Вольны Нясьвіж
Вторник, 16.04.2024, 22:05
Меню сайта
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Форма входа
Главная » 2010 » Июнь » 7 » Клецк. Супраць Панамарова завялі чарговую крымінальную справу.
18:59
Клецк. Супраць Панамарова завялі чарговую крымінальную справу.
 

Клецкаму актывісту інкрымінуецца абраза прадстаўніка ўлады (арт. 369 КК)

У панядзелак 7 чэрвеня клецкаму актывісту Руху «За Свабоду» Сяргею Панамароў прынеслі позву, згодна з якой яму неабходна з’явіцца ў сераду 9 чэрвеня, а 9-й гадзіне ў пракуратуру Клецкага раёна да следчага па асабліва важных справах Азарэвіч А. С. Панамароў позву не падпісаў, бо дакумент не быў аформлены належынм чынам — у ім не было пазначана ў якасці каго актывіст выклікаецца ў пракуратуру.

Праз 10 хвілін Панамароў атрымаў новую позву, з якой вынікае, што ён выклікаецца да следчага ў якасці падазраванага па крымінальнай справе № 10026000040. Каб даведацца па якім артыкуле яго вінавацяць, Панамароў патэлефанаваў у раённую пракуратуру. У самім Клецку гэтай інфармацыі не аказалася давялося звязвацца з вобласцю. Там стала вядома, што клецкаму апазіцыянеру інкрымінуюць арт.369 КК («абраза прадстаўніка ўлады»). Каго і якім чынам актывіст абразіў, у пракуратуры не паведамілі.

«Найхутчэй гэта азначае жаданне спецслужбаў задушыць мой бюлетэнь і сайт», — мяркуе Сяргей Панамароў. Ён не выключае і таго, што справу маглі завесці за адзін з артыкулаў для сайту грамадскай кампаніі «Гавары праўду», з якім ён супрацоўнічае.

Нагадаем, што Клецкая пракуратура толькі цягам 2007 года 5 разоў пачынала крымінальную справу ў дачыненні да Сяргея Панамарова. Яго вінавацілі ў паклёпе ў друкаваных сродках.

На мінулым тыдні Мінскі абласны суд узяў бок Панамарва ў справе абвінавачання яго ў абразе начальніка клецкай ЖКГ. Суд прыпыніў справу і даслаў яе на дапрацоўку.

7 чэрвеня 2010 - http://nn.by/?c=ar&i=39486 

Просмотров: 519 | Добавил: panamarou | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Nasa Niva newspaper web version GISMETEO: Погода по г.Несвиж
Корзина
Валюта



Поиск
Календарь
«  Июнь 2010  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
282930
Архив записей
Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Copyright MyCorp © 2024 Бесплатный конструктор сайтов - uCoz