Вольны Нясьвіж
Суббота, 27.04.2024, 00:06
Меню сайта
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Форма входа
Главная » 2009 » Сентябрь » 12 » Савецка-гэбiсцкая «лапша»
22:36
Савецка-гэбiсцкая «лапша»

  Правакацыя і падман, як сродак "інфармаваньня" насельніцтва

Яшчэ ў сярэдзіне 90-х гадоў мне давялося размаўляць з адным з кіраўнікоў мясцовага аддзелу КДБ. Я выказаў недавер да ўзгаданай установы, спаслаўшыся на тое, што КДБ зьяўляецца пераемнікам НКВД і КДБ СССР - структур, якія нясуць адказнасьць за арганізацыю зьнішчэньня і перасьледу мільёнаў ні ў чым не павінных грамадзян краіны.

На што мой суразмоўца адказаў, што зараз яны ўжо займаюцца ўнутры краіны іншымі, прыстойнымі справамі, а менавіта - прафілактыкай тэрарызму і экстрымізму. Але ж пачынаючы яшчэ з часоў сумнавядомага савецкае ВЧК і да апошняга дня савецкія ворганы дзяржбясьпекі таксама змагаліся з «тэрарыстамі», «нацыяналістамі» і «экстрымістамі» унутры краіны, што вылівалася ў масавыя рэпрэсіі супраць свайго народу.

З тых часоў нічога не зьмянілася. Тыя ж структуры, тыя ж функцыі і метады працы, няма толькі хіба начных масавых хапуноў і сумнавядомых «трояк». Мне, як кіраўніку Нясьвіскай арганізацыі БНФ «Адраджэньне» не аднойчы даводзілася зьвяртацца ў гэтую кантору, каб абараніць сяброў арганізацыі ад надаедлівага прыставаньня супрацоўнікаў дзяржбясьпекі, якія прыпіраліся нават у хаты да сяброў нашай арганізацыі, нешта «вынюхвалі», прапаноўвалі «дапамогу» і проста ўздзейнічалі псіхічна на людзей сваёй празьмернай бяспадстаўнай увагай.

Пазьней давялося размаўляць з студэнтамі Беларускага Эўрапейскага гуманітарнага унівэрсітэту, які беларускі рэжым выгнаў з краіны і зараз каб там вучыцца студэнты вымушаны выязджаць у Літву. Унівэрсітэт так і называецца - у выгнаньні і пра вяртаньне на радзіму рэжым нават не вядзе гаворкі. Дык вось, супрацоўнікі-гэбісты намагаліся шальмаваць студэнтаў каб схіліць іх «да супрацоўніцтва».

Ды ўвогуле нічога ў цывілізаваны бок не зьмянілася: зачыненыя архівы, здымаюцца фільмы пра нквэдыстаў-герояў вайны (чамусьці ня ўзгадваюцца кулямёты за сьпінамі салдат), заахвочваецца стукацтва і даносы, правакацыі, запускаюцца ў грамадзтва «страшылкі» і «плёткі». Каб ня быць галаслоўным, варта ўзгадаць публікацыю хлусьлівага артыкульчыка «Экзамены на политпригодность» праз БелТА ў нясьвискай «раёнцы».

Гэткая «інфармацыя» распаўсюджваецца па ўсёй краіне. Варта працытаваць некаторыя радки: «Недавние события в Молдове показали, что те, кто не умеет проигривать в созтязании на выборах, игнорируют правовые нормы государства, часто прибегают к насильственному захвату власти.» Мелася на ўвазе «ліпавая» перамога камуністаў. Сёньня, пасьля паўторных выбараў і паразы правячых камуністаў (нягледзячы на механізмы фальсыфікацыі вельмі падобныя на беларускія) ўжо вядома, хто быў праўі за кім большасьць. Большасьць жа немагчыма «апрацаваць» з-за мяжы, гэта ўдаецца толькі правячым рэжымам пры выкарыстаньні ўсёй моцы прапагандысцкай машыні і прыхватызаваных сродкаў інфармацыі.

Далей у гэтым артыкульчыку невядомы аўтар распавядае пра дрэнныю моладзь, якая навучаецца па за межамі Беларусі, палохае чытачоў «происками» замежных спецслужбаў, стварае вобраз беларускага студэнта ў замежжы, як наркамана, гультая і разбэшчанага дурня. Відаць толькі ў брсэме правільныя таварышы, а ў беларускіх навучальных установах, у якія і патрапіць куды прасьцей, чым ў эўрапейскія, п’янства ды наркаманія рэдкія зьявы.

У беларускіх навучальных установах ёсьць яшчэ і «глубокая прамыўка мазгоў» усімі магчымымі сродкамі і з дапамогай КДБ. Мне асабіста вельмі непрыемна было чытаць гэтую хлусьлівую»страшылку», тым больш, што нармальнаму чалавеку цяжка ня ўбачыць прымітыўнай, яшчэ савецка-гэбісцкай ідэялягічнай брыдотыале. Але ж на некага яна разьлічана.

Алесь Язьвінскі

Просмотров: 631 | Добавил: Brama | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Nasa Niva newspaper web version GISMETEO: Погода по г.Несвиж
Корзина
Валюта



Поиск
Календарь
«  Сентябрь 2009  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
282930
Архив записей
Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Copyright MyCorp © 2024 Бесплатный конструктор сайтов - uCoz