Вольны Нясьвіж
Пятница, 26.04.2024, 01:25
Меню сайта
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Форма входа
Главная » 2010 » Июль » 8 » Святочная тусоўка ў Нясвіжы
03:19
Святочная тусоўка ў Нясвіжы

"Празднічек” (+фоткі)

Тры гады назад "усенарднае празднаваніе” 3 ліпеня ў Нясвіжы арганізатары давялі да максымуму ненармальнасці. Хаця, што для каго ёсць за норму?

Пагалоўнае прымусовае шэсце "трудзяшчыхся” з небывалым па размаху афармленнем калон (бешаныя грошы тады яшчэ былі) стварала сапраўднае ўражанне савецкай грандыёзнасці. Але, час ідзе і мерапрыемства робіцца больш сціплым. Сёлета прыдуманы Лукашэнкам "празднік” святкавалі ў рэкордна сціплым фармаце. Не толькі з нагоды эканоміі, але і людзі стаміліся ад прымусоўкі. Да таго ж дадаўся чарговы аўрал – барадзьба з п’янствам. На справе ж, адна рука налівае, а другая забараняе піць. Тым ня менш, насельніцтва святкаваць бяз чаркі і шкваркі пакуль не навучылася.

Людзі прайшлі ў "калёне палонных” ды адразу ж разбегліся па сваіх справах, а плошча, разам са сцэнай, апынуліся ў міліцэйскай загародцы, накшталт скотазагону, куды запускалі толькі пасля таго, як ператрасуць ўласныя рэчы. Працэдура ганебная, прыніжае чалавечую годнасць, бо кожны добрасумленны чалавек пасль праходжання праверачнага "шмону” падсвядома адчувае датычнасць да нечага злачыннага. Магчыма такое і патрэбна ў краінах, якія знаходзяцца ў стане вайны ці культывуюць ў сябе тэрарызм (Бліжні Усход, Аўганістан, альбо ў Расеі). Але ж незразумела, якія праблемы ў Беларусі?

Правакацыйны ўзрыў двухгадовай даўніны ў Менску, які прывёў да раненняў некалькіх дзесяткаў людзей і, які невядома хто зладзіў (магчыма спецслужбы) пайшоў на карысць беларускаму рэжыму, бо развязаў рукі рэпрэсіўнаму апарату. Безпадстаўныя арышты, масавае апытанне насельніцтва міліцыянтамі, расклейванне ў кожным кутку міліцэйскіх страшылак з партрэтамі "тэрарыстаў”, пагалоўная прымусовая процівапраўная "баранаскапічаская рэгістрацыя” ("адкатванне пальчыкаў”).

З гэтай жа падставы мы сёння маем і новыя мянтоўскія ініцыятывы, якія не інакш як запазычаныя на калгасных фермах – гэта арганізацыя скотазагонаў для людзей на святочных мерапрыемствах. Па мянтоўскай лёгіцы, хай лепей усё насельніцтва краіны абражаецца ганебнымі "мерамі абароны”, ператворыцца у запалоханы статак, але ж тэарэтычна яно будзе абаронена ад міфічных тэрактаў. А па сутнасці і дурню зразумела, што не ў тэрактах тут справа, а проста трэба ж нечым займацца і міліцыі (больш няма чым), дэманстраваць клопаты аб людзях, сваю "вялікую” дзейнасць, ініцыятыву. Начальства выдумляе, а шараговым работнікам даводзіцца выконваць – гуляць у дзіцячыя гульні, нібыта такім чынам магчыма перамагчы тэрарызм.

Што ж тычыцца магчымасці тэракта, дык па-першае, яна хоць і мізэрная але тэарытычна можа здарыццы ў любым месцы. У любым месцы можа знайсціся душэўна хворы чалавек, які рашыцца на безсэнсоўнае дзеянне, але яго хворая галоўка павінна яшчэ дадумацца да гэтага. А вось мянтоўскія ініцыятывы якраз і падказваюць яму чым трэба заняцца. Па-другое, калі карыстацца прымаўкай (Ваўкоў баяцца – у лес не хадзіць), дык па мянтоўскай лёгіцы каб засцерагчыся ад тэракту дык не трэба карыстацца грамадзкім транспартам, метро, не хадзіць на мерапрыемствы, на працу і не выходзіць увогуле на двор. Але ж вядома па расейскіх падзеях, што могуць узарваць і ў сваёй асабістай кватэры.

Дык можа трэба было б не зладжваць скотазагоны для людзей, а выкарыстоўваць нябачных супрацоўнікаў у самім натоўпе? Няўжо не хопіць для гэтага трох армій: МВД, КДБ і сексотаў. Тым больш, што узрываць можна і па за лентачкай агароджы. Але тады мянтоўскія клопаты аб людзях зробяцца незаўважнымі. Так што трэба ўсім цярпець і прыніжацца, каб даць магчымасць мянтам увесь час нагадваць аб сваёй патрэбнасці грамадзцву, аб сваім прафесіялізме. Гэта рабіць куды прасцей, чым сапраўды быць прафесіяналамі.

Дзень выдаўся жаркі і людзі з плошчы сыходзілі хто да хаты, а хто па выставачных павільёнах, альбо перасоўных харчовых кропках, якія размясціліся ў цяньку ад ратушы да касцёла.

Шашлыкі ня мелі вялікага попыту, бо народ не прывык паядаць іх, што называецца "у сухамятку”. Спіртнога ж не назіралася, ды і за распіццё можна нарвацца на добрыя штрафы.

Выстаўкі ж дэіанстравалі вырабы народных вумельцаў, дзіцячую творчасць і вайсковы час. Помнік Сымону Буднаму абляпілі музэйнымі экспанатамі часоў вайны. Можна было пабачыць і зсржавелы славуты наган, з якога так любілі таварышы з НКВД пускаць кулі ў патыліцы сваіх ахвяраў.

Увечары народу сабралася шмат, каб патанчыць на дыскатэцы і паглядзець на святочны феерверк.

А.Язьвінскі

   

 

Просмотров: 593 | Добавил: Brama | Рейтинг: 5.0/6
Всего комментариев: 3
3 один из народа  
0
К чему эти искусственные праздники: о них никто ничего не знает и знать не хочет. Историю надо знать и хранить, а тут один человек всё решает, что взбредёт в его больную голову

2 Абориген  
0
Ой, так горача, не да святкавання. Мабыць, ужо на парозе канец свету...

1 panamarou  
0
А на первом фото мент с лысым пингвином (знакомая физиономия...) начали танец - "Леблядиное озеро"? biggrin

Имя *:
Email *:
Код *:
Nasa Niva newspaper web version GISMETEO: Погода по г.Несвиж
Корзина
Валюта



Поиск
Календарь
«  Июль 2010  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
   1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031
Архив записей
Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Copyright MyCorp © 2024 Бесплатный конструктор сайтов - uCoz