Вольны Нясьвіж
Пятница, 19.04.2024, 08:31
Меню сайта
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Форма входа
Главная » 2011 » Март » 1 » Сябрамі Беларусі становяцца крывавыя бандыты з усяго Сьвету
02:44
Сябрамі Беларусі становяцца крывавыя бандыты з усяго Сьвету
Загадкавыя авіярэйсы паміж Беларусьсю і Лібіяй
 
Прадстаўнік Стакгольмскага міжнароднага інстытуту праблем міру SIPRI Х’ю Грыфітс, спасылаючыся на крыніцы ў авіяцыйных колах, паведаміў пра рэйс вялікагрузнага самалёта зь Беларусі ў Лібію.

"Іл-76 вылецеў у Лібію 15 лютага з Баранавічаў. Мы моцна падазраем, што ён вёз зброю. Ён прызямліўся ў аэрапорце Себха, глыбока ў пустыні на поўдні Лібіі. Гэта адзін зь нешматлікіх аэрапортаў, якія па-ранейшаму знаходзяцца пад кантролем Кадафі і якія ня могуць кантралявацца ваенна-марскімі радарамі ЗША, НАТО або эўрапейскіх ваенных судоў,” – заявіў экспэрт.

Ён сказаў, што інстытут доўгі час сачыў за гэтым аэрапортам, які часта выкарыстоўваўся для перавалкі зброі з краін Усходняй Эўропы ў краіны на поўдзень ад Сахары.

Інстытут таксама зафіксаваў рэйсы самалётаў з Трыпалі ў Беларусь у апошнія некалькі дзён, прынамсі, самалёт Falcon 900, які выкарыстоўваецца кланам Кадафі. Х’ю Грыфітс адзначыў, што сын Кадафі Хаміс падтрымлівае асабліва шчыльныя адносіны з рэжымам Аляксандра Лукашэнкі.

"Нашай галоўнай задачай было адсочваньне паставак зброі зь Беларусі ў апошнія два тыдні, зброі, якія была дастаўленая ў аэрапорт Ямасукро ў Кот-д'Івуары і ў аэрапорт Себха ў Лібіі", – сказаў ён.

Раней пра авіярэйс невядомага самалёта з Трыпалі ў Менск і назад паведамлялі Ізраільская газэта Haaretz і Малтыйскі інтэрнэт-партал MaltaToday. Перамяшчэньне самалёта адсочвалі так званыя плэйнспотэры, добраахвотныя «шпіёны» за палётамі авіяляйнэраў.

На мінулым тыдні незалежныя СМІ пісалі пра прыбыцьцё ў Менск начальніка Галоўнага ўпраўленьня тылу і вытворчасьці Галоўнага ўпраўленьня камітэту абароны Лібіі Абдэрахмана Сеіда. Афіцыйнага пацьверджаньня гэтага візыту не было.


радыё Свабода, 28.02.2011
Просмотров: 492 | Добавил: Brama | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 1
1 Сторож  
0
Козёл!

Имя *:
Email *:
Код *:
Nasa Niva newspaper web version GISMETEO: Погода по г.Несвиж
Корзина
Валюта



Поиск
Календарь
«  Март 2011  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031
Архив записей
Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Copyright MyCorp © 2024 Бесплатный конструктор сайтов - uCoz