Вольны Нясьвіж
Пятница, 19.04.2024, 15:09
Меню сайта
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Форма входа
Главная » 2009 » Ноябрь » 29 » Сьмертнікі (Мар'іна Горка)
05:30
Сьмертнікі (Мар'іна Горка)


Распаўсюджваць незалежную інфармацыю сьмяротна небясьпечна (+відэа)

 
26 лістапада ў шпіталі горада Мар'інай Горкі памёр актывіст Партыі Беларускага Народнага Фронта Валянцін Доўнар.Як паведаміў газеце «Наша Ніва» аднапартыец загінулага Алесь Васьковіч, 20 лістапада прыкладна ў 22:00 на Валянціна Доўнара напалі на вуліцы невядомыя і пачалі біць яго жалезнымі прутамі па галаве. 49-гадовага актывіста Партыі БНФ даставілі ў рэанімацыю, але выратаваць не ўдалося.Валянцін Доўнар быў вядомым у Мар'іной Горцы распаўсюднікам незалежнай прэсы. Кожную пятніцу ён прывозіў з Менска свежыя нумары «Народнай волі», «Новага часу», разносіў іх падпісантам, астатнія нумары раздаваў.
Паводле міліцыі, Валянцін Доўнар загінуў у выніку няшчаснага выпадку.

Кіраўнік крымінальнага вышуку Мар’інай Горкі Яўген Кульбіцкі паведаміў "Свабодзе”, што позна ўвечары ў мінулую пятніцу Валянціна Доўнара знайшлі супрацоўнікі міліцыі недалёка ад будынку РУУС, што ў самым цэнтры гораду. Яны выклікалі "хуткую дапамогу”. Мэдыкі зафіксавалі закрытую чэрапна-мазгавую траўму. Паводле экспэртаў, ніякіх сьлядоў зьбіцьця на целе Валянціна не было.

"Паваліўся, ударыўся аб асфальтавую плітку тратуарную. Яго знайшлі супрацоўнікі міліцыі і выклікалі хуткую. Яго даставілі ў шпіталь. Дыягназ: закрытая чэрапна-мазгавая траўма. Было прынятае рашэньне мэдыкамі праапэраваць. Ускрылі чэрап. Ён пасьля яшчэ жыў. Потым памёр. Экспэрты далі заключэньне, што сьмерць наступіла ад ЧМТ. Відочных пашкоджаньняў на целе няма. Адзеньне не парванае. Рэчы ўсе пры ім. Няма ніякага забойства”.

Міліцыянты лічаць, што Валянцін паваліўся на зямлю і ўдарыўся галавой аб брукаваны бардзюр. Гэтая траўма і стала прычынай ягонай сьмерці.”
Дзьве версіі, адна смерць. Да якой схіліцца? На наш погляд, больш верагодная, менавіта, першая. Ва умовах дыктатуры, прававога бязмежжа, грамадзянін не на хвіліну не застрахаваны ад гвалту і замаху на свабоду і жыцьцё Прыкладаў у Беларусі, сколькі заўгодна. Загінуў, пры невысветленных абставінах, А.Майсеня. Таямніцай ахутана сьмерць Г.Карпенкі. Зніклі і загінулі Ю.Захаранка, В.Ганчар, А.Красоўскі, З.Завадскі.

Даведзена да самагубства, маладая жанчына, Я.Палякова. Маральны яе забойца П.Якубовіч, жыве і сумленьне яго не турбуе. А колькі зьбітых маладых сумленных беларусаў? Няўжо нам мала гэтых ахвяр, мала Чарнобыля, самазабойстваў, 516 грамадзян Беларусі, знікла невядома куды, на чыім сумленьні іх лёс? 27.11.09г стала вядома аб зьнікненьні А. Фінькевіча. Фінькевіча замовілі падаткавікі. На вуліцы Убарэвіча ў Мінску (Чыжоўка) да моладзевага лідэра падыйшлі шэсць чалавек у цывільным. Схапілі, закінулі ў машыну і адвезлі ў невядомым кірунку. Усё гэта бачыла бабуля Артура Фінькевіча з акна ўласнай кватэры.

28.11.09г актывіста «Эўрапейскай Беларусі» скралі і вывезлі за город. Уладзімер Лемеш был захоплен у центры Менска вечерам 27-га лістапада невядомымі і гвалтам вывезен за город на аўтамабілі без намерных знакаў

"Моим задержанием руководил человек в штатском. В машине забрали рюкзак и обыскали. Отобрали национальный флаг и свечи, портреты руководителей Слуцкого восстания, СИМ-карты из телефонов и флешку. Мне надели наручники, а на голову насунули шапку, так чтобы я ничего не видел. Всю дорогу мою голову держали пригнутой к коленям. Дорога была долгой. Вспоминая недавнее жестокое убийство в Марьиной Горке активиста БНФ Валентина Довнара - мне было не по себе.” Ці не занадта здарэньняў, за такі кароткі тэрмін?

 Гвалтоўная сьмерць, інакш не кваліфікуеш, мужчыны у росквіту гадоў, В.Доўнара, у шэрагу гэтых злачынстваў рэжыму, у дачыненьні да усялякага праяўленьня іншадумства. Выснова ляжыць на паверхні – усе, хто імкнецца да вольнага жыцьця, хто змагаецца за сваі правы – гэта патэнцыянальныя сьмертнікі ці вязьні беларускіх лягераў. Толькі прыхільнікам рэжыму, услякім згуртаваньням РНЕ, якія прапагандуюць у нашай краіне расейскую фашыстоўскую ідэалогію, жывецца вольна. Есьць яны і у Віцебску і у Гомеле і спецслужбы аб іх дзенасьці ведаюць. На іх не распаўсджваецца 193 артыкул. Дайшло да таго, што яны нават пагражаюць фізічнай расправай сумленным беларусам. У якой дэмакратычнай, нацыянальнай краіне такое магчыма? Невядома адкуль у Беларусі з’явіліся "казакі” і рэжым, вуснамі сп. У.Макея, прапаноўвае ім актывізаваць сваю дзейнасьць, абяцаючы усялякую падтрымку.

Гэту падтрымку яны мусяць адпрацоўваць і, верагодна, будуць выконваць паліцэйскія функцыі пры разгоне мірных акцый і дэманстрацый, заўважце, не на Доне ці Тэрыку, а на вуліцах нашых беларускіх гарадоў. Вопыта ім не займаць, яшчэ іх прадзеды шчыравалі на вуліцах Расейскай імперыі, па ахове асабістай улады манарха. 

 Сыходзячы з вышэй сказаннага, Зьвяз Беларусаў Нямеччыны не прымае афіцыйную версію сьмерці нашага сумленнага беларуса Сп.В.Доўнара. На нашу думку, Сп В.Доўнар не мог проста паваліцца і падгадаць галавой на бардзюр. Пры адсутнасьці алкаголю у арганізме, галалёду, штармавага ветру, не мог мужчына у роськвіце гадоў, безпадстаўна паваліцца. Няма веры і заключэньню судмедэкспэртаў, бо яны на дзяржаўнай службе, і пад прымусам, могуць напісаць што заўгодна.

Таму мы лічам, што неабходна правесьці незалежнае раследаваньне, дзеля чаго стварыць адмысловую групу з прадстаўнікоў грамадскай супольнасьці, медыкаў, праваабаронцаў. Справай гонару, гэта расследваньне павіна стаць для ПБНФ, сябрам якой быў Сп.В.Доўнар. Ніякія гвалтоўныя дзяньні з боку прадстаўнікоў уладаў не павінны заставацца па-за увагай грамадства, а палітычных і грамадскіх арганізацый, тым больш, калі яны прэтэндуюць на уваходжаньне ва уладу. 

 Неабходна ствараць адмысловыя групы самаабароны, каб аператыўна і адэкватна рэагаваць на праяўленьне памкненьняў расправы ці пагроз з боку прыхільнікаў рэжыму (РНЕ) ці іншых згуртаваньняў, у дачыненьні да актывістаў ці сумленных беларусаў. Згодна Канстытуцыі, кожны грамадзянін мае права на самаабарону сваёй асобы і сваіх блізкіх, ад агрэсіўных і гвалтоўных захадаў з боку прадстаўнікоў улады, у тым ліку. Нельга, у рэчышчы гэтых сумных падзей, не адзначыць скіраваннасьць дзейнасьці усялякіх "рухаў”, БПБ, партый і грамадскіх арганізацый. Заплюшчваньне вачэй на падзеі, якія адбываюцца у Беларусі, яскрава паказвае, што яны далёка ад памкненьняў свайго народа пабудаваць нацыянальнае, вольнае, заможнае грамадства.

Падмена паняцьцяў беларускай нацыянальнай ідэі, увод у бок ад унутранных праблем грамадства інакш, як здрадай і калябаранцтвам, нельга назваць. Сёньня усе намаганьні павіны быць накіраваны супроць рэжыму, за захаваньне беларускай нацыі, за роськвіт нашай Бацькаўшчыны. Ніякая Эўропа , ніякія "Усходнія партнэрствы” нам гэтага не забяспечаць. 

Ганьба тым, хто цешыць сваі асабістыя амбіцыі, хто дзеля свайго добрабыту, кінуў, на расправу рэжыму і замежнай экспансіі, свой народ. Такое не даруецца. Спадарства, "эўрапейцы”, яшчэ ёсьць трохі часу для рэвізіі і асэнсаваньня сваёй дзейнасьці, каб працэс знікненьня беларускай нацыі а з ім і нашай Бацькаўшчыны, не набыў незваротны характар. Гэты зварот не да "лідараў”, бо яны ведаюць што робяць, а да шэраговых грамадзян, якіх тым удалося увесьці у зман. Кіраўнікі забяспечаць свой дабрабыт і пакінуць вас сам на сам з рэжымам. Як здрадзілі і кінулі вас на плошчы "Каліноўскага” у 2006-м годзе. Схлусіўшы раз – хто табе паверыць?


Яўген Мурашка, старшыня Зьвязу Беларусаў Нямеччыны.
28.11.09г.


Просмотров: 754 | Добавил: dedsergei100 | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Nasa Niva newspaper web version GISMETEO: Погода по г.Несвиж
Корзина
Валюта



Поиск
Календарь
«  Ноябрь 2009  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30
Архив записей
Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Copyright MyCorp © 2024 Бесплатный конструктор сайтов - uCoz