Сьвята
спорту і здароўя ў Нясьвіжы
У дзень гібелі польскай дэлегацыі і прэзідэнта Л.Качыньскага, у Нясвіжы
праходзілі рэспубліканскія спаборніцтвы па спартыўнай хадзьбе. Цёплае сухое
надвор’е, музыка, мнагалюднасць на цэнтральнай плошчы Нясьвіжа, спаборніцтвы па
бегу і хадзьбе.
Гэтае мерапрыемства ў Нясьвіжы праходзіць ужо не адзін год і з кожным разам
крыху губляе ў вачах школьнікаў, бо "абязалаўка” для забяспячэння масавасці дае
адмоўны эфект.
У гэты раз школьнікаў прыводзілі кожныя паўтары гадзіны і прымушалі
выстойваць па паўтары гадзіны, пакуль не зьяўляецца новая партыя "балельшчыкаў
па прымусу”.
А.Язьвінскі
|