Вольны Нясьвіж
Среда, 24.04.2024, 10:41
Меню сайта
Статистика

Онлайн всего: 4
Гостей: 4
Пользователей: 0
Форма входа
Главная » 2011 » Ноябрь » 27 » У Крупках амапаўцы зьбівалі ўсіх бяз разбору
14:09
У Крупках амапаўцы зьбівалі ўсіх бяз разбору

Мянтоўскі "бяспрэдзел"

Адмарожаныя амапаўскія гарылы ў мястэчку Крупкі наводзілі "парадак” метадамі, якія для іх даўно ўжо зрабіліся нормаю ў дачыненьні да палітычных мерапрыемстваў. Бяззаконьне і ўседазволенасьць бандытаў ад улады дасягнула пэўнай мяжы і перакінулася на ўсё грамадства. Трэба шарахацца ад гэтых прадстаўнікоў правабяспарадку, бо невядома што ім прыдзе ў іхную плоскалобую галаву. Нешта падобнае адбывалася ў часы гітлераўскай акупацыі Беларусі. Тады на нашых вуліцах таксама сноўдалі адмарозкі ў такой жа чорнай уніформе і ніхто ня ведаў чым можа скончыцца сустрэча зь імі. Вядома толькі адно, што і тыя і другія ніякай адказнасьці ні за якія свае дзеяньні не нясуць.


 
У Крупках (Менская вобласьць) пачынаюць судзіць маладых людзей, якіх затрымалі ўчора 18-га лістапада на дыскатэках і ў начных клюбах.

Мясцовы актывіст АГП Аляксандар Бандарэнка паведаміў «Свабодзе», што некалькі дзясяткаў затрыманых абвінавачваюцца ў дробным хуліганстве і непадпарадкаваньні міліцыі.

«Пачынаючы зь вечара пятніцы ў нас у Крупках адбывалася нешта дзікае і незразумелае. 18 лістапада ў горадзе нечага зьявіўся міліцэйскі „аўтазак" і нарады спэцназу міліцыі. Яны сталі ўрывацца на дыскатэкі і ў вячэрнія клюбы. Там сталі хапаць практычна ўсіх маладых людзей, якія трапляліся пад руку, зьбіваць дубінкамі і нагамі, грузіць у машыны і адвозіць у мясцовае аддзяленьне міліцыі», — паведаміла раней кампаніі «Гавары праўду» адна з жыхарак Крупак, якая прадставілася Тацянай.

Аляксандар Бандарэнка пераказаў размову з спэцназам міліцыі. Тыя, маўляў, заявілі, што будуць прыяжджаць з рэйдамі кожныя выходныя.

18:45 У Крупках пачалі выносіць першыя выракі, перадае Ганна Бандарэнка. Некаторым хлапцам даюць грашовыя штрафы, некаторых зноў накіроўваюць у міліцыю. А вось Руслану Вялюху пашанцавала. Прадавачка крамы заяівла на судзе, што ён ня лаяўся, а паводзіў сябе прыстойна. У выніку суд не прызначыў Руслану ніякага пакараньня.

радыё Свабода

Просмотров: 465 | Добавил: Brama | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Nasa Niva newspaper web version GISMETEO: Погода по г.Несвиж
Корзина
Валюта



Поиск
Календарь
«  Ноябрь 2011  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
282930
Архив записей
Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Copyright MyCorp © 2024 Бесплатный конструктор сайтов - uCoz