Вольны Нясьвіж
Вторник, 23.04.2024, 18:38
Меню сайта
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Форма входа
Главная » 2009 » Сентябрь » 12 » Сындром байструка
22:13
Сындром байструка

Народныя меркаваньні

Нарадзіцца бяз бацькі яшчэ не бяда, а вось вырасьці і стаць байструком - зусім іншая справа (рэд.)

У кожнага нармальнага чалавека ёсьць бацькі – маці і бацька. Нават калі іх ужо няма ў жывых, альбо жывуць у разводзе, паасобку, альбо пазбаўлены волі й знаходзяцца за кратамі, чалавек усёроўна ведае сваіх бацькоў. У пакрыўджаных лёсам – часьценька няма таты.

Дакладней, ён калісьці заглядваў да мамы, але хутка зьнікаў у невядомым напрамку, пакідаючы маму будучага байструка ў “цікавым” становішчы. Ішлі гады, мама выпестывала з апошніх намаганьняў выпадкова народжанае дзіця. Дзіця расло, нават ня ведаючы, хто яго бацька. У таемнай зайздрасьці да іншых дзяцей паступова накаплялася зласьлівасьць на усіх і ўся. Мама ад безнадзейнасьці і ад адсутнасьці асабістага жыцьця, выхоўвала свайго хлапчука па-жаночаму аднабока, прымушала цярпець, калі трэба было пастаяць за сябе.

Палівала, пакрыўджанае аднагодкамі дзіця горкімі сьлязьмі і прыгаварвала: ”Вось вырасьцеш, сыночак, тады усім пакажаш!”… Па-дзіцячы “намёртва” фіксавалася ў душы падлетка спачатку – крыўда, а з гадамі – злосьць, пасьля – пачуцьцё помсты. Хоць і паступова, але непазьбежна, розум паражаўся шызафрэніяй.

Душа байструка запаўнялася незапатрабаванасьцю грамадзтва, зашчэмленнасьцю асобы, падазроннасьцю, злобнасьцю, страхам. Але яму заўсёды хацелася каб усё было, як ў іншых. Хацелася ведаць свайго тату, быць самастойным і дужым, сьмелым, незалежным. Але было ўжо вельмі позна. Байструк зь дзяцінства быў увязнуўшым, хоць і ў дзіцячых, але грахах: недзе ў суседзкіх кур выкалупліваў з гузна яйкі, падглядваў за любоўнымі ўцехамі суседкі з каханкам, часта дражніў аднагодкаў, якія ня прымалі яго ў свае гульні і рабіў ім гадасьці.

Байструк рос, расло і хворае ўжо самалюбства. З кожным днём і з кожнай гадзінай ён марыў вылучыцца сярод іншых, нармальных. І не дай Бог, каб такі чалавек атрымаў якую-небудзь уладу над людзьмі, але...!

Сяргей.Панамароў

Просмотров: 653 | Добавил: Brama | Рейтинг: 4.0/1
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Nasa Niva newspaper web version GISMETEO: Погода по г.Несвиж
Корзина
Валюта



Поиск
Календарь
«  Сентябрь 2009  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
282930
Архив записей
Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Copyright MyCorp © 2024 Бесплатный конструктор сайтов - uCoz