Вольны Нясьвіж
Пятница, 26.04.2024, 15:02
Меню сайта
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Форма входа
Главная » 2009 » Сентябрь » 12 » Што трэба ведаць кожнаму беларусу пра сябе і свой народ
22:50
Што трэба ведаць кожнаму беларусу пра сябе і свой народ

Што трэба ведаць кожнаму беларусу пра сябе і свой народ

ВЫТРЫМКІ З КНІГІ. ФАКСЫМІЛЬНАЕ ВЫДАНЬНЕ. В.Ластоўскі

Кажны сучасны культурны чалавек перш-на-перш павшен ведаць, хто ён таі, якая ягоная мова, народ і край, дзе ён жыве, якая ягоная гісторыя. Ён ад малых дзён павінен умецъ ужо адказаць на самыя простыя асноўныя пытаньні, як прыкладам:

— Хто мы? — Мы беларусы.

— Хто гэта беларусы? — Беларусы — гэта народ арыйскае расы, сла-вянскага племя.

— Што гэта народ або нацыя? — Народ або нацыя — гэта згуртаваньне людзкіх пакаленьняў, у іхным бязупынным патоку, ніколі няспыняльным і невычарпальным, якія маюць адно расавае паходжаньне, г. зн. у чыіх жылах цячэ адна кроў, хто засяляе адну тэрыторыю, мае свой арыгінальны фізычны і духовы тып, свае звычаі, культуру, гісторыю і народны характар, якім розьняцца ад іншых людзей, гавораць аднэю моваю, ды праяўляюць сваю нацыянальную сьведамасьць і волю.

— Ці беларусы зьяўляюцца народам? — Так, беларусы зьяўляюцца народам, бо маюць сваю асобную мову, беларускую, засяляюць суцэльнай масай адну тэрыторыю, маюць сваю даўную гісторыю, культуру, звычаі, становяць асобны фізычны і духовы тып і праяўлялі ды праяўляюць сваю нацыянальную сьведамасьць і волю, імкнучыся да лепшага самастойнага жыцьця.

— Ці шмат ёсьць народаў? — На сьвеце ёсьць шмат розных народаў, і кажны дбае пра сваё дабро, пашыраючы нават часта свае уплывы на суседнія народы, каб карыстаць зь іхных багацьцяў і працы, вывышаючы сябе, а паніжаючы іншых. Так, прыкладам, нашыя суседзі — расейцы палякі — заўсёды стараліся пашыраць свае ўплывы сярод беларусаў. Яны выкарыстоўвалі нашых людзей, нашыя багацьці, ды, пануючы ў нашьм краі, сьпіхалі беларусаў на апошняе месца, стараліся русыфікаваць або палёнізаваць беларусаў. Яны стараліся ўгаварыць нясьведамых нашых братоў, каб выракаліся свайго роднага: мовы, песьні і граматы, а заміж нашага роднага падсоўвалі сваё чужацкае. Гэтых авечак у воўчай скуры трэба высьцерагацца.

— Хто можа належыць да таго ці іншага народу або нацыі наагул і да беларускага народу ў па-асобку? — Прыналежнасьщ да таго ці іншага народу або нацыі нельга выбіраць паводле свайго ўспадабаньня. Прыналежным да таго ці іншага народу стаецца кажны чалавек ужо ад свае прыроды, ад свае крыві, целам і душой сваёй. Гэта значыць, у каго плыве беларуская кроў, хто гаворыць па-беларуску, — той гэтым самым прыналежыць да беларускага народу. Сьведамым грамадзянінам народу свайго становіцца беларус толькі тады, калі ён усьведаміцца, — гэта значыць, пазнае дабро, хто ён сам ды пачуе духовую і кроўную сувязь з усім сваім народам. Народная сьведамасьць збліжае і злучае людзей у вадну моцную сям'ю.

Даражэйшы і мілейшы нашаму сэрцу будзе кажны беларус, хоць-бы ён найдалей ад нас жыў, бо ён прыналежыць да нашага народу беларускага, бо тэта наш брат з народнасьці. Усе іншыя народы, хоць-бы яны і жылі на Беларусі, аднак яны нам чужыя, бо яны спагадаюць і любяць кажны свой народ і сваю Бацькаўшчыну, а ня нашую.

Вацлаў Ластоўскі

Просмотров: 1269 | Добавил: Brama | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Nasa Niva newspaper web version GISMETEO: Погода по г.Несвиж
Корзина
Валюта



Поиск
Календарь
«  Сентябрь 2009  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
282930
Архив записей
Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Copyright MyCorp © 2024 Бесплатный конструктор сайтов - uCoz