Вольны Нясьвіж
Суббота, 27.04.2024, 07:39
Меню сайта
Статистика

Онлайн всего: 2
Гостей: 2
Пользователей: 0
Форма входа
Главная » 2009 » Ноябрь » 24 » Свінны грып наступае
04:04
Свінны грып наступае


З тых, каго я назіраў, выжыла няшмат

За два тыдні ў Беларусі зарэгістравана толькі 14 новых выпадкаў пандэмічнага грыпу A/H1N1. Такая інфармацыя зьмешчаная на сайце Міністэрства аховы здароў. Колькасьць памерлых ад пнэўманіі па-ранейшаму 13 чалавек

Супрацоўніца прэсавай службы Міністэрства аховы здароўя Раіса Чудук нават не хавае, што "як звычайна, інфармацыі ў яе няма”:

"Як звычайна, у мяне яшчэ статыстыкі апошняй па маніторынгу пакуль яшчэ няма. Нам яе даюць спэцыялісты. Ну, напэўна, няма неабходнасьці…”

Вядучы спэцыяліст НДІ пульманалёгіі і фтызіятрыі, які непасрэдна займаецца кансультаваньнем цяжкіх выпадкаў запаленьняў лёгкіх, распавёў Радыё Свабода, у чым асаблівасьці пнэўманіі, якая выклікаецца вірусам сьвінога грыпу.

"Вірус A/H1N1 не абавязкова прысутнічае пры кожным захворваньні на пнэўманію, але ў цяжкіх выпадках ён выклікае двухбаковую пнэўманію. І калі пнэўманія ўжо разьвілася, у прынцыпе, лячыць яе вельмі складана. Верагоднасьць вылечваньня ня вельмі высокая”.

Што да пнэўманій, якія ўскладненыя вірусам A/H1N1, то звычайныя антыбіётыкі тут не дапамагаюць.
Лекар патлумачыў, што звычайна 80% усіх пнэўманій выкліканыя пнэўмакокам — мікробам, альбо бактэрыяй; хваробу называюць стафілакокус-пнэўманія. І супраць яе эфэктыўна дзейнічаюць антыбіётыкі. Што да пнэўманій, якія ўскладненыя вірусам A/H1N1, то звычайныя антыбіётыкі тут не дапамагаюць. Лекар распавёў і пра асаблівасьці гэтых пнэўманій:

"Паражэньне лёгачнай тканкі звычайна двухбаковае. Ёсьць такі панятак у мэдыцыне: востры рэсьпіраторны дыстрэс-сындром — гэта калі лёгкія не выконваюць сваю функцыю. Тут пнэўманія двухбаковая, дыфузная ва ўсіх лёгкіх, і лёгкія ўжо перастаюць забясьпечваць кіслародам кроў”.

Мой суразмоўца лічыцца аўтарытэтам у сваёй сфэры, яго запрашалі на кансультацыі ў Берасьце, Віцебск, у Бараўляны. Ён распавёў, што літаральна па ўсёй краіне іншыя аддзяленьні перапрафіляваныя пад пульманалёгіі, літаральна ўсе рэанімацыі запоўненыя хворымі на пнэўманію, занятыя ўсе апараты штучнай вэнтыляцыі лёгкіх — раней такога ён ня бачыў. Лекар распавёў, што ахвярамі пнэўманіі становяцца ў асноўнымі маладыя людзі:

"У тых выпадках, якія я кансультаваў, лекаваў, бальшыня былі — маладыя цяжарныя жанчыны, 21-25 тыдняў цяжарнасьці. Спачатку тэмпэратура, кашаль, потым чалавеку робіцца цяжка дыхаць, ён трапляе спачатку ў шпіталь, потым у рэанімацыю, у рэанімацыі — на апарат штучнага дыханьня. А потым — сьмерць, і ўсё. З тых, каго я назіраў, выжыла няшмат… Зь дзясятка двое выжыла”.

Лекар падкрэсьліў: ня трэба з гэтага рабіць высновы, што бальшыня хворых асуджана на сьмерць. Проста яго выклікаюць на кансультацыі ў асабліва складаных выпадках.

Іна Студзінская, радыё "Свабода"

Просмотров: 633 | Добавил: Brama | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 1
1 dedsergei100  
0
В Клецке похоронили руководителя "Госстраха", умер скоропостижно, якобы от... пневмонии. angry

Имя *:
Email *:
Код *:
Nasa Niva newspaper web version GISMETEO: Погода по г.Несвиж
Корзина
Валюта



Поиск
Календарь
«  Ноябрь 2009  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30
Архив записей
Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Copyright MyCorp © 2024 Бесплатный конструктор сайтов - uCoz