Вольны Нясьвіж
Пятница, 26.04.2024, 11:04
Меню сайта
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Форма входа
Главная » 2009 » Ноябрь » 9 » Што за дазвол на вядзенне здымкаў?
01:59
Што за дазвол на вядзенне здымкаў?


Што за дазвол на вядзенне здымкаў?


5 лістапада сябра ГА «БАЖ» Андрэй Любянчук на брэсцкім аўтавакзале здымаў на відэа пасадку пасажыраў у аўтобус, што накіроўваўся ва Украіну. Неўзабаве да яго падышлі два міліцыянты і папрасілі прад’явіць дакументы і дазвол на вядзенне здымкаў.

Паводле словаў сп. Любянчука, ён прад’явіў пасведаченне БАЖ і здзівіўся пытанню пра дазвол на здымкі.

Міліцыянты кудысьці патэлефанавалі, пры гэтым некалькі разоў услых зачытаўшы назву Грамадскага аб’яднання «Беларуская асацыяцыя журналістаў», і пасля кансультацыі вярнулі пасведчанне ўладальніку, папярэдне перапісаўшы яго нумар. Па іх словах, ім паступіў загад праверыць у журналіста дакументы і дазвол на здымкі, але як мусіць выглядаць апошні, супрацоўнікі міліцыі самі не ведаюць.

Міліцыянты параілі А. Любянчуку шмат не здымаць, бо гэта нервуе пасажыраў. За далейшай працай журналіста яны назіралі, адышоўшы на другі бок вуліцы.

Паводле юрыста Андрэя Бастунца, не толькі журналіст, але і кожны грамадзянін мае права ажыццяўляць відэаздымкі, калі гэта не парушае правоў іншых людзей і заканадаўства аб дзяржаўных таямніцах. «Проста прадстаўнікі праваахоўных органаў традыцыйна праяўляюць павышаную пільнасць у дачыненні да людзей з камерамі», — адзначае юрыст.

Служба маніторынгу ГА "БАЖ" (Беларуская Асацыяцыя Журналістаў)

Просмотров: 570 | Добавил: Brama | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 3
3 dedsergei100  
0
Дзіку - Бздік..!
biggrin

2 Дзік  
0
А вы засранцы, спадар Язьвінскі і Ко! Ваша жаданне быць сьвядомымі перабольшвае вашыя разумовыя магчымасці...Пламенны прывет, дзятлы!

1 Дзік  
0
І ў чым, уласна, справа?

Имя *:
Email *:
Код *:
Nasa Niva newspaper web version GISMETEO: Погода по г.Несвиж
Корзина
Валюта



Поиск
Календарь
«  Ноябрь 2009  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30
Архив записей
Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Copyright MyCorp © 2024 Бесплатный конструктор сайтов - uCoz