Вольны Нясьвіж
Пятница, 29.03.2024, 05:11
Меню сайта
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Форма входа
Главная » 2009 » Ноябрь » 9 » "Сьвята" чырвонага перавароту
01:38
"Сьвята" чырвонага перавароту

  Камуністы сьвяткавалі, антыкамуністы сядзелі ў пастарунку

7 лістапада ў Менску камуністычныя арганізацыі правялі санкцыянаваныя акцыі з нагоды 92-й гадавіны Кастрычніцкага перавароту. Таксама былі прэвэнтыўна затрыманыя міліцыянтамі сябры “Маладога фронту” і “Правага альянсу”, якія меліся правесьці антыкамуністычныя акцыі.


Перад пачаткам антыкамуністычнай акцыі ў цэнтры Менску быў затрыманы на некалькі гадзінаў сябра “Маладога фронту” Мікола Дземідзенка, а каля пад’езду свайго дома Наста Палажанка. Іх адвезьлі ў пастарунак. Прэвэнтыўныя затрыманьні маладзёнаў напярэдадні адбыліся таксама ў Наваградку.

Лідэр Маладога фронту Зьміцер Дашкевіч заявіў:
“Гэтыя затрыманьні яскрава сьведчаць аб тым, які б дыялёг ня вёўся з Эўропай, якая б не была “лібэралізацыя”, рэжым заўсёды будзе бараніць сваю ідэалягічную аснову. Яго ідэйным падмуркам ёсьць менавіта камуністычная ідэалёгія”.

Таксама былі затрыманы на некалькі гадзінаў сябры “Правага альянсу” Юрась Карэтнікаў, Аляксей Скуратовіч і Сяргей Лёвін. Спадар Карэтнікаў апавёў: “Мы, каля 45 чалавек, спрабавалі прайсьці да помніку, каб ускласьці вянок зроблены нашымі мастакамі з калючага дроту і аплеценага стужкамі “Кату ад беларусаў” і “Не забудзем!Не даруем!

Нас блякавалі і не прапусьцілі супрацоўнікі службы бясьпекі прэзыдэнта. Нас папрасілі праехаць у Кастрычніцкі РУУС. Было канфіскавана тры з паловай тысячы інфармацыйных улётак пра “Правы альянс”, а таксама гэты вянок”. 

Пазьней сябры "Правага альянсу" усклалі вянкі з калючага дроту да помнікаў Дзяржынскаму і Калініну.

Алесь Дашчынскі, радыё Свабода





Просмотров: 543 | Добавил: Brama | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Nasa Niva newspaper web version GISMETEO: Погода по г.Несвиж
Корзина
Валюта



Поиск
Календарь
«  Ноябрь 2009  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30
Архив записей
Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Copyright MyCorp © 2024 Бесплатный конструктор сайтов - uCoz