Вольны Нясьвіж
Вторник, 23.04.2024, 15:43
Меню сайта
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Форма входа
Главная » 2012 » Март » 22 » Сноўскі турнір
18:18
Сноўскі турнір
 Не ў 26-ты, а ў 31-шы!

"Нясьвіскія Навіны” у асобе Вольгі Марчанкі паведамляюць, што 11-га сакавіка ў Снові прайшоў 26-ты кубкавы турнір па баскетболу на прыз героя сацыялістычнай працы спадарыні Сцепановіч. Я ж, як удзельнік абсалютна усіх спаборніцтваў гэтага турніру, сцьвярджаю, што ў гэтым годзе розыгрыш кубка Сцепановіч адбыўся ў 31-шы раз. Турнір праводзіцца кожны год пачынаючы з 1980-га году. Ён прымеркаваны да жаночага сьвята 8 сакавіка і не праводзіўся толькі адзін раз недзе ў 90-х гадах.

Яно можа і нічога, што ўжо ніхто ня памятае, калі і як усё пачыналася. Галоўнае, што моладзь актыўна ўдзельнічае ў гэтым спартовым сьвяце і праходзіць яно ў апошнія гады ў добрай сяброўскай атмасфэры спартыўнага спаборніцтва. Раней жа здаралася ўсякае. Спадарыні Сцепановіч, якая заўсёды прысутнічала на гэтым турніры і толькі ў гэтым годзе парушыла традыцыю ў сувязі з хваробай, неаднойчы даводзілася пачуць моцныя слоўцы, якімі калі-нікалі абменьваліся баскетбалісты пад час гульні. Тым больш прыемна, што у сёняшні час, калі расейскі мат авалодвае ўсё больш нашым грамадзтвам, на турніры пануе добразычлівая атмасфера і спартоўцы ставяцца паважліва адзін да другога. Турнір звыячайна сканчаецца сумесным фатаграфаваньнем усіх удзельнікаў разам.

Адметнасьцю гэтага турніру сталася прысутнасьць кіраўніка агракамбіната "Сноў” асабіста, які асабіста віншаваў пераможцаў і ўручаў прызы найлепшым. Шкада толькі, што сама віноўніца гэтых баскетбольных сьвятаў не змагла прысутнічаць і на гэты раз, упершыню за 31 гад, удзельнікі не віншавалі яе і традыцыйна не ўручалі ёй кветак.

Алесь Язьвінскі

 


 




Просмотров: 518 | Добавил: Brama | Рейтинг: 4.0/1
Всего комментариев: 2
2 Kazik  
0
День Воли может заслуженно отмечать только лука - у него этой воли пруд пруди,а вот беларуские людишки только тешат себя иллюзиями.Одними языками Воли не добудешь - это факт.

1 Сусед  
0
Нясвiжане! Вiншуем з ДНЁМ ВОЛI! ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ! Галоунае - НЕ БЫЦЬ СКОТАМ!

Имя *:
Email *:
Код *:
Nasa Niva newspaper web version GISMETEO: Погода по г.Несвиж
Корзина
Валюта



Поиск
Календарь
«  Март 2012  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
   1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031
Архив записей
Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Copyright MyCorp © 2024 Бесплатный конструктор сайтов - uCoz