Вольны Нясьвіж
Четверг, 25.04.2024, 17:58
Меню сайта
Статистика

Онлайн всего: 2
Гостей: 2
Пользователей: 0
Форма входа
Главная » 2009 » Декабрь » 15 » Шушкевічу -- 75
03:31
Шушкевічу -- 75


   

Станіславу Шушкевічу -- 75 гадоў

Станіславу Шушкевічу 15 сьнежня спаўняецца 75 гадоў. Член-карэспандэнт Акадэміі навук, прафэсар, першы кіраўнік незалежнай Беларусі атрымлівае пэнсію, эквівалентную аднаму эўра, і таму часта адгукаецца на запрашэньні замежных унівэрсытэтаў выступіць з лекцыямі.
У гэтыя дні Шушкевіча запрасіў ўнівэрсытэт ў Атлянце (ЗША), а ў час тэлефанаваньня ён быў у Фларыдзе.

Навумчык: Станіслаў Станіслававіч, 75 гадоў – гэта, традыцыйна, час падвядзеньня жыцьцёвых вынікаў. Што Вы лічыце сваім галоўным дасягненьнем у навуцы, у палітыцы, у асабістым жыцьці?

Шушкевіч: Галоўнае дасягненьне ў навуцы -- падрыхтавана даволі шмат вучняў, яны сталі самастойнымі, пайшлі далей і ідуць далей. І я ўжо магу толькі дзівіцца, як ім шчасьціць і якія ў іх дасягненьні. Я не хачу называць прозьвішчы, бо яны працуюць у Беларусі, і не хачу, каб на іх дрэнна адбілася тое, што яны мае вучні. Некалькі вучняў ёсьць у замежжы -- працуюць цудоўна, не адчуваюць сябе нейкімі зломкамі.

У палітыцы я, ацэньваючы сёньняшні момант, думаю, галоўнае -- што я зрабіў усё, каб падпісаць усе дакумэнты (і яны былі ратыфікаваныя Вярхоўным Саветам) аб вывадзе ядзернай зброі з тэрыторыі Беларусі. Таму што мой народ, беларускі народ, быў закладнікам. І калі б быў нейкі канфлікт, трэба было б зьнішчаць увесь мой народ, таму што трэба было б зьнішчаць Беларусь як сховішча наймагутнейшых ядзерных узбраеньняў, і тактычных, і асабліва -- стратэгічных. Таму тое, што ядзернае ўзбраеньне было выведзенае з тэрыторыі Беларусі, я лічу сваім галоўным дасягненьнем.

Пра асабістае жыцьцё... У мяне вялікае дасягненьне, што я магу гаварыць з Вамі таму, што вось зараз жонка сядзіць за рулём аўтамабіля. Як бы там ні было, усё ж, у пэўным сэнсе, 33 гады пражыць разам і з вялікай прыемнасьцю -- гэта добра. А на сёньняшні час найбольш ганаруся сваёй унучкай, якая, мне здаецца, ідзе тым самым шляхам, якім ішоў я. Дзякуй Богу, у яе не маё прозьвішча і ў яе з-за яго няма складанасьцяў. Яна ўжо пераможца некалькіх конкурсаў, яна была прэміраваная паездкай у ЗША, у Польшчу. І мне падабаецца, што ўсе мы, Шушкевічы, і ўсе мае родныя адзін другога цэнім і кантактуем часта. Найвялікшая асалода -- гэта быць у асяродзьдзі сваіх родных.

Навумчык: Як Вы думаеце адзначыць свой юбілей і дзе?

Шушкевіч: Вы ведаеце, я мяркую адзначыць юбілей свой, як гэта ня дзіўна, толькі з жонкай, таму што нам яшчэ ня трэба вяртацца ў Атлянту, дзе ў мяне ёсьць лекцыйныя абавязкі. І таму я дакладна яшчэ ня ведаю, але думаю, недзе ў саване, альбо у Касьмічным цэнтры імя Кэннэдзі, проста ў нейкай сьціпленькай рэстарацыі мы пасядзім і зьядзім добрае рыбнае блюда і вып’ем бутэльку добрага віна.

15.12.2009 
Сяргей Навумчык, радыё Свабода

Просмотров: 548 | Добавил: Brama | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Nasa Niva newspaper web version GISMETEO: Погода по г.Несвиж
Корзина
Валюта



Поиск
Календарь
«  Декабрь 2009  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031
Архив записей
Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Copyright MyCorp © 2024 Бесплатный конструктор сайтов - uCoz