Вольны Нясьвіж
Четверг, 02.05.2024, 01:00
Меню сайта
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Форма входа
Главная » 2010 » Декабрь » 4 » Толькі байкот!
01:55
Толькі байкот!

   Байкот – рэальнае дзеяньне

Пачалася агітацыйная частка выбарчай кампаніі. Мы агітуем за байкот фальшывых выбараў. У гэтым годзе рэжым скарыстаўся паслугамі калектыўнага спарынг-партнёра, складзенага з прадстаўнікоў падстаўной апазыцыі. Лукашэнка заклікаў грамадзтва, каб іх (партнёраў) падтрымалі і нават дапамаглі сабраць подпісы для рэгістрацыі. ЦВК на чале з адыёзнай Ярмошынай зразумелі гэта канкрэтна і, як кажуць, з апераджэньнем: усе спаборнікі (акрамя аднаго някемлівага) былі зарэгістраваныя кандыдатамі.

Тым часам па зьвестках, якія ўжо сталі вядомыя шмат каму, ніхто са спарынг-партнёраў не сабраў 100 тысячаў подпісаў, акрамя Някляева (190 тысячаў). Тым ня менш іх усіх зарэгістравалі (а некаторыя пры гэтым паводзяць сябе фанабэрыста, разважаюць пра "перамогу”, пра выхад у другі тур, лепяць з сябе "лідэраў” і т.п.). Kамэдыя маразму, спэктакль клоўнаў.

Зрэшты, калі аналізаваць чыста фармальна, не зважаючы на палітычную рыторыку, то адзіным рэальным і законным лідэрам у гэтым балагане зьяўляецца якраз Уладзімер Някляеў. Лукашэнка, які ня мае права балатавацца чацьвёрты раз, акрамя ўсяго (у рэальнасьці) не сабраў свае 100 тысячаў подпісаў. Тое, што ён прадставіў – адміністрацыйная падробка, і ўсе ведаюць як яна была зроблена.

З самага пачатку фальсіфікацыя пачалася з абодвух бакоў. Але, відаць, сказана тут, не дакладна, што "з абодвух бакоў”, бо і спарынг-партнёры, і Лукашэнка робяць адну справу – працуюць на "элегантную перамогу” ўзурпатара.

Далейшы сцэнар ужо цалкам прадказальны. "Кандыдаты” спатыкаюцца з выбаршчыкамі, выпускаюць пару на радыё-тэлебачаньні, а ў канцы акажацца, што ўсе галасы забраў Лукашэнка. Ён жа і вызначыць новага "Мілінкевіча” (хаця ўжо і так вядома), нарэзаўшы яму большы працэнт галасоў.

Тэарэтычна, аднак, ёсьць дапушчэньне пэрспэктыўнага выхаду на барацьбу. Гэта калі нехта са спарынг-партнёраў засьведчыў бы сябе першым і як рэальную альтэрнатыву рэжыму, прызнаную электаратам, прытым беларускую альтэрнатыву, якая сыходзіць з нацыянальных інтарэсаў. Тады змаганьне магло б мець арганізаваны працяг у грамадзтве пасьля сканчэньня фальшывых выбараў.

Выхад на нацыянальную альтэрнатыву ў прынцыпе верагодны, нягледзячы на мінімум часу, бо ёсьць асоба, якая магла б ёй стаць. Тым часам эфэктоўны і магутны прыём калектыўнага адмаўленьня ўсіх спарынг-кандыдатаў ад удзелу ў фальшывых выбарах, практычна, немагчымы з прычыны залежнасьці і нізкага палітычнага ўзроўню кандыдатаў.
Рэальным выхадам з гэтай рэжымнай пасткі можа стаць электаральны байкот фальшывых выбараў і ўсёй балаганнай камэдыі галасаваньня. Пасьля байкоту наш галоўны лёзунг: "Новыя выбары бяз Лукашэнкі” і падрыхтоўка грамадзкага руху за ажыцьцяўленьне гэтага лёзунгу.

Зянон Пазьняк
21 лістапада 2010 г.

Просмотров: 468 | Добавил: Brama | Рейтинг: 5.0/1
Всего комментариев: 2
2 dzjaciuk  
0
Дык таму і байкот, што выбары - фікцыя, а людзей гонюць толькі для масоўкі. Каб пусьціць пыл ў вочы дэмакратычнаму сьвету.

1 Алеся  
0
У нармальнай краине гэта быу дзейсны сродак - байкот, а у нас настауники, якия у камисиях, усё нарысуюць, як трэба, ды и так званы народ загоняць на выбары

Имя *:
Email *:
Код *:
Nasa Niva newspaper web version GISMETEO: Погода по г.Несвиж
Корзина
Валюта



Поиск
Календарь
«  Декабрь 2010  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031
Архив записей
Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Copyright MyCorp © 2024 Бесплатный конструктор сайтов - uCoz