашыць праблему адмоўнага сальда замежнага гандлю, лічаць аналітыкі банка Raiffeisen. Іначай у краіне не застанецца золатавалютных рэзерваў.


Аўстрыйскі банк Raiffeisen актыўна ўцягнуты ў аперацыі з Беларуссю. Групе Raiffeisen належыць беларускі «Прыёрбанк», што робіць яе ўнікальным еўрапейскім удзельнікам беларускага фінансавага рынку.

Каментуючы заяву Нацбанка Беларусі, што зніжэнне золатавалютных рэзерваў у студзені на 14% выклікана сезоннымі ваганнямі, эксперты адводзяць сезоннасці апошняе месца ў спісе прычын, а найперш адзначаюць дырэктыўны рост эканомікі і крэдытавання, павышэнне зарплат і скарачэнне расійскіх энергетычных субсідый.

У выпадку захавання цяперашняга эканамічнага трэнду, гаворыцца ў аналітычнай запісцы банка, валютныя запасы краіны будуць змяншацца нават на 500 млн даляраў у месяц. Сітуацыя пагаршаецца і тым, што каля 50% замежнай запазычанасці краіны — 12,5 млрд даляраў — прыпадае на кароткатэрміновыя абавязацельствы (да 12 месяцаў), што стварае сур’ёзную праблему рэфінансавання.


На думку Raiffeisen, праблема ляжыць у структурнай плоскасці, а таму ў беларускіх уладаў небагаты выбар інструментара. У прыватнасці, гэта працяг распачатай у 2009 годзе палітыкі замежных запазычанняў, узмацніць якую можна продажам беларускай дзяржуласнасці замежным інвестарам.

Акрамя таго,
неабходна дэвальвацыя беларускага рубля, якая прывядзе да падаражэння імпарту і патаннення экспарту,

што дазволіць скараціць дэфіцыт замежнага гандлю. Таксама яны рэкамендуюць адмову ад росту заробкаў, скарачэнне бюджэтных выдаткаў, зніжэнне аб’ёмаў крэдытавання беларускай эканомікі. Усё тое, што палітычна немагчыма, бо падарве папулярнасць уладаў.

Аналітыкі прагназуюць, што ў найбліжэйшыя месяцы золатавалютныя рэзервы Беларусі працягнуць зніжацца.


Калі непапулярныя меры не будуць прынятыя, то, на думку аналітыкаў, гэта выкліча рост недаверу да беларускай фінансавай сістэмы, павышэнне ставак па беларускіх еўрабондах і зніжэнне суверэннага рэйтынгу краіны. У апошніх выпадку Беларусь ізноў стане крытычна залежнай ад дзяржаўнай фінансавай дапамогі Расіі.


У студзені валютныя рэзервы Беларусі знізіліся на 670 млн даляраў. Дэфіцыт замежнага гандлю ў 2010 годзе дасягнуў рэкорднага памеру 7,4 млрд даляраў, што на 1,9 млрд больш, чым у 2009 годзе. Пры такім перавышэнні імпарту над экспартам краіна будзе непазбежна залежаць ад замежных крэдытаў.

Сяргей Гезгала 15 лютага 2011 

Просмотров: 463 | Добавил: Brama | Рейтинг: 5.0/2
Всего комментариев: 3
3 Тэкля  
0
Сапраўды даўбануўся галавой: збіраецца армію на народ напускаць

2 Алесь  
0
А можа галава гасударства насамрэч даўбануўся галавой аб яліну, ды недзе канае ў Сочынскім шпіталі?

1 Тэкля  
0
Мароз замарозіў зусім. Калі пацяплее? Саша вунь у Сочы з'ехаў, таксама, мабыць, прымёрз...

Имя *:
Email *:
Код *:
Nasa Niva newspaper web version GISMETEO: Погода по г.Несвиж
Корзина
Валюта



Поиск
Календарь
«  Февраль 2011  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28
Архив записей
Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Copyright MyCorp © 2024 Бесплатный конструктор сайтов - uCoz