Вольны Нясьвіж
Пятница, 26.04.2024, 03:34
Меню сайта
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Форма входа
Главная » 2009 » Ноябрь » 19 » Татальны экспрэс-шпиянаж праз мабильник
03:17
Татальны экспрэс-шпиянаж праз мабильник

 

МТС прапануе паслугу

Сёння аператар мабільнай сувязі МТС запусціў у тэставым рэжыме новыя паслугі — «Сям’я пад наглядам» і «Мабільныя супрацоўнікі».
Дзве прапановы амаль аднолькавага кшталту выклікалі хвалю абурэння.

Паслугі дазваляюць вызначыць месцазнаходжанне карыстальніка тэлефонам па бліжэйшых базавых станцыях.
«Сям’я пад наглядам» павінна дапамагаць бацькам, якія хвалююцца пра сваіх дзяцей, атрымліваць інфармацыю, дзе тыя знаходзяцца. Зрэшты, і
раўнівыя жонкі змогуць праверыць, ці сапраўды муж адправіўся на начную рыбалку.
«Мабільныя супрацоўнікі» — тое ж самае, але для кіраўнікоў кампаній, якія адсочваюць, дзе знаходзяцца іх падначаленыя.

Тэставая бясплатная эксплуатацыя «Сям’і» працягнецца месяц, а «Супрацоўнікаў» — два месяцы.

Галоўная прэтэнзія людзей да аператара — у лёгкасці падключэння паслугі. Калі чалавек актывізуе сабе паслугу і атрымае асабісты код сям’і, яму будзе дастаткова папрасіць літаральна на хвіліну тэлефон сваёй «ахвяры», каб даслаць смс-паведамленне, якое павінна складацца з некалькіх сімвалаў. Усё! Ніякіх пісьмовых заяваў і дазволаў. Дастаткова аднаго паведамлення.
Непрадуманасць працэдуры падключэння можа выставіць асабістае жыццё абанентаў на агляд недабразычліўцам.

Як працуе сістэма?

На жаль, паслугай паспрабавала скарыстацца так шмат ахвотнікаў, што абсталяванне МТС не вытрымала нагрузак.
Каб падключыць яе, прыходзіцца чакаць некалькі гадзін. Пасля ж пачынаюць хаатычна прыходзіць аднолькавыя смс-паведамленні. На запыт кшталту «Дзе Саша?» прыходзіць адказ «Ребенок САША находится на пересечении пр. Независимости и ул. Волгоградской». Памылка ў адлегласці пакуль што складае 300–400 метраў. Калі сістэма будзе наладжана, месцазнаходжанне чалавека ў сталіцы, дзе знаходзіцца шмат базавых станцый МТС, можна будзе вызначыць з дакладнасцю некалькі дзесяткаў метраў.

У Расіі, дзе падобную паслугу МТС ужо запусціў, абанент атрымае спецыяльнае смс-паведамленне з прапановай, ці згодны ён каб пэўны чалавек мог адсачыць яго месцазнаходжанне. Калі ён згаджаецца, паслуга актывізуецца.

Кошт запыту ў Расіі складае 10 расійскіх рублёў (гэта каля 950 беларускіх рублёў).

Ягор Марціновіч

Просмотров: 610 | Добавил: Brama | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Nasa Niva newspaper web version GISMETEO: Погода по г.Несвиж
Корзина
Валюта



Поиск
Календарь
«  Ноябрь 2009  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30
Архив записей
Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Copyright MyCorp © 2024 Бесплатный конструктор сайтов - uCoz