Вольны Нясьвіж
Среда, 24.04.2024, 07:12
Меню сайта
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Форма входа
Главная » 2011 » Май » 12 » У Нясьвіжы створаны турклуб
03:12
У Нясьвіжы створаны турклуб

Знаёмцеся - турклуб "Вандроўнік”

Вясна 2011 надыйшла адначасова з павялічэньнем напружанасьці ў эканамічным стане нашай краіны. Але, як бы не было праблематычна з паўсядзённымі клопатамі і дабрабытам, вясна, усё ж такі – ёсьць вясна. Жыцьцё ажывае з новай сілай, з надзеяй на лепшае, з любоўю.

Аматары турыстычных вандровак зь Нясьвіжа сёлета аб’ядналіся ў грамадскую арганізацыю – "Нясвіжскі турыстычны клуб "Вандроўнік”. Так сталася, што дзяржаўная рэгістрацыя аб’яднаньня супала з адкрыцьцём турыстычнага сезону ў турыстаў-воднікаў. Нясьвіскія турысты, у складзе 15 чалавек, прайшлі турыстычны водны маршрут па рэках Бярэзіна і Днепр ад Бабруйска да Рэчыцы. Гэта была ўжо традыцыйная вандроўка па рэках Беларусі, зь якой звычайна распачынаецца новы турыстычны сезон.

Кожны новы маршрут нясе ў сабе і нейкую навізну, адкрыцьці. Рэкі паўднёвай часткі краіны разьліваюцца шырока ў веснавы час, тым самым ствараецца непаўторнае відовішча "вялікай вады”. Рухацца па іх у гэты час робіцца нескладана і прыемна, пастаянна адкрываюцца прыгожыя веснавыя далягляды.

Праз некалькі кілямэтраў пасьля гораду Сьветлагорску Бярэзіна "упіраецца” ў высачэнную гліняную гару ўсьцяж пакрытую лесам. Калі прыпыніцца і ўзабрацца на верх, перад вамі адчыняецца найпрыгажэйшая панарама, якая ўдалечыні паступова прыкрываецца дымкай лёгкага туману. Цяжка адарвацца ад любаваньня нечакана адкрыўшымся бязмежным зялёна-блакітным прасторам, але наперадзе яшчэ шмат цікавага і нязьведанага. Так перад вёскай Горвань, мы спыняемся на начлег ў непаўторна маляўнічым грабавым ляску. Высокі круты бераг густа зарос паўвекавымі грабамі, праглядаюцца акопы і ўмацаваньні часоў Айчыннай вайны. Гэтыя, даволі ўжо непрыкметныя "рубцы” кравапралітных баёў, пакрываюць берагі амаль усіх вялікіх рэк Беларусі. Яны таямніча нагадваюць аб вялікіх цяжкасьцях і выпрабаваньнях, што ў розныя ліхія часы клаліся на плечы мужных абаронцаў нашай Бацькаўшчыны.

Далей Бярэзіна ўліваецца ў магутны Днепр і на наступны дзень выносіць нясьвіскія чаўны да наберажнай горада Рэчыцы, дзе высока над вадою ўздымаецца помнік нашай заступніцы – сьвятой Еўфрасіньні Полацкай. Напачатку 20-га стагоддзя тут, па Дняпры рухалася ўрачыстая місія, якая перавозіла мошчы Еўфрасіньні на радзіму. На гэтым заканчваецца водная стыхія, далей – вяртаньне дадому, успаміны, асэнсаваньне набытых уражаньняў.

Ёсьць рэчы, якія немагчыма растлумачыць словамі, зразумець іх можна толькі перажыўшы асабіста, толькі пранікнуўшыся праз пачуцьці ў сутнасьць зьявы. Уяўленьне многіх, недасьведчаных у турыстызме людзей, звычайна будуецца на стандартных стэрыятыпах і атаясамляецца з забавамі на сьвежым паветры: з смажанымі шашлыкамі, купаньнем ў вадаёме, выпітай гарэлкай, сонечным загарам і нечым, яшчэ, запаўшым ў душу зь дзяцінства, таямнічым і рамантычным.

На самой справе ўсіх недасьведчаных рамантыкаў часта чакае разчараваньне. Кантраст паміж уяўленьнем і сапраўдным станам рэчаў бывае часам ашаламляльным. Людзі атрымліваюць зусім ня тое, чаго чакаюць.

Бывалыя турысты ведаюць, што каб атрымаць сапраўдную асалоду і карысьць для здароўя ад турыстычнай вандроўкі, трэба вытрымаь выпрабаваньні і немалыя фізічныя нагрузкі. На маршруце нас заўсёды чакаюць неспадзяванкі, часам і сапраўдныя цяжкасьці. Гэта холад, жара, камары, мухі і мошкі, дождж праліўны і бясконца зацяжны, паломкі і страта абсталяваньня, недахоп харчаваньня, фізічная стома. Часам узьнікаюць сітуацыі зьвязаныя нават з рызыкай для жыцьця. Але ўсё перадольваецца лёгка і натуральна, калі адчуваеш падтрымку сяброў, дапамогу і узаемавыручку ў цяжкіх абставінах. Калі каманда – адзінае цэлае і надзейнае апірышча, тады ўсе праблемы непачым.

Дарэчы, трэба заўважыць, што пераадольваньне цяжкасьцяў прываблівае ў турызме ня меньш за атрыманую асалоду ад наўпроставага кантакту з прыродай. Ды ўвогуле бывае цяжка разабрацца, як людзі заражаюцца гэтай "хваробай” – турызмам. Проста аднойчы пачынаеш разумець, што гэта зрабілася адной з галоўных частак у тваім жыцьці і нікуды ад гэтага ўжо не падзецца.

Як бы там не было, але турызм для кожнага асобнага чалавека – свая "Амэрыка”, якую ён можа рана ці позна для сябе адчыніць. Нясьвіскі турыстычны клуб "Вандроўнік” запрашае нясьвіжан, якія ўжо маюць нейкі турыстычны досьвед, далучацца да нашага клуба. Разам можна зрабіць шмат добрых спраў дзеля разьвіцьці турызма ў нашым рэгіёне.

Пакуль у клубе створаныя два аддзяленьні па відам турызма (водны і веласіпедны), але ў перспектыве могуць адчыняцца і іншыя (пешаходны, горны, лыжны, мотатурызм). Усё залежыць ад схільнасьцяў, ініцыятывы і жаданьня сяброў, якія ўжо прыйшлі да нас і якія далучацца пазьней.

 Праца Нясьвіскага турклуба пакуль яшчэ знаходзіцца на этапе станаўленьня. Неабходна наладзіць стасункі з насельніцтвам, ствараць матэрыяльна-тэхнічную базу для разьвіцьця турызма. Але ўжо сёньня турклуб прапануе нясьвіскім арганізацыям і прадпрыемствам супрацоўніцтва ў разьвіцьці турызма ў працоўных калектывах. Нашага досьведу ў гэтай справе дастаткова не толькі для арганізацыі турыстычных вандровак, але і для арганізацыі і правядзеньня турыстычных спаборніцтваў. Старшынёй Нясвіжскага турклуба абраная Цымбарэвіч Алена Віктараўна. Тым, каго зацікавяць нашыя прапановы, можна зьвяртацца непасрэдна да кіраўніцтва арганізацыі (тэлефон: 8029 3725497).

А. Язьвінскі











Просмотров: 579 | Добавил: Brama | Рейтинг: 5.0/1
Всего комментариев: 5
4 ветэран "Бабрані"  
0
Малайцы, калегі. Толькі распачалі справу, і адразу павясцілі пра сябе ў нэце. Я порацую ў дзяржаўнай турысцк.дзіцячай установе, вельмі і вельмі вядомай на ўсю Беларусь. З кожным годам цяжэй рабіць для дзяцей. Працуем на чыноўнікаў. Вось зараз 15 чэрвеня адкрываюцца нашы турысцкія летнікі.Ёсць прыказ. Усе дакументы зроблены, ёсць каманда, 21 дзіцёнак+2кіраўніка, ёсць праграма, маршрут, а...горшы не пералічаны ад арганізатараў. Ці будуць у чэрвені - невядома. Дзеці і іх бацькі адмовіліся ад стацыянарных летнікаў, ад бабулі і дзядулі, каб пайсці ў паход на 9дзён, а чыноўнікам пляваць на нашы справы. Як вы рэгістравалі клуб?Ён на дабравольнай аснове, без фінансіравання? А рыштунак, як дзеці займаюцца ў вас, ці толькі працуючая моладзь?Раскажыце. Элен

5 Brama  
0
Вітаем сяброў-турыстаў. Заўсёды прыемна сустрэцца з аднадумцамі, зь людзьмі адданымі турызму. Турклуб у Нясьвіжы мы стваралі ў два этапы: спачатку, як турыстычны цэнтр пры мясцовым спорткамітэце, а пасьля, як грамадзкая аб'яднаньне. Праіснаваў больш за 10 гадоў. Але у Беларусі дзейнасьць незарэгістраваных арганізацый караецца крымінальнай адказнасьцю, таму давялося працаваць над рэгістрацыяй. Зарэгістраваліся напрацягу году. Аснова клуба - турысты аматары зь Нясьвіжа (каля 20 чалавек). Грамалзкае аб'яднаньне не моладзевае, але працуем і са школьнікамі, паколькі ў складзе клуба ёсьць настаўнікі. Матэрыяльная база кепская, у асноўным выкарыстоўваецца асабісты рыштунак: палаткі, спальнікі, 6 байдарак, набылі 4-месны катамаран, іншыя дробязі. Супрацоўнічаем з дзіцячым цэнтрам па-зашкольнай працы, са спорткамітэтам. Але грошы свае. Аформімся і будзем спрабаваць здабываць сродкі праз дапамогу прадпрыемствам, праз ахвяраваньні. На вялікія грошы не разьлічваем, але будзем паціху накапліваць. Разумеем, што для гэтага нялепшы час, але нашая каманда складаецца з адданых справе турыстаў. Магчыма лягчэй будзе тым, хто прыйдзе ў клуб пазьней, пасьля нас, але думаецца, што і мы пасьпеем яшчэ зрабіць шмат. Алесь.

3 Сергей Пономарев, Варшава  
0
Еве:
Приплывай!!!

2 Ева  
0
Миленький ты мой, возьми меня с собой. В том краю далёком буду тебе женой!!!

1 Сергей Пономарев, Варшава  
0
В регионах активные сябры годами и реально працуют с народом, с молодёжью без какой либо помощи от многочисленных лидеров-оппозиционеров, которые годами занимались своей столично-бульварной "працей", то бишь собою...
Как и режим белорусского шизофреника не помогает, а активно мешает таким людям, перетягивая моладзь тупиковой идиотологией БРСМ и халявной житухой за сребреники.
Дзенькую Алесю и Алёне за их честность, порядочность, активность и постоянства..!

Имя *:
Email *:
Код *:
Nasa Niva newspaper web version GISMETEO: Погода по г.Несвиж
Корзина
Валюта



Поиск
Календарь
«  Май 2011  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031
Архив записей
Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Copyright MyCorp © 2024 Бесплатный конструктор сайтов - uCoz